15.08.2013 Збіты невядомымі наваполацкі актывіст Яўген Парчынскі ў міліцыю звяртацца не збіраецца (фота)
12 жніўня каля 16-й дня ён вяртаўся дахаты, і каля свайго пад’езда заўважыў “Фальксваген” цёмнага колеру. З яго выйшлі трое пасажыраў і прапанавалі Парчынскаму “сесці ў машыну , каб пагаварыць”. Ён адмовіўся, яго пацягнулі сілком, распачалася бойка… Яўген Парчынскі не дужа ахвотна гаворыць пры падзеі, што здарыліся тры дні таму.
15.08.2013 У Магілёве забаронены пікет Свабоднага прафсаюза металістаў
Мерапрыемства мусіла адбыцца 9 жніўня ў вызначаным гарвыканкамам месцы. Сваю адмову мясцовыя ўлады патлумачылі тым, што міліцыя не можа забяспечыць ахову правапарадку падчас масавага мерапрыемства.
15.08.2013 За пікет супраць расійскай авіябазы -- штраф 1 мільён рублёў
Сёння, 15 жніўня, суд Ленінскага раёна Магілёва аштрафаваў актывіста Аб’яднанай грамадзянскай партыі Мікалая Гладышава за несанкцыяваны пікет у цэнтры горада. Нагадаем, што 4 ліпеня актывіст АГП, не маючы дазволу гарвыканкама, зладзіў пікет каля былога Дома быта ў Магілёве. Ён вывесіў расцяжку “Не расійскім авіябазам на зямлі Беларусі”.
15.08.2013 Слонім: заяўлены два пікеты супраць ваенных баз замежных дзяржаў
Сябры слонімскай суполкі Партыі БНФ Іван Шэга і Віктар Марчык падалі дзве заяўкі ў Слонімскі райвыканкам на правядзення 8 верасня двух пікетаў. Адзін пікет запланавана правесці ў першай палове дня, а другі — у другой.
15.08.2013 Барысаў: да кампаніі па шэльмаванню Бяляцкага далучыўся «незалежны» сайт
Узнікае пытанне: якое менавіта меркаванне невядомага аўтара паклёпу на праваабаронцаў Габельза вырашыў данесці сайт да сваіх чытачоў? Нічога, акрамя лаянкі ў адрас праваабарончага руху як у Беларусі, так і ва ўсім свеце, а таксама паклёпу на Алеся Бяляцкага ў гэтым опусе няма.
15.08.2013 Жлобінскія ўлады патлумачылі, чаму ссеклі стогадовыя сосны
Начальнік аддзела архітэктуры і будаўніцтва Жлобінскага райвыканкама Людміла Іванчыкава на старонках раённай газеты “Новы дзень” патлумачыла прычыну высечкі стогадовых сосен, што выклікала адпаведную рэакцыю мясцовых жыхароў і абаронцаў прыроды.
15.08.2013 Баранавічы: суд адмовіўся разглядаць пратэст пракурора па справе Мілавідскага фэсту
Праз тыдзень пасля суда Вячаслаў Болбат атрымаў копію касацыйнага пратэста, які быў напісана ад імя Баранавіцкага міжраённага пракурора Аляксея Більдзейкі і накіраваны ў судовую калегію па грамадзянскіх справах Брэсцкага абласнога суда. У гэтым касацыйным пратэсце пракурор сцвярджаў, што рашэнне суда з’яўляецца незаконным.
15.08.2013 Магілёўскі раён: праваабаронца дапамагае абскарджваць прадпісанні аб знішчэнні свіней
У Магілёўскім раёне хочуць знішчыць усіх свінней на прыватных падворках. Абураныя мясцовыя жыхары кажуць, што будуць бараніць сваіх жывёлаў з сякерамі ў руках. Праваабаронца Барыс Бухель разам з журналістамі наведаў вёску Сумарокава, дзе адбываецца канфлікт мясцовага насельніцтва з ветэрэнарнай службай і мясцовай уладаю.
15.08.2013 Алесь Бяляцкі: "Сустрэча з кандыдатамі: надзеі і расчараваньні"
Працяг лістоў зняволенага праваабаронцы Алеся Бяляцкага, напісаных ім у бабруйскай калоніі. З блогу на “Беларуском партизане”.
15.08.2013 Таісію Кабанчук выклікаюць у Следчы камітэт
Магілёўскую абласную каардынатарку аргкамітэту БХД Таісію Кабанчук выклікаюць сёння, 15 жніўня, а 14:30 ва Упраўленне Следчага камітэту па Бабруйску. Адпаведную позву ёй уручылі раніцай на працы.
15.08.2013 Скарга Уладзіміра Целяпуна будзе разгледжана ў прэзідыуме Гомельскага абласнога суда
Праваабаронца абскарджвае забарону на правядзення пікетаў у знак салідарнасці са зняволеным калегам Алесем Бяляцкім.
15.08.2013 Вярхоўны суд разгледзіць скаргу Андрэя Гайдукова 27 жніўня
Касацыйная скарга асуджанага за спробу ўсталяваць кантакты з прадстаўнікамі замежнай спецслужбы Андрэя Гайдукова будзе разгледжаная ў Вярхоўным судзе 27 жніўня. Пачатак суду – у 9-30.
15.08.2013 На Лябедзьку і Бузінаева завялі адміністрацыйную справу
Лідэра АГП Анатоля Лябедзьку і ягонага паплечніка з Бабруйску Віктара Бузінаева абвінавацілі ў нелегальным распаўсюдзе бюлетэня «Голас розуму».
14.08.2013 У Калінкавічах працягваецца суд па справе актывіста АГП Дзяніса Рабянка
13 жніўня адбылося чарговае паседжанне па адміністрацыйнай справе, распачатай Калінкавіцкім РАУС супраць актывіста АГП Дзяніса Рабянка. Нагадаем, суд па адміністрацыйнай справе пачаўся яшчэ ў траўні 2013 году.
14.08.2013 У Бярозаўскім раёне адбыўся сход сяльчан, нязгодных з ліквідацыяй свіней (фота)
Каля сельвыканкама ў вёсцы Сялец учора адбыўся народны сход, арганізаваны вяскоўцамі, на якім прысутнічала 150 чалавек. Галоўная мэта - дабіцца адмены рашэння Бярозаўскага райвыканкама ад 5 жніўня аб ліквідацыі свіней да 15 жніўня з прыватных падворкаў у 17 вёсках, якія трапілі ў 5-кіламетровую зону.










