24.08.2013 У Барані патрабуюць грамадскага абмеркавання
Побач з дзеючай газавай ЦЭЦ у Барані (Аршанскі раён) будуюць міні-ЦЭС на мясцовых відах паліва. Бараньцы патрабуюць арганізаваць грамадскае абмеркаванне, бо іх не задавальняе ні маршрут падвозу тарфяной крошкі праз цэнтр гораду, ні таямнічасць вакол экалагічнай бяспекі новага аб’екта.
23.08.2013 Слонім: высечка лесу - пад кантролем абласнога камітэта
Сланімчанін Іван Шэга атрымаў яшчэ адзін адказ з Гродзенскага абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя за подпісам І.Шмакова на калектыўны зварот сланімчан з нагоды незаконнага знішчэння ляснога масіву на вуліцы Войкава ў мікрараёне Альбярцін.
23.08.2013 Блог Валянціна Стэфановіча: Валянцін Стэфановіч. «Павел Ізотавіч і ягоны «Сливной Бачок»». Фельетон
У чарговы раз парадавала на гэтым тыдні газета «Советская Белоруссия» публікацыяй пра «лісты ў ЦРУ» Андрэя Гайдукова. Цудоўна, Павел Ізотавіч, дальбог, бліскуча! Ваш «Сливной Бачок» як заўсёды аказаўся на патрэбнай вышыні і галоўнае – у патрэбны час. Павел Ізотавіч, самі пастараліся? Не, ну шчыра, вельмі нават ...
23.08.2013 Сустракаем Дашкевіча ў Гародні
Зміцер Дашкевіч правёў 986 дзён у турме, большую частку з іх у адзіночных камэрах. Моладзевы лідар выявіў прынцыповасць і мы нават уявіць не можам, праз што яму давялося прайсці за гэты час. Тое, што мы ведаем – Салідарнасць. Яна важна.
23.08.2013 Актывіста Уладзіміра Яроменка чакае новы суд
28 жніўня актывіста моладзевай арганізацыі “Малады Фронт” Уладзіміра Яроменка чакае яшчэ адзін суд. На гэты раз адміністрацыйны.
23.08.2013 Сябры Рады беларускай інтэлігенцыі падпісалі хадайнцітвы за вызваленне ксяндза Лазара
Сямёра сяброў Рады беларускай інтэлігенцыі падпісалі хадайніцтвы аб асабістым паручальніцтве за вызваленне ксяндза Уладзіслава Лазара, які з 31 траўня знаходзіцца ў СІЗА КДБ. Пра гэта прэсавай службе БХД паведаміў Аляксей Шэін, каардынатар ініцыятывы "Хрысціянскі рух", якая і была ініцыятарам хадайніцтваў.
23.08.2013 Віцебчук Пётр Іваноў звярнуўся па абарону да спецдакладчыка ААН
Віцебчук Пётр Іваноў накіраваў скаргу на дзеянні службовых асоб дзяржаўных органаў Рэспублікі Беларусь на адрас спадарыні Маргарэт Сэкаг’і, спэцдакладчыка Арганізацыі Аб’яднаных Нацый па пытанні аб сітуацыі з праваабаронцамі.
22.08.2013 Захоп офісу "Вясны"
Працяг лістоў зняволенага праваабаронцы Алеся Бяляцкага, напісаных ім у бабруйскай калоніі. З блогу Алеся Бяляцкага на сайце «Белорусский партизан».
22.08.2013 Заяўка на пікет супраць размяшчэння замежных вайсковых баз пададзена ў Хоцімску
Хоцімскія актывісты Партыі БНФ 22 жніўня падалі ў мясцовы райвыканкам заяўку на пікет супраць размяшчэння замежных вайсковых баз на тэрыторыі нашай краіны. Пра гэта паведаміў старшыня Хоцімскай раённай арганізацыі Партыі БНФ Валерый Каранкевіч.
22.08.2013 У псіхіятрычным шпіталі Ігара Пастнова наведаў адвакат
Пра гэта распавёў віцебскі праваабаронца Пётр Іваноў. Ён паведаміў таксама, што інфармацыя пра галадоўку Ігара Пастнова не пацьвердзілася. Але ён пратэстуе супраць устаноўленага віцебскім судом прымусовага псіхіятрычнага лячэння іншым чынам.
22.08.2013 Былы дэпутат Клімавіцкага райсавета за крадзёж атрымаў штраф 30 базавых
Суд Клімавіцкага раёна ў адкрытым паседжанні разгледзеў крымінальную справу па абвінавачванню былога дэпутата Клімавіцкага райсавета Сяргея Аўхіменка ў здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч. 1 арт. 210 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (крадзёж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі).
22.08.2013 У беларускіх хакейных клубаў – рознае стаўленне да роднай мовы
"Адказ з наваполацкага хакейнага клубу быў, калі параўноўваць з адказамі з іншых клубаў, да якіх звярталіся з такімі ж пытаннямі, больш якасным і грунтоўным, і ў ім чыталася шчырае жаданне і цікавасць у вырашэнні праблемы, разуменне складанай сітуацыі, у якой знаходзіцца як беларуская мова, так і беларускі хакей у сённяшні час".
22.08.2013 Суд накіраваў Ігара Пастнова на прымусовае лячэнне
У суд Віцебскага раёну, які прыняў рашэнне пра прымусовае псіхіятрычнае лячэнне для Ігара Пастнова, яго самога не прывезлі, не было на працэсе і адваката. У яго ёсць 10 дзён, каб абскардзіць накіраванне суду.
22.08.2013 Індывідуальныя прадпрымальнікі аб'явілі страйк
Сёння, 27 чэрвеня, у Беларусі абвешчаная забастоўка індывідуальных прадпрымальнікаў. Калі беларускія ўлады не прыслухаюцца да іх патрабаванняў, камерсанты не выключаюць магчымасці правядзення маршу пратэсту.
22.08.2013 Лекар Пасноў, якога зьмясьцілі ў псыхушку, абвясьціў галадоўку
Віцебскаму лекару Ігару Паснову не даюць магчымасьці абскардзіць рашэньне суда аб прымусовым лячэньні ў псыхіятрычным шпіталі.










