30.08.2013 У судзе Крычаўскага раёна пачаўся разгляд чарговага пазова адміністрацыі ПМК да газеты “Вольны горад”
Падставай для пазова на гэты раз паслужыў артыкул “З абвяржэннем пачакаем”, падпісаны Ганнай Владавай, які быў змешчаны ў нумары газеты “Вольны горад” ад 29 чэрвеня.
29.08.2013 Зміцер Дашкевіч: "Я працягну сваю грамадска-палітычную дзейнасць" (відэа)
Былы палітвязень даў першую прэс-канферэнцыю пасля свайго вызвалення.
29.08.2013 Міколу Дземідзенку арыштавалі на 12 сутак
У Мінску 29 жніўня, перад прэсавай канферэнцыяй Зміцера Дашкевіча, быў затрыманы актывіст Мікола Дземідзенка. Пазней у судзе Цэнтральнага раёна г.Мінска яму прысудзілі 12 сутак арышту па артыкуле 23.4 КаАПП - непадпарадкаваньне законным патрабаваньням службовай асобы.
29.08.2013 Мастацкае ўвасабленне «Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека» ад Вольгі Бабурынай
28 жніўня ў Мінску, у Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва адкрылася выстава народнага майстра Вольгі Бабурынай «Правы выцінанкі» (мастацкае ўвасабленне «Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека», зацверджанай і абвешчанай 10 снежня 1948 году Генеральнай Асамблеяй Арганізацыі Аб’яднаных Нацый).
29.08.2013 Драматург, аштрафаваны за каментары ў інтэрнэце, звольнены з тэатра
Па словах Карэліна, у Новы драматычны тэатр патэлефанавалі з Галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай працы Мінгарвыканкама.
29.08.2013 Ці па законе адмовілі ў перадачы затрыманаму гендырэктару "Уралкалія" Уладзіславу Баумгертнеру?
Супрацоўнікі СІЗА КДБ Беларусі пакрывілі душой, калі адмовіліся прыняць перадачу затрыманаму гендырэктару "Уралкалія" Уладзіславу Баумгертнеру.
29.08.2013 Судовая калегія па грамадзянскіх справах Магілёўскага аблсуда адмовіла ў задавальненні скаргі выдаўца газеты “Вольны горад”
28 жніўня судовая калегія па грамадзянскіх справах Магілёўскага абласнога суда разгледзела прыватную скаргу выдаўца крычаўскай незалежнай газеты “Вольны горад” Уладзіміра Кудраўцава на адмову суда Крычаўскага раёна ў аднаўленні тэрмінаў падачы касацыйнай скаргі ў Магілёўскі абласны суд.
29.08.2013 Amnesty International: Ігар Пасноў можа стаць вязнем сумлення
Праваабарончая арганізацыя Amnesty International выступіла з адмысловай заявай адносна віцебскага лекара Ігара Пастнова, які прымусова зьмешчаны ў псыхіятрычную лякарню.
28.08.2013 30 жніўня адбудзецца суд над Аляксандрам Францкевічам
Паседжанне будзе праходзіць у івацэвіцкай калоніі, дзе зараз знаходзіцца палітвязень. Будзе вырашацца пытанне, ці ўсталююць у адносінах да актывіста прэвентыўны пагляд пасля вызвалення.
28.08.2013 Журналіста, які пісаў пра Паснова, выклікаюць у пракуратуру
Позву ў Віцебскую абласную пракуратуру атрымаў незалежны журналіст Уладзімер Жыгулоў.
28.08.2013 БХД сабрала 4200 подпісаў за вызваленне ксяндза Лазара
Аргкамітэт Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі сабраў ужо звыш за 4200 подпісаў пад зваротам за вызваленне арыштаванага ксяндза Уладзіслава Лазара.
28.08.2013 Дапамогу па доглядзе дзіцяці ІПэшнікам ды прыраўненым да іх будуць выплачваць цалкам
Праект указа аб механізме прыпынення дзейнасці індывідуальных прадпрымальнікаў, адвакатаў, прыватных натарыусаў і рамеснікаў у сувязі з водпускам па догляду дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў накіраваны на разгляд у Савет Міністраў.
28.08.2013 У дадатак да 3 месяцаў арышту Уладзіміра Яроменку аштрафавалі на мільён рублёў
Да 1 мільёна рублёў штрафу суддзя Першамайскага суду Менска Сяргей Бандарэнка прысудзіў актывіста “Маладога фронту” Уладзіміра Яроменку. 28 жніўня ў судзе разглядалася адміністрацыйная справа актывіста аб парушэнні правілаў адбыцця прэвентыўнага нагляду ( ч.2, артыкула 24.12 КаАП РБ).
28.08.2013 Праграмны дырэктар Радыё Рацыя не змог атрымаць беларускую візу
Праграмны дырэктар Беларускага Радыё Рацыя Юры Ляшчынскі, плануючы чарговы адпачынак, хацеў паехаць у Беларусь.
28.08.2013 Гомель: cуд палічыў, што актывісты АГП не маюць права нагадваць аб выкрадзеным экс-міністры МУС
Суддзя суду Цэнтральнага раёну Гомеля Марына Дамненка прыняла рашэнне па скарзе актывістаў Аб’яднанай грамадзянскай партыі (АГП) на адмову Гомельскага гарвыканкама ў правядзеньні 20 пікетаў, якія планавалася правесці 7 мая ў розных месцах абласнога цэнтра ў дзень выкрадання экс-міністра МУС Юрыя Захаранкі.










