Дзянісу Сахару прысудзілі штраф - 40 базавых велічынь

04.09.2013 Дзянісу Сахару прысудзілі штраф - 40 базавых велічынь

Сёння актывіст нацыянал-бальшавіцкага руху быў прызнаны вінаватым у непадпарадкаванні законным патрабаванням службовай асобы (арт 23.4 КаАП РБ) і пакараны штрафам на суму 4 млн. рублёў.

Журналістку TUT.BY выклікаюць у Следчы камітэт

04.09.2013 Журналістку TUT.BY выклікаюць у Следчы камітэт

Следчы ўпраўлення Следчага камітэта па горадзе Мінску Андрэй Еўлаш хоча апытаць журналістку TUT.BY Кацярыну Сінюк з нагоды публікацыі інфармацыі, афіцыйна прадстаўленай міліцыяй.

Мінскі гурт Crowblack прысвяціў песню нявінна асуджаным на смяротнае пакаранне

04.09.2013 Мінскі гурт Crowblack прысвяціў песню нявінна асуджаным на смяротнае пакаранне

Мінскі гурт Crowblack прадставіў на Ultra -Music песню «Burning Cage of Justice» . Песня распавядае пра нявінна асуджаных на смяротнае пакаранне людзях.

Блогер Глеб Лабадзенка выйграў суд за беларускую мову

04.09.2013 Блогер Глеб Лабадзенка выйграў суд за беларускую мову

Ён абскардзіў парушэньне закону аб зваротах грамадзян, якое выявілася ў тым, што супрацоўнік ЖЭС на ягоны беларускамоўны зварот адказаў па-расейску.

Еўрадэпутат звярнуўся ў Еўракамісію ў справе лекара Ігара Паснова

04.09.2013 Еўрадэпутат звярнуўся ў Еўракамісію ў справе лекара Ігара Паснова

Еўрадэпутат Марэк Мігальскі звярнуўся ў Еўракамісіію, а таксама да міністра аховы здароў’я Польшчы Барташа Арлуковіча ў справе беларускага лекара Ігара Паснова.

Наталлі Ільініч адмовілі ў працы ў Талькаўскай школе

04.09.2013 Наталлі Ільініч адмовілі ў працы ў Талькаўскай школе

Сёлета у Талькаўскай СШ вызвалілася месца настаўніка гісторыі, былога выкладчыка перавялі працаваць у аддзел ідэалогіі. Даведаўшыся пра гэта, Наталля Ільініч, якая раней і працавала настаўнікам у гэтай школе, падала заяву на працу. Аднак з аддзела адукацыі спачатку прыйшоў адказ, што такой вакансіі няма. А пасля стала вядома, што на гэтае месца ўзялі іншага чалавека.

Брэсцкім дэпутатам прапануюць заняцца дарожным пытаннем

04.09.2013 Брэсцкім дэпутатам прапануюць заняцца дарожным пытаннем

Мясцовы актывіст грамадзянскай кампаніі “Гавары праўду!” Ігар Маслоўскі накіраваў народным абраннікам зварот, у якім прапануе разгледзець на сесіі гарадскога Савета дэпутатаў пытанне пра якасць і своечасовы рамонт дарожнага пакрыцця ў абласным цэнтры.

Валянцін Стэфановіч: 15 год у "Вясне"

03.09.2013 Валянцін Стэфановіч: 15 год у "Вясне"

Першы дзень восені для намесніка старшыні Праваабарончага цэнтру “Вясна” Валянціна Стэфановіча стаўся аднойчы і першым ягоным днём “Вясны”. Менавіта 1 верасня малады юрыст Стэфановіч пачаў свой шлях у праваабарончую дзейнасць. Сёння, аглядаючыся на 15 год працы ў “Вясне”, аўтарытэтны праваабаронца ўзгадвае, як развівалася і дужала арганізацыя, як мяняўся ўласны светапогляд, падсумоўвае здзейсненае за гэты доўгі і няпросты час.

Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Беларускім Радыё Рацыя

03.09.2013 Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Беларускім Радыё Рацыя

"Падзея тыдня": выхад на свабоду палітычнага вязня, лідара моладзевай арганізацыі “Малады Фронт” Зміцера Дашкевіча. "Асоба. Дзяржава. Грамадства": госць рубрыкі - праваабаронца Валянцін Стэфановіч, для якога 15 год таму першы дзень восені стаўся і першым днём “Вясны”.

Віцебскаму незалежнаму журналісту абвешчана папярэджанне

03.09.2013 Віцебскаму незалежнаму журналісту абвешчана папярэджанне

Незалежны журналіст Уладзімір Жыгулоў атрымаў афіцыйнае папярэджанне, падпісанае намеснікам пракурора Віцебскай вобласці Георгіем Каранько. Спадара Жыгулова вінавацяць у працы без акрэдытацыі на замежны сродак масавай інфармацыі – газету "Витебский курьер", зарэгістраваную ў Смаленску.

Маці асуджанага на смяротнае пакаранне звярнулася да кіраўніка Беларускай праваслаўнай царквы

03.09.2013 Маці асуджанага на смяротнае пакаранне звярнулася да кіраўніка Беларускай праваслаўнай царквы

Тамара Сілюн заклікае Філарэта звярнуцца да прэзідэнта Лукашэнкі з просьбай аб памілаванні і адмене смяротнага пакарання ў дачыненні да яе сына.

Віцебскія праваабаронцы мяркуюць сабраць 50 тысяч подпісаў у падтрымку Ігара Пастнова

03.09.2013 Віцебскія праваабаронцы мяркуюць сабраць 50 тысяч подпісаў у падтрымку Ігара Пастнова

Гэта ўжо трэцяя інтэрнэт-петыцыя ў абарону віцебскага ўрача Ігара Пастнова, якому прысуджана прымусовае псіхіятрычнае лячэнне. Праваабаронцы патрабуюць правесці паўторную псіхіятрычную экспертызу доктара Ігара Пастнова.

Магілёўскі дэмакратам не дазволілі мітынг і шэсце супраць расійскай авіябазы

03.09.2013 Магілёўскі дэмакратам не дазволілі мітынг і шэсце супраць расійскай авіябазы

2 верасня стала вядома, што Магілёўскі гарвыканкам не дазволіў мерапрыемства пратэсту, якое мусіла адбыцца 8 верасня - у Дзень беларускай вайсковай славы.

Дзейнасьць па вызваленьні палітвязьняў - першачарговая задача ў поствыбарчы перыяд

03.09.2013 Дзейнасьць па вызваленьні палітвязьняў - першачарговая задача ў поствыбарчы перыяд

Працяг лістоў зняволенага праваабаронцы Алеся Бяляцкага, напісаных ім у бабруйскай калоніі. З блогу Алеся Бяляцкага на сайце «Белорусский партизан».

Журналістам «СБ», які выдрукаваў лісты Гайдукова, зоймецца міліцыя

03.09.2013 Журналістам «СБ», які выдрукаваў лісты Гайдукова, зоймецца міліцыя

Пракуратура Савецкага раёна Мінска накіравала ў міліцыю зварот «Цэнтра прававой трансфармацыі» адносна разгалошвання журналістам «СБ.Беларусь сегодня» таямніцы судовага следства.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства