12.09.2013 Віцебскі абласны суд не задаволіў касацыйную скаргу Ігара Пастнова
Рашэнне суддзі Віцебскага райсуду Тацяна Дзегцяровай, якая санкцыянавала для Пастнова прымусовае псіхіятрычнае лячэнне, абласны суд пакінуў без зменаў. Разгляд скаргі прайшоў у закрытым рэжыме: на яго не дапусцілі ні журналістаў, ні праваабаронцаў, ні давераную асобу Ігара Пастнова, ні ягонага адваката.
12.09.2013 Сістэмны блок, забраны па справе віруснай атакі на сайт “Нашай Нівы”, не вяртаюць
Грамадскай актывістцы з Ляхавіч Валянціне Панфіла брэсцкія супрацоўнікі міліцыі не вяртаюць сістэмны блок амаль 2 месяцы. Пры гэтым ужо неаднойчы абяцалі яго вярнуць пасля таго, як высветлілася, што да вірусных атак на рэдакцыйныя кампутары газеты “Наша Ніва” жанчына ніякага дачынення не мае.
12.09.2013 Брэст: скарга на дзеянні мясцовых ўладаў накіравана ва ўрад
Актывіст грамадскай кампаніі “Гавары праўду!” Ігар Маслоўскі накіраваў у Савет Міністраў скаргу на бяздзейнасць брэсцкіх уладаў, якія праігнаравалі калектыўны зварот з подпісамі больш чым 1100 чалавек.
12.09.2013 Мастакі Драздоў і Пушкін паскардзіліся ў ААН
Яны вінавацяць Беларусь у моўнай дыскрымінацыі.
12.09.2013 Беларусы пад катаваньнямі прызналіся ў забойстве, якога не рабілі
Беларускія будаўнікі, якія працавалі ў Маскоўскай вобласьці, пад катаваньнямі паліцыянтаў прызналіся ў забойстве, якога не рабілі. Чаму і ў Беларусі сьледчыя надалей ужываюць катаваньні?
12.09.2013 Еўрапарламент: Аднаўленне дыялогу з Беларуссю — толькі пры ўмове вызвалення палітвязняў
Еўрапарламент на сесіі ў Страсбургу вечарам 11 верасня абмеркаваў даклад аб сітуацыі ў Беларусі.
12.09.2013 На некаторых прадпрыемствах Гомельскай вобласці яшчэ не аддалі заробак за ліпень
На нарадзе ў старшыні Гомельскага аблвыканкаму была агучана інфармацыя, што ў рэгіёне тры прадпрыемствы да гэтага часу не выплацілі працаўнікам заробак за ліпень. Без заробку засталіся супрацоўнікі Гомельскага камбінату будаўнічых канструкцый, Жыткавіцкі камбінат бытавога абслугоўвання і Лоеўскі аграсервіс.
12.09.2013 Рашэнне суда: Леаніда Дубаносава звольнілі з парушэннем закону, але на працы не адновяць
З рашэння суда вынікае, што Дубаносава звольнілі з працы з парушэннем заканадаўства (за што вынесена прыватнае вызначэнне) і ён мае падставы патрабаваць кампенсацыю нанесенай маральнай шкоды. Акрамя таго, адміністрацыя “Граніта” мусіць сплаціць прафсаюзнаму актывісту матэрыяльную дапамагу памерам 1 мільён рублёў.
12.09.2013 Магілёвец праз суд хацеў дабіцца прыёма ў губернатара
11 верасня суд Ленінскага раёна Магілёва ў асобе суддзі Валянціны Тарасавай разгледзеў скаргу на дзейнасць службовых асобаў Магілёўскага аблвыканкаму з нагоды адмовы ў асабістым прыёме ў старшыні аблвыканкама Пятра Рудніка. Суддзя палічыла, што адмова ў прыёме была абгрунтаваная.
11.09.2013 Заўтра Віцебскі абласны суд разгледзіць касацыйную скаргу супраць прымусовага лячэння Ігара Пастнова
Разгляд прызначаны 12 верасня на 9.30. Пра гэта распавёў віцебскі палітык Сяргей Рыжоў, давераная асоба Ігара Паснова. Але ні ў судзе першай інстанцыі – Віцебскім раённым, ні ў Віцебскім абласным судзе яму не ўдалося азнаёміцца з матэрыяламі справы. Ці будзе дастаўлены ў суд сам Пастноў – пакуль невядома.
11.09.2013 Беларускія музыкі супраць смяротнага пакарання
На пачатку кастрычніка вядомыя беларускія музыкі прадставяць новы супольны праект “Апошні золак”, у якім возьмуць удзел Лявон Вольскі, Ганна Хітрык, Зміцер Вайцюшкевіч ды іншыя выканаўцы.
11.09.2013 Бялынічы: рашэнне па справе Валерыя Вусіка будзе абвешчана 16 верасня
Сёння ў судзе Бялыніцкага раёна прайшло чарговае паседжанне па паўторнаму разгляду адміністрацыйнай справы жыхара вёскі Лебедзянка Бялыніцкага раёна Валерыя Вусіка, які абвінавачваецца ў паклёпе на былога старшыню СВК “Лебедзянка” і незаконным распаўсюдзе незалежнай газеты “Магілёўскі Выбар”.
11.09.2013 Беларусы падпісваюць петыцыю да Аляксандра Лукашэнкі
На сайце change.org з'явілася новая петыцыя з патрабаваннем да Аляксандра Лукашэнкі. Падпісанты патрабуюць адмяніць даручэнне пра пошліну ў 100 даляраў для беларусаў, якія выязджаюць за мяжу. Расказвае адзін з ініцыятараў петыцыі Аляксей Шэін.
11.09.2013 Віктар Адзіночанка: “Рэлігійнае стаўленне да смяротнага пакарання - гэта справа не пачуццяў, гэта справа веры”
Пра смяротнае пакаранне з пункту гледжання хрысціянскай этыкі распавядае Віктар Адзіночанка - рэлігіязнаўца, дацэнт кафедры філасофіі Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Віктар Адзіночанка не толькі выкладае рэлігіязнаўства, але і з’яўляецца сябрам Беларускага Хельсінкскага камітэту - эксперт па свабодзе сумлення.
11.09.2013 Бабруйск: Дэпутат гарсавета -- парушальнік закону?
У газеце гарвыканкама “Бабруйскае жыццё” з’явілася паведамленне намесніка старшыні Камітэта дзяржкантролю Магілёўскай вобласці Аляксея Іглікава, у якім распавядаецца пра праверку, якая адбылася ў хакейным клубе “Шыннік-Бабруйск”. У той час дырэктарам клуба быў Максім Суботкін, дзеючы дэпутат гарсавета 26 склікання.










