24.11.2020 Масты: Зняважыў і прынізіў гонар сябра выбарчай камісіі і атрымаў паўтары гады "хіміі"
Суд Мастоўскага раёна вынес прысуд мясцоваму жыхару Віталю Скрабінскаму за знявагу ў сацыяльных сетках па артыкуле 189 КК Рэспублікі Беларусь
23.11.2020 Патрабуем неадкладнага вызвалення палітзняволеных студэнтаў і выкладчыцы БДУІР
12 лістапада ўлады Беларусі нанеслі ўдар па адной з найстарэйшых моладзевых арганізацый краіны: рэпрэсіўныя органы затрымалі лідэраў і актывістаў Задзіночання Беларускіх Студэнтаў (ЗБС). У кватэрах сябраў студэнцкага аб’яднання і ў офісе арганізацыі адбыліся ператрусы.
23.11.2020 Гомель: Пракурор запрасіла два гады абмежавання волі за "звяржэнне" дзяржаўнага сцяга
У судзе Цэнтральнага раёна Гомеля 23 лістапада працягваўся разгляд крымінальнай справы аб «звяржэнні» дзяржаўнага сцяга. На лаве падсудных - Георгій Васілеўскі.
23.11.2020 23 лістапада: Затрыманні на "Маршы мудрасці" ў Мінску і не толькі
Сёння ў Мінску адбыўся традыцыйны "Марш мудрасці". Але і на ім не абыйшлося без затрыманняў. СМІ паведамлялі пра некалькі затрыманняў у розных кропках гораду. "Вясне" вядома, што сярод затрыманых — 58-гадовы Алег Гжыбоўскі і 72-гадовая Валянціна Няхай.
23.11.2020 Гродна: абвешчаны прысуд Зімніцкаму і Паляку
Суд Кастрычніцкага раёна Гродна 23 лістапада вынес прысуд Дзмітрыю Зімніцкаму і Канстанціну Паляку па артыкуле 364 Крымінальнага кодэкса. Дзмітрый Зімніцкі атрымаў два с паловай гады абмежавання волі з адбыццём па месцы жыхарства (хатняй "хіміі"), а Канстанцін Паляк — тры гады абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.
23.11.2020 Салігарчаніна аштрафавалі на 5100 рублёў за абразу міліцыянта ў "ВК". Судзілі яго ў будынку міліцыі
Салігорскі суд разгледзеў крымінальную справу паводле артыкула 369 Крымінальнага кодэкса ("Публічная абраза прадстаўніка ўлады ў сувязі з выкананнем ім службовых абавязкаў") у дачыненні да 28-гадовага мясцовага жыхара Рамана Маскадыні.
23.11.2020 Вынікі адміністрацыйных судоў над удзельнікамі акцый у панядзелак, 23 лістапада
У панядзелак, 23 лістапада, суды ў Мінску і ў іншых гарадах працягваюць разглядаць адміністрацыйныя справы ўдзельнікаў шматлікіх акцый пратэсту і тых, каго затрымлівалі кропкава.
23.11.2020 Пасля адбыцця арышту не выйшла на волю Дар'я Чульцова
Пасля адбыцця адміністрацыйнага арышту тэрмінам 7 сутак на волю з ІЧУ 22 лістапада не выйшла аператарка Белсата Дар’я Чульцова.
22.11.2020 Затрыманні 22 лістапада на акцыях пратэсту
Праваабарончы цэнтр "Вясна" збірае інфармацыю пра затрыманых у гэты дзень на акцыі ў Мінску на Маршы, а таксама ў іншых гарадах Беларусі на рэгіянальных акцыях.
22.11.2020 "Нібы куранят загналі галодным тыграм у клетку" — "О, малалетак затрымалі!" Сведчаць пацярпелыя
Эмілій і Марцін-стрыечныя браты з Мінска. Разам з сябрамі ўвечары 11 жніўня яны збіраліся наведаць піцэрыю. Аднак былі жорстка зьбітыя Амапам. Браты папярэджвалі, што яны непаўналетнія: Эмілію —17 гадоў, а Марціну было 16 (на момант падзей). З РУУС іх забралі маці, Кацярына і Галіна, — і адразу ж адвезлі ў бальніцу. Сваю гісторыю ўсе разам яны распавялі "Вясне".
21.11.2020 У Мазыры адбываюцца затрыманні работнікаў НПЗ і ўдзельнікаў акцыі памяці Рамана Бандарэнкі
20 і 21 лістапада ў Мазыскі РАУС выклікалі і потым адтуль не выпусцілі самае малае 8 чалавек, паведамляе праваабарончы сайт palesse.press.
21.11.2020 Amnesty International абвясціла "Марафон лістоў" у падтрымку Марфы Рабковай
Міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International абвясціла акцыю "Марафон лістоў" у падтрымку праваабаронцы "Вясны", палітычнай зняволенай і вязніцы сумлення Марфы Рабковай.
21.11.2020 Актывісту Аляксандру Хамратаву пагражае яшчэ адна крыміналка за абразу прадстаўніка ўлады
Магілёўскі актывіст і праваабаронца Аляксандр Хамратаў, які трое сутак знаходзіўся ў ІЧУ да прад'яўлення яму абвінавачвання, не выйшаў на волю 19 лістапада.
20.11.2020 Справа Фаміных: сведкі абвінавачання мяняюць паказанні
У судзе Ваўкавыскага раёна 20 лістапада працягваўся разгляд крымінальнай справы Алега і Анастасіі Фаміных. Іх судзяць за гвалт у дачыненні да супрацоўніка міліцыі (арт. 364 КК РБ).
20.11.2020 Жлобін: за знявагу супрацоўніка міліцыі ў чаце - два гады "хіміі"
Суд Жлобінскага раёна 20 лістапада вынес прысуд Яну Рымараву па крымінальнай справе за знявагу прадстаўніка ўлады (арт. 369 КК РБ).










