26.09.2013 Бяроза: улёткі ў падтрымку палітзняволенага Алеся Бяляцкага (фота)
Раніцай 26 верасня жыхары Бярозы ўбачылі ў шматлікіх публічных месцах улёткі з выявай старшыні Праваабарончага центра “Вясна” Алеся Бяляцкага з патрабаваннем яго вызвалення. Ва ўлётках таксама ўтрымліваецца невялікі тэкст з інфармацыяй пра праваабаронцу, ягоны арышт і зняволенне.
26.09.2013 Слонім: пікеты “глушаць” рознымі мерапрыемствамі (дакумент)
Алесь Масюк падаваў у мясцовы райвыканкам заяўку на правядзення 29 верасня пікету, прысвечанага абароне “Газеты Слонімскай”, а таксама за права жыхароў Слонімшчыны свабодна афармляць падпіску на незалежнае выданне ў аддзяленнях РУП "Белпошта" і набываць яго ў кіёсках "Белсаюздруку".
26.09.2013 Віцебскія праваабаронцы павіншавалі Алеся Бяляцкага з днём народзінаў
25 верасьня выбітны беларускі дзеяч Алесь Бяляцкі, які адбывае пакараньне ў папраўчай калёніі ў Бабруйску, адзначае сваё 51-годзьдзе. Віцебскія калегі праваабаронцы накіравалі ў яго адрас свае віншаваньні і пажадалі яму найхутчэйшага вызваленьня.
26.09.2013 Гомельскі перыяд грамадскай дзейнасці Алеся Бяляцкага
Заснавальнік гомельскай “Талакі” Алесь Яўсеенка пра жыццё Алеся Бяляцкага ў горадзе над Сожам, кактэйль “па-бяляцкаму” і беларускую мову.
26.09.2013 Аб неабходных дзеяннях міжнароднай супольнасці ў сувязі са справай вязня сумлення Алеся Бяляцкага
Заява Міжнароднай назіральнай місіі Камітэта міжнароднага кантролю за сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі
25.09.2013 Бярозаўчане павіншавалі Алеся Бяляцкага з Днём народзінаў
Ужо трэці год запар бярозаўскія праваабаронцы і проста актыўныя грамадзяне не забываюць павіншаваць палітзняволенага, кіраўніка Праваабарончага цэнтра “Вясна” Алеся Бяляцкага з Днём народзінаў. Алесь атрымае не толькі паштоўкі, але лісты, дзе сябры і простыя людзі расказваюць пра свае жыццёвыя справы і думкі.
25.09.2013 Палітвязня Арцёма Пракапенку пазбавілі доўгага спаткання з бацькамі
Палітычнага вязня Арцёма Пракапенку пазбавілі доўгатэрміновага спаткання з бацькамі. Яно было запланавана на снежань. Прычыну адмовы ў сустрэчы з роднымі не дазваляюць паведамляць. Пра гэта палітвязень расказаў сваёй маці Віялеце Пракапенцы ў час апошняй тэлефоннай размовы.
25.09.2013 Акцыя падтрымкі Алеся Бяляцкага ў Жодзіне
Жодзінцы паштоўкамі павіншавалі асуджанага беларускага праваабаронцу Алеся Бяляцкага з днём народзінаў. Сярод наведвальнікаў Жодзінскага галоўпаштамту распаўсюджвалася інфармацыія пра палітвязня.
25.09.2013 Беларускія музыкі: Пакаранне для злачынцаў павінна быць, але не смерцю
Беларускія рокеры рыхтуюцца да прэзентацыі новага сумеснага праекта "Апошні Золак". Яго ўдзельнікі разважаюць для TUT.BY пра праблемы грамадства, злачынствы і пакаранні, каштоўнасці жыцця і прыадчыняюць заслону таямніцы над зместам праекта.
25.09.2013 ПЦ “Вясна” ўдакладняе інфармацыю адносна справы Васіля Парфянкова
25 верасня ў Праваабарончага цэнтра “Вясна” з’явілася новая інфармацыя пра акалічнасці грамадзянскай справы аб накіраванні Васіля Парфянкова ў лячэбна-працоўны прафілакторый.
25.09.2013 Гродненскія праваабаронцы падалі заяўку на пікет супраць смяротнага пакарання
Заява пададзена на 10 кастрычніка бягучага году – у Сусветны дзень змагання супраць смяротнага пакарання праваабаронцы хочуць інфармаваць насельніцтва пра сітуацыю са смяротным пакараннем у свеце і ў Беларусі і патрабаваць адмены смяротнага пакарання ў Беларусі.
25.09.2013 Гомель: паліклініка не можа зняць з лініі «хуткія» на пікеты «Справядлівага свету»
З Гомельскай цэнтральнай гарадской паліклінікі Уладзімір Сякерка атрымаў адказ, што «штодзённае зняцце брыгады хуткай медыцынскай дапамогі з лініі 24, 25 і 26 верасня прывядзе да затрымкі абслугоўвання выклікаў і невыканання нарматываў». Адказ падпісаў галоўны ўрач гарадской паліклінікі Вячаслаў Яшчанка.
25.09.2013 Вызначаныя лаўрэаткі конкурса "Жанчыны - мы разам"
Сярод пераможцаў - маці палітвязня Таццяна Севярынец. У сваім эсэ яна распавядае пра тое, як стаяла ў чэргах побач з СІЗА, каб аддаць перадачу сыну, і як пазнаёмілася са сваякамі іншых палітзняволеных.
25.09.2013 Еўрадэпутат ладзіць акцыю ў падтрымку Міколы Статкевіча
Бюро еўрадэпутата Марэка Мігальскага ў Катавіцах арганізуе 13-га кастрычніка ў парку імя Тадэвуша Касцюшкі прабег прысвечаны палітычнаму вязню Міколу Статкевічу і сітуацыі з правамі чалавека у Беларусі.
25.09.2013 МЗС: Мы не ўдзельнічаем у еўрапейскім дыялогу аб мадэрнізацыі, які быў запушчаны без кансультацый з урадам Беларусі
Пазіцыя Беларусі па праграме "Еўрапейскі дылог аб мадэрнізацыі" не змянілася. Аб гэтым БелаПАН заявіла намеснік міністра замежных спраў Алена Купчына.










