Гомель: новае рашэнне аб масавых мерапрыемствах – старыя праблемы для арганізатараў

29.09.2013 Гомель: новае рашэнне аб масавых мерапрыемствах – старыя праблемы для арганізатараў

Напачатку верасня ўступіла ў сілу новае рашэнне Гомельскага гарвыканкаму аб масавых мерапрыемствах. Разам з тым, хоць месцы і пашырыліся (замест адной пляцоўкі – дзве), але вызначылі іх у такім месцы, што патэнцыйных удзельнікаў пікетаў ці мітынгаў прыйшлося б прывозіць туды на адмыслова арэндаваным транспарце.

Бабруйск: На колах у крамы і нельга, і немагчыма (фота)

27.09.2013 Бабруйск: На колах у крамы і нельга, і немагчыма (фота)

Праблема з безбар’ерным асяроддзем у Бабруйску застаецца нявырашанай. Але што рабіць, калі чалавек на колах усё ж дабраўся да пэўнай крамы, а там, на уваходзе, яго чакае аб’яўка “Уезд з каляскамі забаронены!”?

27.09.2013 Затрыманы актывіст «Zмены» Павел Вінаградаў

Пра гэта ў сваім ФБ паведаміла яго жонка Святлана: «Хвілін 30–40 таму (каля 12:00) Павел Вінаградаў быў затрыманы каля свайго дома супрацоўнікамі Маскоўскага РУУС Мінска», — напісала яна.

27.09.2013 Супраць фэльчара СІЗА ўсчалі крымінальную справу за сьмерць Пцічкіна

Адносна фэльчара менскага СІЗА № 1, які дзяжурыў у ноч сьмерці Ігара Пцічкіна, распачата крымінальная справа.

Маці памерлага ў cветлагорскім ІЧУ Аляксандра Акуліча настойвае на допыце судмедэкспертаў

27.09.2013 Маці памерлага ў cветлагорскім ІЧУ Аляксандра Акуліча настойвае на допыце судмедэкспертаў

Валянціна Акуліч накіравала пракурору Светлагорскага раёна хадайніцтва, у якім паведамляе, што заключэнне дадатковай судова-медыцынскай экспертызы выглядае нелагічным, і настойвае на допыце экспертаў.

Мясцовы Савет паабяцаў салігорцам з’яўленне новай паліклінікі да... 2025 года

27.09.2013 Мясцовы Савет паабяцаў салігорцам з’яўленне новай паліклінікі да... 2025 года

Салігорскі раённы Савет дэпутатаў першым агучыў пэўныя тэрміны будаўніцтва ў сталіцы шахцёраў новай паліклінікі. Грунтоўны адказ ад дэпутатаў на свой запыт атрымаў мясцовы дэмакратычны актывіст Віктар Малочка.

Правакацыя супраць праваабаронцы Паўла Левінава ў сетцы "Укантакце"

27.09.2013 Правакацыя супраць праваабаронцы Паўла Левінава ў сетцы "Укантакце"

У сацыяльнай сетцы «Укантакце» ад імя праваабаронцы Паўла Левінава распаўсюджваюцца абразьлівыя матэрыялы супраць вядомых у Віцебску актывістаў грамадзянскай супольнасьці. Сам Павел Левінаў сьцьвярджае, што ён ня мае ніякага дачыненьня да старонкі ў «Укантакце», створанай ад яго імя, і выказвае меркаваньне, што гэта нейкая правакацыя.

Актывіст незалежнай прафсаюзнай суполкі скардзіцца ў Брэсцкі абласны суд

27.09.2013 Актывіст незалежнай прафсаюзнай суполкі скардзіцца ў Брэсцкі абласны суд

Леанід Дубаносаў не згодны з рашэннем суда Лунінецкага раёна, які прызнаў законным ягонае звальненне з прадпрыемства “Граніт”, і не выявіў факту дыскрымінацыі па прафсаюзнай прыналежнасці.

Студэнты Полацкага ўніверсітэта замест вучобы аднаўляюць малочныя фермы

26.09.2013 Студэнты Полацкага ўніверсітэта замест вучобы аднаўляюць малочныя фермы

Другі тыдзень моладзь працуе на шасці фермах сельгаспрадпрыемстваў Глыбоцкага раёна. У кожным працоўным атрадзе - па 7-8 чалавек. Студэнты прыбіраюць будаўнічае смецце, спрабуюць класці цагляны мур.

Беларускі саюз журналістаў рыхтуе змены ў закон “Аб СМІ”?

26.09.2013 Беларускі саюз журналістаў рыхтуе змены ў закон “Аб СМІ”?

Прадстаўнікі дзяржаўных і недзяржаўных беларускіх выданняў у чарговы раз абмяркоўвалі ў Мінску праблемы журналісцкай этыкі.

Стан здароўя палітвязня Мікалая Аўтуховіча нармалёвы

26.09.2013 Стан здароўя палітвязня Мікалая Аўтуховіча нармалёвы

Інфармацыя аб тым, што палітвязень Мікалай Аўтуховіч, які адбывае пакаранне ў Гарадзенскай турме №1, прычыніў сабе цяжкія цялесныя пашкоджанні цалкам падцвердзілася. Па словах адваката, Аўтуховіч нанёс сабе парэзы лязом у вобласці жывата, але цяпер адчувае сябе добра.

У Бярозе запланаваны пікет супраць смяротнага пакарання

26.09.2013 У Бярозе запланаваны пікет супраць смяротнага пакарання

Праваабаронцы Сяржук Русецкі і Тамара Шчапёткіна, а таксама грамадская актывістка Таццяна Тарасевіч вырашылі паўтарыць спробу атрымаць дазвол на пікет на 10 кастрычніка. Мэта масавага мерапрыемства: выказванне пратэсту супраць ужывання смяротнага пакарання ў Рэспубліцы Беларусі.

Шклоўскі раён: “Дні цвярозасці” не ўплываюць на ўзровень злачыннасці

26.09.2013 Шклоўскі раён: “Дні цвярозасці” не ўплываюць на ўзровень злачыннасці

Пракурор Шклоўскага раёна Дзмітрый Лянчэўскі адзначыў, што ў 2013 годзе колькасць зарэгістраваных злачынстваў у зрасла с 251 да 318, а ўзровень злачыннасці на 10000 насельніцтва склаў 103,6. Узрасла колькасць цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынстваў з 25 да 45.

Нідэрландскія праваабаронцы адзначылі дзень народзінаў Алеся Бяляцкага пікетам ля беларускай амбасады (фота)

26.09.2013 Нідэрландскія праваабаронцы адзначылі дзень народзінаў Алеся Бяляцкага пікетам ля беларускай амбасады (фота)

25 верасня, у 51-ы дзень народзінаў Алеся Бяляцкага, актывісты нідэрландскага аддзяленне Amnesty International наведалі амбасаду Беларусі ў Гаазе, каб уручыць яе супрацоўнікам адмысловы торт да дня народзінаў праваабаронцы, а таксама - тысячы новых подпісаў пад патрабаваннем свабоды для палітвязня.

Мэр Парыжа выказаў сваю падтрымку Алесю Бяляцкаму

26.09.2013 Мэр Парыжа выказаў сваю падтрымку Алесю Бяляцкаму

Мэр горада Парыжа сп. Бертран Дэланаэ адправіў ліст Алесю Бяляцкаму, напісаны неўзабаве пасля гадавіны яго арышту. Міжнародная федэрацыя за правы чалавека (FIDH) і Праваабарончы цэнтр «Вясна» публікуюць гэты ліст з нагоды дня нараджэння Алеся.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства