15.11.2013 Заява Праваабарончага цэнтра “Вясна” адносна арышту праваабаронцы Андрэя Бандарэнкі
ПЦ "Вясна" расцэньвае затрыманне і адміністратыўны пераслед дырэктара прыватнай культурна-асветніцкай установы "Платформ інавейшн" Андрэя Бандарэнкі як выключна беспадстаўны і матываваны, які груба парушае прынятыя на сябе дзяржавай міжнародныя абавязацельствы ў галіне абароны правоў чалавека, і патрабуе неадкладнага вызвалення праваабаронцы.
15.11.2013 У Быхаўскім раёне ліквідуюць сельсаветы
На 25-й пазачарговай сесіі Быхаўскага раённага Савета дэпутатаў, якая адбылася 11 лістапада, было разгледжана пытанне “Аб зменах у адміністрацыйна-тэрытарыяльным складзе Быхаўскага раёна”.
15.11.2013 Еўрарадыё працягнулі акрэдытацыю ў Беларусі
Адпаведную пастанову падпісаў прэм'ер-міністр Міхаіл Мясніковіч. Яна змешчана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале Беларусі.
15.11.2013 Рабочых МАЗа пераводзяць на чатырохдзёнку, скарачаюць заробак
У рэдакцыю «НН» ананімна паведамілі, што ад заўтрашняга дня (15 лістапада) і да канца года ўсе пятніцы на Мінскім аўтамабільным заводзе (МАЗ) абвешчаныя выходнымі днямі з аплатай 2/3 ад акладу.
15.11.2013 Яшчэ адзін пакараны арыштам за пікет памяці Пцічкіна
Па справе аб пікеце ў памяць Ігара Пцічкіна арыштаваны яшчэ адзін чалавек. Аляксандар Данілаў пакараны 5 суткамі арышту за разагнаны міліцыяй 14 верасьня пікет у памяцьІгара Пцічкіна, які загінуў у СІЗА.
15.11.2013 Віцебскі абласны суд задаволіў скаргу актывістаў. Але – толькі часткова
Хрыстафор Жаляпаў і Аляксей Гаўруцікаў абскарджвалі пастанову Першамайскага райсуду, куды звярнуліся пасля атрымання чарговай забароны на правядзенне пікета. Як і раённы суд, калегія Віцебскага абласнога суду прызнала забарону законнай, але накіравала на перагляд справу ў той частцы, якая тычылася адмоваў ад супрацоўніцтва з актывістамі з боку міліцыі і цэнтральнай гарадской паліклінікі.
15.11.2013 Праваабаронцы адзначаюць некрытычныя змены ў салігорскай медыяпрасторы
Салігорскія прадстаўнікі Беларускага Хельсінскага камітэту працягваюць адсочваць сітуацыю са свабодай слова ў рэгіёне. Праваабаронцы адзначаюць захаванне статусу-кво у гэтай сферы цягам апошніх месяцаў з невялікім крэнам у бок паляпшэння сітуацыі.
15.11.2013 Рэха “афрыканкай чумы” ў Бярозе: у вяскоўца анулявалі даведку на вядзенне гаспадаркі
Незаконнасць вядзення дапаможнай гаспадаркі Аляксандрам Аліхверам улады ўбачылі толькі пасля ягоных актыўных пратэстаў супраць знішчэння пагалоўя свіней -- праз некалькі гадоў, і ў выніку анулявалі даведку на яе вядзенне. Цяпер А.Аліхвер не можа ні гадаваць, ні прадаваць свіней, а іх у гаспадара 200.
14.11.2013 Баранавічы: пікет забаронены за лозунгі
Баранавіцкі гарвыканкам забараніў пікет пад лозунгамі “Іх трэба спыніць”, “Дзеянні ўлады – пад грамадскі кантроль”. Гэта стала вядома з ліста за подпісам намесніка старшыні гарвыканкама Дз. Касцюкевіча, які атрымаў актывіст гарадскога прафсаюза радыёэлектроннай прамысловасці Рыгор Грык.
14.11.2013 Судзяць Жанну Пцічкіну і Андрэя Бандарэнку (аднаўляецца)
Суд Маскоўскага раёна Менска ў 15-30 разгледзіць адміністратыўныя справы маці памерлага ў мінскім СІЗА Ігара Пцічкіна і дырэктара прыватнай культурна-асветніцкай установы "Платформ інавейшн" Андрэя Бандарэнку. Іх вінавацяць у несанкцыянаваным пікетаванні. Разгляд быў перанесены з 13-га лістапада.
14.11.2013 Бярозаўскія праваабаронцы змагаюцца за права праводзіць пікеты
Бярозаўскія праваабаронцы звярнуліся да старшыні Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта Канстанціна Сумара з просьбай абавязаць Бярозаўскі райвыканкам змяніць рашэнне ад 9 лютага 2010 года “Аб парадку правядзення масавых мерапрыемстваў у Бярозаўскім раёне”.
14.11.2013 Суд Логвінава супраць Мінінфармацыі прызначаны на 18 лістапада
Слуханні па заяве да Міністэрства інфармацыі Беларусі з просьбай адмяніць загад аб пазбаўленні ліцэнзіі выдавецтва “Логвінаў” прызначаныя на 18 лістапада ў Вышэйшым гаспадарчым судзе Беларусі.
14.11.2013 Еўрадэпутаты выказалі падтрымку незалежным беларускім СМІ
Польскія дэпутаты ў Еўрапейскім парламенце выступілі з ініцыятывай вылучыць еўрапейскія сродкі на падтрымку незалежных СМІ, якія вяшчаюць з Польшчы на Беларусь.
14.11.2013 Будзе зменены парадак вырашэння працоўных спрэчак
Дэпутаты палаты прадстаўнікоў 13 лістапада прынялі ў першым чытанні папраўкі ў Працоўны кодэкс, якія прадугледжваюць змяненне парадку вырашэння працоўных спрэчак.
14.11.2013 Папраўкі ў выбарчае заканадаўства прыняты ў другім чытанні
Дэпутаты палаты прадстаўнікоў 13 лістапада прынялі ў другім чытанні папраўкі ў некаторыя законы па пытаннях правядзення выбараў і рэферэндумаў, супраць якіх выступаюць апазіцыйныя партыі і НДА.










