18.11.2013 У Гомелі затрымліваюць за расклейванне антыалкагольных улётак
16 лістапада прыкладна а 21.40 на тэрыторыі Савецкага раёна Гомеля міліцыянты затрымалі сустаршыню міжнароднай грамадскай арганізацыі «Малады фронт» (Чэхія) Андрэя Цянюту і яго таварыша Станіслава Булу. Яны расклейвалі ўлёткі антыалкагольнай тэматыкі.
17.11.2013 Прызначаны разгляд касацыйнай скаргі па справе “Вольнага гораду”
Судовая калегія па грамадзянскіх справах Магілёўскага абласнога суда разгледзіць касацыйную скаргу выдаўца газеты “Вольны горад” 4 снежня. Адпаведнае паведамленне атрымаў выдавец газеты “Вольны горад” Уладзімір Кудраўцаў 16 лістапада з суда Крычаўскага раёна.
17.11.2013 Мінаблвыканкам парушэння правоў беларускамоўных на Салігорскім тэлеканале не ўбачыў
Для беларускамоўнага асяродку Салігоршчыны ў эфіры СТК нават выходзіць адпаведны беларускамоўны праект “Людзі нашай старонкі”, у якім распавядаецца пра светлае мінулае і не менш светлае будучае беларускай вёскі. Патрабаванне выкарыстоўвання беларускай мовы ў навінавых ды іншых папулярных праграмах чыноўнікамі было наўпрост праігнаравана.
17.11.2013 Гродна: “Маладыя дэмакраты” супраць смяротнага пакарання (фота)
У Гродна актывісты “Маладых дэмакратаў” Сяргей Міронаў і Максім Тарасенка правялі інфармацыйную акцыю супраць смяротнага пакарання. Цягам яе яны, апранутыя ў кашулькі з надпісам “Не смяротнаму пакаранню”, распаўсюджвалі друкаваныя матэрыялы на гэтую тэму.
17.11.2013 У справе прафсаюзнага актывіста “Граніта” чакаецца новы суд
Леанід Дубаносаў, сябра суполкі Беларускага незалежнага прафсаюза на прадпрыемстве “Граніт”, што знаходзіцца ў Мікашэвічах, зноў звярнуўся з заявай у суд Лунінецкага раёна. Гэтым разам Дубаносаў спрабуе атрымаць ад адміністрацыі прадпрыемства маральную кампенсацыю, бо ў вызначаны тэрмін яго не папярэдзілі аб звальненні.
17.11.2013 У Шклоўскім раёне РГА “Белая Русь” пачало падрыхтоўку да мясцовых выбараў
Па неафіцыйнай інфармацыі, сябры Шклоўскай раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” збіраюцца вылучыць сваіх сябраў у склад усіх выбарчых камісій у Шклоўскім раёне, актыўна ўдзельнічаць у назіранні за ходам мясцовых выбараў на большасці выбарчых участкаў.
17.11.2013 Слонім: райвыканкам нязменна не дае дазволу на пікеты
Слонімскі грамадскі актывіст Алесь Масюк атрымаў адмову на сваю чарговую заяўку на правядзенне пікету. Актывіст меў намер 17 лістапада правесці ў гарадскім парку пікет, на якім выказацца за права жыхароў Слонімскага раёна свабодна афармляць падпіску на рэгіянальную “Газету Слонімскую” у РУП “Белпошта” і вольна яе набывацьь у шапіках “Белсаюздруку”.
16.11.2013 Уладзь Яроменак: Дзякуючы «Ўсходняму партнэрству» яшчэ на волі
Прысуд былому палітвязьню, маладафронтаўцу Ўладзю Яроменку — 3 месяцы арышту за парушэньне ўмоваў прафіляктычнага нагляду — паводле Менскага гарадзкога суду ўступіў у сілу з 12 лістапада. Чаму Яроменка дагэтуль не накіравалі ў вязьніцу? Уладзь сказаў, што гэта адбудзецца не раней за канец лістапада.
16.11.2013 Мікалая Аўтуховіча пазбавілі спатканьня з маці
У лістападзе ў Мікалая Аўтуховіча плянавалася спатканьне з сваякамі, але калі маці палітвязьня Лідзія Юльянаўна прыехала ў гарадзенскую турму, каб спаткацца з сынам, то даведалася, што спатканьне забаранілі.
16.11.2013 «Цэны ў турэмных шапіках істотна вышэйшыя за сталічныя»
Так сьцьвярджаюць удзельнікі праграмы «Свабода ў турмах» — былыя асуджаныя, сваякі зьняволеных, праваабаронцы.
16.11.2013 Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў патрабуе вызваліць Андрэя Бандарэнку
Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў распаўсюдзіла заяву з патрабаваннем неадкладна і безумоўна вызваліць дырэктара правабарончай арганізацыі "Платформа" Андрэя Бандарэнку, бо яго ўтрыманне пад вартай з'яўляецца адвольным, паколькі яно ўсяго толькі накіраванае на спыненне яго праваабарончай дзейнасці, а таксама пакласці канец пераследу ўсіх іншых праваабаронцаў у Беларусі.
15.11.2013 Намінанты прэміі Гавела даслалі Алесю Бяляцкаму віншаванні з гэтай узнагародай
Ліст з віншаваннем Алесю Бяляцкаму ў бабруйскую калонію прыйшоў ад Цэнтра абароны асобаў з псіхічнай інваліднасцю (Mental Disability Advocacy Center) з Венгрыі: “Людзі накшталт Вас натхняюць нас надалей выступаць супраць парушэнняў правоў чалавека, з якімі многія па-ранейшаму сутыкаюцца кожны дзень”.
15.11.2013 Праваабаронцы патрабуюць змяніць Закон «Аб псіхіятрычнай дапамозе»
7 студзеня 2012 уступіл у сілу Закон Рэспублікі Беларусь № 349-3 "Аб аказанні псіхіятрычнай дапамогі". Нічога асаблівага на першы погляд, але варта надаць асаблівую ўвагу некаторым, здавалася б нязначным артыкулам.
15.11.2013 Зьміцер Бародка: Грамадства гатовае і жадае зьменаў
Вязьні сумленьня ў Беларусі надалей за кратамі, пры гэтым аглядальнікі і палітыкі лічаць, што гандаль палітвязьнямі ўлады Беларусі і надалей вядуць. Але неўзабаве сытуацыя павінна зьмяніцца, лічыць Зьміцер Бародка, каардынатар грамадзянскай кампаніі „Разам для Беларусі”. Чамуі якія для гэтага сасьпелі прычыны – палітык распавядае для palitviazni.info.
15.11.2013 Міжнародны дзень пісьменнікаў у зняволенні
Штогод 15 лістапада Міжнародны ПЭН-клуб ушаноўвае пісьменнікаў, якія знаходзяцца ў зняволенні і церпяць уціск за сваё змаганне за адно з найважнейшых чалавечых правоў — права на свабоду выяўлення.










