У Оршы забаранілі канцэрт Вайцюшкевіча

27.11.2013 У Оршы забаранілі канцэрт Вайцюшкевіча

Выступ знакамітага спевака ўваходзіў ў шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных Дню нараджэння Уладзіміра Караткевіча і павінен было адбыцца ў музеі пісьменніка сёння. Адпаведна і песні, якія павінны былі выконвацца на канцэрце, планаваліся пераважна на тэксты Уладзіміра Сямёнавіча.

Віцебскі ўрач Ігар Пастноў лічыць, што закон аб псіхіятрычнай дапамозе супярэчыць Канстытуцыі

27.11.2013 Віцебскі ўрач Ігар Пастноў лічыць, што закон аб псіхіятрычнай дапамозе супярэчыць Канстытуцыі

Ён накіраваў заяву ў Канстытуцыйны суд, каб там далі ацэнку, ці не супярэчаць зместу Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь асобныя палажэнні Закона "Аб аказанні псіхіятрычнай дапамогі".

Валянцін Стэфановіч звярнуўся ў Канстытуцыйны суд

27.11.2013 Валянцін Стэфановіч звярнуўся ў Канстытуцыйны суд

Нагодай сталі выпадкі дыскрымінацыі грамадзянаў па моўнай прыкмеце – у краіне фактычна адсутнічае законатворчасць на беларускай мове. Гэта ўскладняе працэс абароны сваіх інтарэсаў для беларускамоўных грамадзянаў у судзе і іншых дзяржаўных органах.

Беларусь адмовіла ва ўездзе кіраўніку Civil Rights Defenders Роберту Хорду

27.11.2013 Беларусь адмовіла ва ўездзе кіраўніку Civil Rights Defenders Роберту Хорду

Кіраўніку шведскай праваабарончай арганізацыі Civil Rights Defenders Роберту Хорду (Robert Hårdh) 5 лістапада было адмоўлена ва ўездзе ў Беларусь. Пра гэта стала вядома толькі зараз, калі Хорд змясціў у facebook фота свайго пашпарту з пячаткай беларускай амбасады аб забароне ўезду.

Найноўшая гісторыя Беларусі: вытокі гістарычнай памяці

27.11.2013 Найноўшая гісторыя Беларусі: вытокі гістарычнай памяці

Грамадскае аб’яднанне “Дыярыуш” сумесна з грамадскім электронным архівам “Вытокі” правялі 26 лістапада круглы стол на тэму “Дакументы найноўшай гісторыі, як сродак фармавання дэмакратычных і нацыянальных каштоўнасцяў у свядомасці беларусаў. Роля сучасных сродкаў захаваня інфармацыі і камунікацыі”.

Ці можа грамадства пакласці канец практыцы затрымання журналістаў праваахоўнікамі?

26.11.2013 Ці можа грамадства пакласці канец практыцы затрымання журналістаў праваахоўнікамі?

Амаль 50 беларускіх журналістаў сёлета пры выкананні службовых абавязкаў падпадалі пад міліцэйскія затрыманні. Кагосьці хапалі падчас масавых акцый, кагосьці затрымлівалі пры зборы інфармацыі, іншых прасілі прайсці для праверкі дакументаў у аддзяленне. Чатыры такія выпадкі скончыліся для журналістаў адміністратыўнымі арыштамі.

26.11.2013 Гомельскі суд пераглядае справу пра забойства студэнткі

26 лістапада ў Гомельскім абласным судзе распачаты перагляд крымінальнай справы Аляксандра Грунова пра забойства з асаблівай жорсткасьцю студэнткі Наташы Емяльянчыкавай.

Кіраўнік БДІПЧ АБСЕ: Алесь Бяляцкі павінен быць вызвалены

26.11.2013 Кіраўнік БДІПЧ АБСЕ: Алесь Бяляцкі павінен быць вызвалены

Янэз Ленарчыч, дырэктар БДІПЧ АБСЕ, 25 лістапада нагадаў беларускім уладам пра ранейшыя заклікі старшыняў АБСЕ да вызвалення палітвязня Алеся Бяляцкага, і далучыўся да іх, назваўшы справу Бяляцкага парушэннем абавязальніцтваў у рамках АБСЕ.

Затрыманне журналістаў у Глыбокім. Перапісалі пашпартныя дадзеныя і адпусцілі

26.11.2013 Затрыманне журналістаў у Глыбокім. Перапісалі пашпартныя дадзеныя і адпусцілі

Каля 12-й гадзіны 26 лістапада на ўездзе ў Глыбокае (Віцебская вобл.) затрымалі незалежных журналістаў Вячаслава Пяшко і Насту Рэзнікаву.

АМАПавец пераблытаў міліцыянта ў цывільным са злачынцам і даставіў яго ў РАУС

26.11.2013 АМАПавец пераблытаў міліцыянта ў цывільным са злачынцам і даставіў яго ў РАУС

АМАПавец атрымаў спагнанне і ў знак пратэсту не выходзіць на службу.

У Чарнігаве праходзіць абмеркаванне правоў чалавека ў Беларусі і Украіне

26.11.2013 У Чарнігаве праходзіць абмеркаванне правоў чалавека ў Беларусі і Украіне

Сустрэча праходзіць у межах Першага міжнароднага курса па правах чалавека. Па словах каардынатара з Беларусі Андрэя Палуды, асноўная мэта - разам паглядзець на праваабарончую праблематыку ў суседніх краінах і выпрацаваць супольныя ідэі і праекты.

Юры Швец: Скасаванне кантрактаў з рабочымі часта праходзіць без тлумачэння прычынаў

26.11.2013 Юры Швец: Скасаванне кантрактаў з рабочымі часта праходзіць без тлумачэння прычынаў

Актывісты незалежнага прафсаюзу адстойваюць свае інтарэсы ў судзе. Праходзяць судовыя працэсы, на якіх разглядаюцца позвы супрацоўнікаў Мазырскага нафта-перапрацоўчага завода, з якімі не працягнулі або скасавалі кантракты.

Яўген Васьковіч: У нас у камеры цёпла, ходзім у майках

26.11.2013 Яўген Васьковіч: У нас у камеры цёпла, ходзім у майках

Пасля доўгага перапынку палітвязень Яўген Васьковіч патэлефанаваў дадому.

Зінаіда Цімошак скардзіцца на дзеянні міліцыі

26.11.2013 Зінаіда Цімошак скардзіцца на дзеянні міліцыі

Супраць арганізатаркі прагляду фільма пра Слуцкі збройны чын быў складзены адміністрацыйны пратакол за арганізацыю несанкцыянаванага мерапрыемства. Актывістка збіраецца падаваць у суд на дзеянні міліцыянтаў.

Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Беларускім Радыё Рацыя

26.11.2013 Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Беларускім Радыё Рацыя

"Падзея тыдня": два гады з моманту вынясення палітычнага прысуду кіраўніку ПЦ "Вясна", віцэ-прэзідэнту Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека Алесю Бяляцкаму. “Навіны палітвязняў”: амаль месяц няма лістоў і званкоў з івацэвіцкай калоніі ад Эдуарда Лобава; неабгрунтаванае абмежаванне права на перапіску Мікалая Статкевіча абскарджваецца.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства