18.12.2013 Глыбоччына: жыхары вёскі патрабуюць захаваць школу
Жыхары вёскі Верхняе сабралі подпісы пад калектыўным лістом у райвыканкам супраць закрыцця школы. Месяц таму яны звярталіся да ўладаў, каб у Верхнім пакінулі паштовае аддзяленне. Але адказу дагэтуль не атрымалі.
18.12.2013 "Газету Слонімскую" хочуць высяліць з памяшкання
Прадпрыемства “Партнёр-Слонім” (ТАА), якому належыць арандаванае рэдакцыяй памяшканне, прымушае газету вызваліць яго да 1 студзеня 2014 года.
18.12.2013 Перад пачаткам новага этапу
Працяг лістоў зняволенага праваабаронцы Алеся Бяляцкага, напісаных ім у бабруйскай калоніі. З блогу на “Беларуском партизане”. Першыя лісты-успаміны з гэтай серыі былі напісаныя ў верасні 2012 года, апошнія – у чэрвені 2013:
18.12.2013 Алесь Бяляцкі: “Тутэйшыя” існавалі ў вельмі шчыльнай звязцы з беларускім рухам
Праваабаронца Алеся Бяляцкі ў зняволенні працягвае працу над кнігай публіцыстыкі. У кнізе будуць змешчаныя шматлікія артыкулы і інтэрв’ю пра праваабарончую дзейнасць, а таксама ўспаміны пра культурны супраціў у Беларусі ў 80-ыя гады, Адным з лідараў гэтага супраціву быў Алесь Бяляцкі.
18.12.2013 Інфармацыя пра катаванні ў СІЗА КДБ - "дзяржаўная таямніца"
Менавіта з такой фармулёўкай адвакату экс-кандыдата ў прэзідэнты Міхалевічу адказалі на ягоны запыт адносна расследавання па фактах здзекаў і катавання ў следчым ізалятары, куды яго змясцілі адразу пасля выбараў у 2010.
18.12.2013 Астравец: пікет у падтрымку Еўрамайдану не дазволены
Грамадскі актывіст з мястэчка Варняны Мікалай Уласевіч атрымаў адмову на правядзенне інфармацыйнага пікету ў Астраўцы з мэтай падтрымкі ўкраінскага народу. Заяўка была пададзена на 21 снежня.
18.12.2013 Набіл Раджаб напісаў ліст Алесю Бяляцкаму
Праваабаронца з Бахрэйна выказвае словы падтрымкі свайму беларускаму калегу. Як і Бяляцкі, Раджаб зараз знаходзіцца ў турме.
18.12.2013 Брэст: гарадскія ўлады не далі дазвол на шэсце ў падтрымку далучэння Украіны да еўраінтэграцыі
Арганізатарамі шэсця выступілі мясцовыя прадстаўнікі Аб’яднанай грамадзянскай партыі, якія такім чынам збіраліся выказаць сваю салідарнасць з украінскім народам у яго імкненні жыць у Еўрасаюзе. Шэсце планавалася правесці 21 снежня па праспекце Машэрава і вуліцы Леніна (пачынаючы з пляцоўкі каля цэнтральнага універмага да плошчай Леніна).
18.12.2013 У Салігорску збіраюцца мітынгаваць супраць падатку на аўто
Салігорскія грамадскія актывісты падалі заяву ў выканкам на правядзенне мітынгу супраць дзяржаўнай пошліны на допуск транспартнага сродку да ўдзелу ў дарожным руху, якую плануецца ўвесці ў Беларусі з новага году. Масавае мерапрыемства мусіць адбыцца 2 студзеня на стадыёне “Будаўнік”.
17.12.2013 Гродна: чарговае папярэджанне пракуратуры сябру БАЖ
17 снежня ў гарадзенскую пракуратуру быў выкліканы сябра “Беларускай асацыяцыі журналістаў” Андрэй Мялешка. Гутарку з журналістам вёў намеснік начальніка аддзелу пракуратуры Гарадзенскай вобласці Валеры Павядайка. Размова датычыла рэпартажу на сайце Беларускага Радыё Рацыя.
17.12.2013 Начальніка пакаралі за адмову патлумачыць, чаму працоўны пазбаўлены прэміі
Сам Сахарук лічыць, што сітуацыя прэміяй і маўчаннем начальніка звязана з ягонай адмовай быць сябрам афіцыйнага прафсаюзу. Яшчэ раней яму адмовілі ў розных грашовых надбаўках, бо на яго, маўляў, як не сябра афіцыйнага прафсаюза, не распаўсюджваюцца ўмовы калектыўнай дамовы пра надбаўкі.
17.12.2013 Раман Кісляк: справа Алеся Чаркашына будзе мець працяг
Раман Кісляк лічыць, што не было падстаў змяшчаць маладога чалавека і ў стацыянар псіханеўралагічнага дыспасэра, паколькі ён проста выказваў свае погляды, на штто мае права -- нават у такой незвычайнай форме. Праваабаронца лічыць, што гэтая гісторыя будзе мець працяг, калі міліцыянты выправяць недахопы ў пратаколе.
17.12.2013 У Беларусі вынесены яшчэ адзін смяротны прысуд (абноўлена)
Асуджаны – 53-гадовы Эдуард Лыкаў, яму інкрымінавана пяць эпізодаў забойства ў стане алкагольнага ап’янення. Рашэнне вынес Мінскі абласны суд.
17.12.2013 Уладзь Яроменак будзе адбываць арышт у Баранавічах
Жонцы актывіста «Маладога фронту» Ўладзя Яроменка Валянціне паведамілі ў Дэпартамэнце выкананьня пакараньняў МУС, што неўзабаве мужа перавядуць з «Валадаркі» для адбыцьця пакараньня ў арыштны дом у Баранавічах.
17.12.2013 Ярмошына: Назіральнікам на выбарах давядзецца прайсці акрэдытацыю
Раней гэтае патрабаванне датычыла толькі замежных назіральнікаў, цяпер — беларускіх таксама.










