08.08.2023 Беларусь: Як выцясняюць праваабаронцаў — новы даклад FIDH і OMCT
З 2020 года праваабаронцы з'яўляюцца адной з найбольш актыўна пераследуемых сацыяльных груп у Беларусі. Масавыя рэпрэсіі супраць іх зрабілі немагчымым займацца праваабарончай дзейнасцю без рызыкі для годнасці, свабоды і нават жыцця.
08.08.2023 Як у Беларусі магчыма стаць суддзёй Вярхоўнага суда і што тут не так
Суддзямі Вярхоўнага Суда прызначаныя Алена Рудніцкая, Максім Філатаў і Руслан Царук. Усе яны выносілі палітычна-матываваныя прысуды. Юрысты "Вясны" растлумачылі, што не так увогуле ў прызначэннях у Вярхоўны суд і якія праблемы тут паўстаюць.
08.08.2023 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
"Я бачу, як класна тэхналогіі спрацавалі на карысць людзей і правоў чалавека". Вясна-бот адзначыў трохгоддзе свайго існавання.
08.08.2023 За налепку з "Пагоняй", за каментары, за фота: хроніка затрыманняў 8 жніўня
Праваабарончы цэнтр "Вясна" 8 жніўня збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак – інфармацыя ўвесь час дапаўняецца.
08.08.2023 Жыхарку Баранавічаў пакаралі арыштам за абразу Аляксандра Лукашэнкі
Паводле абвінавачання ёй у віну ставіцца тры фотаздымкі Лукашэнкі, якія яна размясціла ў адкрытым доступе на сваёй старонцы ў “Аднакласніках” напрыканцы 2020 і ў 2021 годзе.
07.08.2023 Затрыманні за данаты, каментары і лозунг "Слава Украіне!": хроніка пераследу 5-7 жніўня
Праваабарончы цэнтр "Вясна" 5-7 жніўня збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак.
06.08.2023 Агляд навінаў пра палітвязняў з 1 па 7 жніўня
"Вясна" распавядае апошнія навіны пра палітвязняў у штотыднёвым аглядзе.
06.08.2023 Мой статус быў "злосны парушальнік". Леанід Судаленка — пра зняволенне, ад’езд з Беларусі і салідарнасць
Праваабаронца ПЦ "Вясна" і былы палітзняволены Леанід Судаленка распавёў пасля ад’езду з Беларусі, чаму прыняў такое рашэнне, як выглядала дыскрымінацыя асуджаных па палітычных артыкулах у зняволенні і чаму салідарнасць важная.
05.08.2023 Праваабаронца "Вясны": "Калі пра сітуацыю ў Беларусі не будуць ведаць звонку, то гэта яшчэ больш раскруціць спіраль рэпрэсій"
Канстанцін Старадубец распавёў пра адвакацыйны візіт у ЗША ў складзе дэлегацыі прадстаўнікоў лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі міру 2022 года з Украіны, Беларусі і Расіі.
04.08.2023 Татуіроўка на руцэ, лозунг "Слава Украіне", лістоўкі з выявай Пуціна: вынікі адміністрацыйнага пераследу ў ліпені
"Вясна назірае" склала традыцыйны спіс самых дзіўных і недарэчных прычын, па якіх беларусаў судзілі ў ліпені.
04.08.2023 "Хто тады будзе нас бараніць?" Восем гісторый праваабаронцаў пра два дні разгрому "Вясны"
У Міжнародны Дзень салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю Беларусі, мы ўзгадваем два чорныя дні ў гісторыі "Вясны".
04.08.2023 "Вашы пакуты прынясуць плён", — Лех Валенса — у Дзень салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю Беларусі
Па просьбе Праваабарончага цэнтра "Вясна" ў Дзень салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю Беларусі са зваротам да беларусаў звярнуўся Лех Валенса.
03.08.2023 Заява праваабаронцаў Беларусі аб прызнанні 14 палітычных зняволеных
Сумесная заява праваабарончых арганізацый Беларусі.
03.08.2023 За тры сарваныя сцягі ў Камянецкім раёне двух палітвязняў адправілі ў калонію
18-гадоваму Захару Сінякову прызначылі паўтара года калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму, а 19-гадоваму Елісею Кузняцову — два з паловай гады.
03.08.2023 Затрыманні за акцыі, песні і рэгістрацыю ў чат-боце: хроніка пераследу 3-4 жніўня
Праваабарончы цэнтр "Вясна" 3-4 жніўня збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак.