27.01.2014 Вынікі мытнай экспертызы канфіскаванай у салігорца кнігі пра Лукашэнку дагэтуль невядомыя
Салігорац Аляксандр Малочка ўжо чатыры месяцы чакае вынікаў мытнай экспертызы кнігі за аўтарствам Валера Карбалевіча “Аляксандр Лукашэнка - палітычны партрэт”, канфіскаванай у яго 14 верасня 2013 года на памежным пункце “Каменны Лог”.
27.01.2014 Гродна: збор подпісаў сумясцілі з пратэстам супраць расійскіх баз
26 студзеня сябры гродзенскай структуры Партыі БНФ правялі пікет па зборы подпісаў за свайго вылучэнца ў кандыдаты гарадскога Савета Вадзіма Саранчукова. Адначасна сябры партыйнай суполкі, згодна з агульнай стратэгіяй Партыі БНФ, выступілі супраць расійскіх вайсковых баз у Беларусі.
27.01.2014 Здымачную групу "Белсату" збілі і ўтрымліваюць ў Чаркасах
Здымачную групу "Белсату" - журналістаў Юрася Высоцкага і Сяргея Марчыка "Беркут" збіў у Чаркасах (абласны цэнтр, Цэнтральна Украіна). У журналістаў забралі тэхніку і дакументы.
27.01.2014 Напалі на пікет Ільлі Дабратвора
Каля сямі чалавек напалі на пікет па зборы подпісаў актывіста Ільлі Дабратвора. Зламілі дрэўка бел-чырвонага-сьцягу і спрабавалі адабраць украінскі. Гэта адбылося каля другой гадзіны дня на скрыжаваньні Несьцерава-Герасіменка каля крамы «Эўраопт».
24.01.2014 Суд прызнаў напад на актывіста АГП Дзяніса Рабянка законным
24 студзеня актывіст АГП з Калінкавіч Дзяніс Рабянок атрымаў пастанову Гомельскага абласнога суда: скаргу маладога чалавека не задаволілі, тым самым прызнаўшы законным гвалтоўны напад з выкарыстаннем газавага балончыка.
24.01.2014 Ваўкавыск: пікет салідарнасці з украінскім Майданам забаронены
Ваўкавыскі грамадскі актывіст Віталь Гуляк атрымаў адмову ў правядзенні пікету на знак салідарнасці з украінскім Майданам. 9 студзеня ён падаў заяўку на правядзенне ў гарадскім парку Ваўкавыску 25 студзеня інфармацыйнага пікету на знак салідарнасці з украінскім народам.
24.01.2014 Мікалай Уласевіч аспрэчвае рашэнне ЦВК у судзе
Грамадскі актывіст з мястэчка Варняны Мікалай Уласевіч накіраваў 23 студзеня скаргу ў Вярхоўны суд на рашэнне Цэнтральнай камісіі. 21 студзеня ЦВК адмяніў рэгістрацыю абедзвюх ініцыятыўных груп Уласевіча. Ён лічыць, што яго канстытуцыйнае права вылучацца і балатавацца ў дэпутаты парушана.
24.01.2014 Суд над «Белсатам» завершыўся. Рашэнне агучаць у панядзелак.
Працэс у справе таварнага знаку «Белсат» скончыўся. Прысуд абвесцяць 27 студзеня, а 10:30 у Вярхоўным судзе – на Валадарскага 8.
24.01.2014 12 чалавек затрымалі ў Мінску за акцыю памяці забітага ў Кіеве беларуса
Некалькі дзясяткаў людзей, пераважна юнакоў з суполак «Альтэрнатыва» і «Рух салідарнасці «Разам» 23 студзеня выйшлі з партрэтам забітага ў Кіеве дэманстранта-беларуса Міхала Жызнеўскага і свечкамі да будынку ўкраінскага пасольства ў Мінску.
24.01.2014 Камітэт па правах чалавека прыняў да разгляду скаргу аб забароне акцыі ў падтрымку Алеся Бяляцкага
Камітэт па правах чалавека ААН паведамляе аб рэгістрацыі скаргі, якую Святлана Гальдадэ разам з гомельскімі праваабаронцамі Анатолем Паплаўным і Леанідам Судаленкам падала ў сувязі з забаронай у абласным цэнтры 4 жніўня 2012 года пікету ў падтрымку палітычнага зняволенага праваабаронцы Алеся Бяляцкага.
24.01.2014 Брэст: шанцаў абскардзіць рашэнне аб фарміраванні гарадской выбарчай камісіі не засталося
Праваабаронцы і дэмакратычныя актывісты з Берасця абскардзілі рашэнне Прэзідыума Брэсцкага гарадскога Савета дэпутатаў і Брэсцкага гарвыканкама ад 27 снежня аб фарміраванні гарадской выбарчай камісіі па выбарах у мясцовыя Саветы дэпутатаў у Брэсцкім абласным судзе.
23.01.2014 Міклашэвіч: У 2013 годзе да нас не паступалі скаргі ад грамадзян праз упаўнаважаныя органы аб неканстытуцыйнасці тых ці іншых нарматыўных актаў
Старшыня Канстытуцыйнага суда звязвае гэта з недастатковым прававым рэгуляваннем механізму ўскоснага доступу да канстытуцыйнага правасуддзя.
23.01.2014 Жыхарка Клімавіцкага раёна просіць пакараць участковага міліцыянера за паклёп
Процістаянне законапаслухмянай спадарыні Марчанкі з мясцовымі ўладамі пачалося пасля таго, як Алена Марчанка выступіла супраць знішчэння сваіх свіней у сувязі з небяспекай распаўсюджання афрыканскай чумы свіней.
23.01.2014 Уладзімір Караленка: Над адкрытай магілай расстрэльвалі ў патыліцу без цырымоній
Пасля рэвалюцыі 1917 года пісьменнік Уладзімір Караленка працягнуў выступаць супраць смяротнага пакарання, якое асуджаў і ў лістах да Анатоля Луначарскага. Пісьменнік не атрымаў ніводнага адказу на свае шэсць лістоў да наркама асветы.
23.01.2014 Калінкавіцкія начальнікі зноў ідуць у дэпутаты
Варта заўважыць, што раённыя газеты вельмі сціпла і сцісла асвятляюць выбарчую кампанію, часта па прынцыпу «ніякіх прозвішчаў, лічбаў, канкрэтыкі». Так, сайты Брагінскай, Лоеўскай, Нараўлянскай, Чачэрскай і Хойніцкай раённых газет сцісла перадаюць афіцыйную агульнарэспубліканскую інфармацыю пра выбары са спасылкамі на ЦВК і БелТА.










