Гомель: суд супраць дзяржаўнай інспекцыі па працы

31.01.2014 Гомель: суд супраць дзяржаўнай інспекцыі па працы

Суд Чыгуначнага раёну Гомеля не задаволіў зыск гомельскага праваабаронцы, слесара-інструментальшчыка Анатоля Паплаўнага аб звальненні з працы па яго патрабаванні з нагоды парушэння працоўных правоў, якія былі выяўлены дзяржаўнай інспекцыяй па працы. Адпаведнае рашэнне вынес 29 студзеня суддзя Віталь Козыраў.

Іна Соркіна: Сцэнар майго звальненьня — абсурдны

31.01.2014 Іна Соркіна: Сцэнар майго звальненьня — абсурдны

З Гарадзенскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту імя Янкі Купалы звольнены яшчэ адзін гісторык. Чаму паляваньне на навукоўцаў-іншадумцаў з такім адміністрацыйным імпэтам адбываецца менавіта ў ГрДУ? І чаму ў гэтых ганебных акцыях удзельнічаюць калегі апальных выкладчыкаў?

Фанатаў БАТЭ, якія падтрымалі ўкраінцаў, тэрарызуе міліцыя і КДБ

31.01.2014 Фанатаў БАТЭ, якія падтрымалі ўкраінцаў, тэрарызуе міліцыя і КДБ

У Барысаве органы правапарадку абвясцілі сапраўднае паляванне на заўзятараў. Гэта пачалося пасля з'яўлення ў інтэрнэце фатаграфіі ў падтрымку ўкраінцаў. Людзей пачала «тузаць» міліцыя і КДБ.

«Расія 2012-2013: Наступ на свабоду». Даклад FIDH і АДЦ «Мемарыял»

31.01.2014 «Расія 2012-2013: Наступ на свабоду». Даклад FIDH і АДЦ «Мемарыял»

У апошнія два гады расійскія ўлады ажыццяўляюць самы магутны наступ на свабоды грамадзянаў краіны з моманту распаду Савецкага Саюза, канстатуюць у сваім нядаўна апублікаваным дакладзе FIDH і АДЦ «Мемарыял».

Салігорск: Грамадскія абмеркаванні без абмеркавання

31.01.2014 Салігорск: Грамадскія абмеркаванні без абмеркавання

Планы салігорскіх уладаў па ўшчыльненні гарадской забудовы за кошт тэрыторыі бальнічнага гарадка выклікалі абурэнне ў мясцовых актывістаў кампаніі “Абаронім лес”. Сябры гэтай ініцыятывы ўжо некалькі гадоў запар змагаюцца супраць высечкі лесапракавых зон у сталіцы шахцёраў праз жыллёвае будаўніцтва.

Гомельскі сайт «Цвярозы погляд» узламалі невядомыя і размясцілі кантэнт гей-тэматыкі

31.01.2014 Гомельскі сайт «Цвярозы погляд» узламалі невядомыя і размясцілі кантэнт гей-тэматыкі

28 студзеня быў узламаны гомельскі незалежны сайт «Цвярозы погляд» (http://spasemstranu.com/), які працуе ў рамках кампаніі «Хопіць піць - трэба жыць». Магчыма, невыпадкова гэта адбылося падчас пахавання ў Гомелі Міхаіла Жызнеўскага - на той час адміністратары сайту як раз былі занятыя на пахаванні.

«Правы чалавека «на пальцах» у Магілёве: пра правы чалавека і абарону грамадскіх інтарэсаў

31.01.2014 «Правы чалавека «на пальцах» у Магілёве: пра правы чалавека і абарону грамадскіх інтарэсаў

Для ўсіх ахвочых разабрацца, што такое «правы чалавека» і што рабіць з гэтымі ведамі, а можа і ўключыцца ў працу па іх абароне, запрашаем на семінар 8 лютага з 11.00 да 18.00, субота ў Магілёве!

Маці і бабуля Яўгена Васьковіча наведалі яго ў турме

30.01.2014 Маці і бабуля Яўгена Васьковіча наведалі яго ў турме

"Самі разумееце, як праходзяць такія спатканні, праз шкло, праз слухаўку, гэта замінае размаўляць адкрыта, - кажа Рушання Васьковіч. - Але Жэня ўвесь час шчыра, ад душы пасміхаўся, як і ў тыя часы, калі быў на свабодзе". Маці Яўгена кажа, што праблема з выпіскай газет застаецца для сына актуальнай.

Брэст: міліцыя спрабавала сарваць пікет па збору подпісаў

30.01.2014 Брэст: міліцыя спрабавала сарваць пікет па збору подпісаў

Прадстаўнікі кааліцыі “Талака”, у якую ўваходзяць сябры Беларускай партыі левых “Справядлівы свет”, Аб’яднанай грамадзянскай партыі, арганізацыі “Маладая Беларусь” ды іншых арганізацый, 30 студзеня ладзілі ў Брэсце першую сумесную акцыю падчас цяперашняй выбарчай кампаніі.

Віцебскі абласны суд адмовіў Сяргею Вазняку

30.01.2014 Віцебскі абласны суд адмовіў Сяргею Вазняку

29 студзеня адзін з лідэраў грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду» Сяргей Вазняк абскарджваў у Віцебскім абласным судзе адмову ў рэгістрацыі сваіх ініцыятыўных груп. Суд падтрымаў ранейшыя адмовы раённай і абласной выбарчых камісій.

Праваабаронцы "Вясны" - лідары па колькасці ўзгадак у публікацыях СМІ

30.01.2014 Праваабаронцы "Вясны" - лідары па колькасці ўзгадак у публікацыях СМІ

Да такой высновы прыйшоў медыя-эксперт Паўлюк Быкоўскі ў сваім даследаванні «Праца беларускіх НДА ў масмедыя» за 2013 год.

Справу былога намесніка генпракурора Архіпава перадаюць у суд

30.01.2014 Справу былога намесніка генпракурора Архіпава перадаюць у суд

У бліжэйшы час справа ў дачыненні да былога намесніка генеральнага пракурора Аляксандра Архіпава будзе прадстаўлены ў Генеральную пракуратуру для вырашэння пытання аб накіраванні ў суд, паведаміў намеснік генеральнага пракурора Беларусі Аляксей Стук.

Змітру Дашкевічу прысудзілі штраф - 10 базавых велічынь

30.01.2014 Змітру Дашкевічу прысудзілі штраф - 10 базавых велічынь

Актывіста абвінавацілі ў парушэнні парадку прэвентыўнага нагляду. Пасяджэнне вёў суддзя Юрый Гарбатоўскі (суд Першамайскага раёну г.Мінска).

Бабруйск: Віктара Бузінаева выклікаюць у міліцыю

30.01.2014 Бабруйск: Віктара Бузінаева выклікаюць у міліцыю

Старшыня бабруйскай суполкі АГП Віктар Бузінаеў паведаміў, што атрымаў тэлефоннае запрашэнне на сустрэчу, якая мусіць адбыцца ў УУС. "Я ў ад'ездзе, таму змагу патрапіць на сустрэчу толькі заўтра".

Жыхар Бярозаўшчыны, свінаферму якога знішчылі, шукае справядлівасці ў Брэсцкім аблвыканкаме

30.01.2014 Жыхар Бярозаўшчыны, свінаферму якога знішчылі, шукае справядлівасці ў Брэсцкім аблвыканкаме

Аказваецца, што ніхто прымусова свіней не забіраў. Людзі самі добраахвотна пісалі заявы. Выходзіць, не было пагроз з боку ўладаў у мясцовай газеце “Маяк”, у развешаных па ўсіх вёсках аб’явах, дзе пісалі пра тое, што хто не пагодзіцца знішчаць свіней да 15 жніўня, будуць пакараны.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства