04.02.2014 Баранавічы: праваабаронца звярнуўся ў Канстытуцыйны суд з нагоды інгаравання рашэнняў Камітэта ААН
Найбольшае шкадаванне выклікае пазіцыя МЗС, якую, згодна атрыманых ім адказаў, можна сфармуляваць наступным чынам – Факультатыўны пратакол да Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах не накладае на дзяржаву ніякіх міжнародна-прававых абавязацельстваў.
04.02.2014 Суд наконт аршанскага пікета па праблеме маста цягнецца другі месяц
"Незразумела, навошта ў рашэнні гарвыканкаму пералічаны гэтыя службы, з якімі арганізатары мусяць заключаць дамовы, калі самі службы не ў стане гэта зрабіць? Выглядае, што рашэнне пра парадак арганізацыі масавых акцый проста недасканалае, але ж на яго спасылаюцца, калі нам адмаўляюць!"
04.02.2014 Акцыя FIDH перад Алімпіядай у Сочы: "Правы чалавека - не гульня"
Напярэдадні Алімпійскіх гульняў у Сочы Міжнародная федэрацыя за правы чалавека (FIDH) праводзіць акцыі пратэсту супраць парушэнняў правоў чалавека ў Расіі. За тыдзень да пачатку Алімпіяды такая акцыя адбылася ў Парыжы. Таксама праваабаронцы пратэставалі ў Бруселі, напярэдадні саміту Расія - Еўрасаюз, удзел у якім прымаў прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін.
04.02.2014 Ціск на патэнцыйных кандыдатаў у Глыбокім
"Вядомыя два выпадкі, калі на Глыбоччыне пад ціскам адмовіліся ісці ў кандыдаты прынамсі два чалавекі. Іх выклікалі ў аддзел ідэалогіі, пагражалі праблемамі на працы і наўпрост казалі: "Калі вы проста памыліліся, пагадзіўшыся ісці на выбары, мы вам даруем. А калі гэта свядомы выбар, тады рыхтуйцеся да непрыемнасцяў".
04.02.2014 Пачаліся перамовы пра спрашчэнне візавага рэжыму з ЕЗ
Кошт шэнгенскіх візаў для беларусаў можа быць зменшаны, тэрмін іх выдачы скарочаны да дзесяці дзён, а працэдура атрымання спрошчаная.
04.02.2014 Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Беларускім Радыё Рацыя
"Падзея тыдня": “Праваабаронцы за свабодны выбары” дабіваюцца ад ЦВК змянення парадку доступу назіральнікаў на выбарчыя ўчасткі. “Асоба. Дзяржава. Грамадства”: актывіст Ілля Дабратвор распавядае пра акцыі салідарнасці з Еўрамайданам.
04.02.2014 Салігорск: выканкамаўская газета ігнаруе закон "Аб зваротах грамадзян"
Намеснік старшыні Мінскай абласной арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Віктар Малочка патрабуе ад рэдакцыі салігорскай выканкамаўскай газеты “Шахцёр” выканання закона “Аб зваротах грамадзян”.
04.02.2014 Баранавіцкі райвыканкам засакрэціў інфармацыю пра пасяджэнне па стварэнні УВК
Баранавіцкі райвыканкам засакрэціў інфармацыю пра выбарчы працэс. Да такой высновы прыйшоў праваабаронца Сяргей Гоўша, які імкнуўся 3 лютага атрымаць хоць-якую небудзь інфармацыю пра запланаванае пасяджэнне райвыканкама па стварэнні ўчастковых выбарчых камісій (УВК).
03.02.2014 Малады чалавек, які выгукваў «Жыве Беларусь!» на «Авелі», адпушчаны пасля затрымання
Мужчына, які выкрыкваў лозунг «Жыве Беларусь!» 1 лютага на здымках беларускага фільма «Авель», быў адпушчаны неўзабаве пасля затрымання, пра гэта БелаПАН паведаміла праваабаронца Наста Лойка.
03.02.2014 Фанат БАТЭ: У міліцыі паказалі фота і сказалі: «Гэта ты»
Адзін з фанатаў БАТЭ ананімна распавёў Радыё Свабода, як міліцыя ў Барысаве перасьледуе заўзятараў за акцыю ў падтрымку Ўкраіны.
03.02.2014 УУС Мінгарвыканкама: Акцыя фанатаў БАТЭ была незаконная і іх будуць караць
Супрацоўнік прэс-службы УУС Мінгарвыканкама Сяргей Басько пацвердзіў інфармацыю аб тым, што двое фанатаў БАТЭ адбываюць пакаранне за адміністрацыйнае парушэнне. Фактычна - за змяшчэнне ў інтэрнэце здымку ў падтрымку Еўрамайдану.
03.02.2014 У Глыбокім збіраюцца адзначыць Дзень Канстытуцыі правядзеннем пікета
Заяўнікі – мясцовыя актывісты Яраслаў Берніковіч і Зміцер Лупач, якія вырашылі балатавацца ў абласны і раённы саветы на сёлетніх выбарах – звярнуліся ў Глыбоцкі райвыканкам, каб правесці акцыю 15 сакавіка. Адначасова даслалі лісты да медыкаў, міліцыі і службы ЖКГ, каб заключыць дамовы на абслугоўванне масавага мерапрыемства.
03.02.2014 Шклоўскі раён: злачыннасць расце
Проста зашкальвае колькасць здзейсненых у 2013 годзе ў Шклоўскім раёне крымінальных правапарушэнняў у сферы эканомікі – у параўнанні з 2012 годам іх колькасць узрасла з 17 да 70. Неабходна адзначыць, што Шклоўскі раён лічыцца адным з лепшых па ўзроўню сацыяльна-эканамічнага развіцця ў Магілёўскай вобласці.
03.02.2014 Кампанія “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі”: пяць гадоў дзейнасці
Кампанія “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі” аформілася ў пачатку 2009 года і пяцігоддзе – нагода, каб падвесці пэўную рысу. Пра гэта гутарка з каардынатарам ініцыятывы Андрэем Палудам.
03.02.2014 Прадстаўніку БХД паабяцалі вынесці папярэджанне
Прамоўцу аргкамітэту па стварэнні партыі "Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя" Максіму Гацаку прадстаўніку выбарчай камісіі па Кастрычніцкім раёне паабяцалі вынесці папярэджанне за збор подпісаў супраць алкагалізацыі насельніцтва падчас пікету.










