Бастунец: Падчас выбараў націск на незалежныя СМІ ўзрастае

07.02.2014 Бастунец: Падчас выбараў націск на незалежныя СМІ ўзрастае

Беларусь застаецца краінай з адным з найбольш рэпрэсіўных медыяландшафтаў у Еўропе, гаворыцца ў новым дакладзе праваабарончай арганізацыі «Індэкс цэнзуры» аб свабодзе СМІ ў Беларусі, які 6 лютага быў прэзентаваны ў Мінску.

Palitviazni.info – хронікі беларускіх палітвязняў

07.02.2014 Palitviazni.info – хронікі беларускіх палітвязняў

Хронікі беларускіх палітвязняў выдадзеныя Фондам развіцця дэмакратычных ініцыятыў (Польшча) разам з Праваабарончым цэнтрам “Вясна”. Кніга на беларускай, польскай і ангельскай мовах прадстаўляе гісторыі 187 беларускіх палітычных і грамадскіх дзеячоў, якія патрапілі пад крымінальны пераслед, пачынаючы з 1989 года.

07.02.2014 Спатканне Ігара Аліневіча з бацькамі фіксавалася на відэа і аўдыё

Кароткае спатканне палітзняволенага Ігара Аліневіча з бацькамі ў Наваполацкай калоніі адміністрацыя калоніі фіксавала на відэа і аўдыё.

У Вялікай Бераставіцы абвесцілі папярэджанне Алегу Рамашкевічу за раздачу газет

06.02.2014 У Вялікай Бераставіцы абвесцілі папярэджанне Алегу Рамашкевічу за раздачу газет

Выбарчыя камісіі палічылі недапушчальным раздачу газет, надрукаваных накладам 299 асобнакаў – “Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада)” і “Голас памежжа”, якія раздаваў Рамашкевіч падчас збору подпісаў. Камісіі палічылі, што ў газетах утрымліваецца агітацыйны матэрыял, які звязаны з прэтэндэнтам на кандыдатства.

У Магілёўскім ізалятары часовага ўтрымання поўная анархія

06.02.2014 У Магілёўскім ізалятары часовага ўтрымання поўная анархія

Начальнік дадзенай установы Красноў не можа ўстанавіць, хто з кім з асуджаных за адміністрацыйныя правапарушэнні знаходзіцца ў адной камеры. Гэта вынікае з ягонага адказу, дасланага актывісту Аб’яднанай грамадзянскай партыі Антону Касцову, які адбываў трохсуткавы арышт.

Ігар Пастноў атрымаў другое месца ў конкурсе на  званне "Чалавека года Віцебска-2013"

06.02.2014 Ігар Пастноў атрымаў другое месца ў конкурсе на званне "Чалавека года Віцебска-2013"

Паводле вынікаў галасавання на сайце "Народныя Навіны Віцебска", 53% галасоў дасталося Уладзіславу Бліну, першаму біскупу Віцебскай дыяцэзіі каталіцкага касцёла. Віцебскі "урач –праўдаруб" мае другое месца , набраўшы 28% галасоў.

43  участковыя камісіі ў Бярозе створаны за 3 хвіліны

06.02.2014 43 участковыя камісіі ў Бярозе створаны за 3 хвіліны

Па якіх крытэрах і згодна з якімі дакументамі ішоў адбор, колькі жадаючых было стаць сябрамі камісій, сказаць Віталь Мшар адмовіўся. Ён параіў назіральніку Тамары Шчапёткінай напісаць заяву старшыні райвыканкама, і калі той дасць дазвол – такая інфармацыя будзе ёй прадстаўлена.

“Дакументы пакажу толькі ў судзе і толькі для суддзі”

06.02.2014 “Дакументы пакажу толькі ў судзе і толькі для суддзі”

“Дакументы пакажу толькі ў судзе і толькі для суддзі,” -- сказала начальнік аддзела арганізацыйна-кадравай работы адміністрацыі Маскоўскага раёна Брэста Аксана Дутчык назіральніку Уладзіміру Вялічкіну, які прысутнічаў на паседжанні адміністрацыі Маскоўскага раёна Брэста падчас фармавання ўчастковых камісій.

Дзеячы інтэлігенцыі выказалі падтрымку арыштаваным фанатам

06.02.2014 Дзеячы інтэлігенцыі выказалі падтрымку арыштаваным фанатам

Яны вырабілі расцяжкі, аналагічныя тым, з якімі сфатаграфаваліся 23 фаны БАТЭ ў Барысаве. Акрамя таго, творцы трымалі плакат «Фанаты БАТЭ — малайцы».

Сайты рэспубліканскіх органаў выканаўчай улады не адпавядаюць патрабаванням заканадаўства

06.02.2014 Сайты рэспубліканскіх органаў выканаўчай улады не адпавядаюць патрабаванням заканадаўства

Да такой высновы прыйшлі юрысты ў час правядзення маніторынгу "Дзяржаўныя органы Рэспублікі Беларусь: 15 год онлайн".

Загадчыца юрыдычнага сектара Клімавіцкага райвыканкама ўразіла прафесійнай некампетэнтнасцю суд

06.02.2014 Загадчыца юрыдычнага сектара Клімавіцкага райвыканкама ўразіла прафесійнай некампетэнтнасцю суд

“Падчас судовага паседжання высветлілася, што адказны сакратар камісіі і юрыст райвыканкама нават не ведае, што, згодна палажэння, у склад адміністрацыйнай камісіі райвыканкама павінна ўваходзіць ад 9 да 11 членаў. Пра што больш казаць”…

Аналітычны даклад  “За рэформы медыя ў Беларусі” прэзентаваны ў Менску

06.02.2014 Аналітычны даклад “За рэформы медыя ў Беларусі” прэзентаваны ў Менску

8 лютага спаўняецца пяць гадоў з моманту ўступлення ў сілу новага Закона “Аб сродках масавай інфармацыі”. Сёння з гэтай нагоды адбылася прэзентацыя аналітычнага дакладу “За рэформы медыя ў Беларусі”, падрыхтаванага супольнымі намаганнямі міжнароднай арганізацыі “Індэкс цэнзуры” (Index on Сensorship) ды Беларускай асацыяцый журналістаў.

Мікалай Статкевіч папярэджвае

06.02.2014 Мікалай Статкевіч папярэджвае

Мікалай Статкевіч мяркуе, што пасля нядаўніх прапановаў "папрасіцца" ёсць імавернасць таго, што патрэбнае прашэнне могуць напісаць за яго. Аб гэтым паведаміла яго жонка, Марына Адамовіч.

Орша: 5 лютага актывісты кампаніі "Гавары праўду" збіралі подпісы на пікеце (фота)

06.02.2014 Орша: 5 лютага актывісты кампаніі "Гавары праўду" збіралі подпісы на пікеце (фота)

Аршанцы актыўна знаёміліся з прадстаўнікамі апазіцыі, але былі аднадушныя ў тым, што на выбары яны не пойдуць. З гаворак вынікала, што людзі не вераць у тое, што дэпутатамі змогуць стаць прадстаўнікі дэмакратычных сіл, а не тыя, хто ідзе "ад уладаў". Не вераць яны і ў тое, што іх галасы будуць падлічаныя аб'ектыўна.

Суд Салігорскага раёна палічыў забарону пікета да Дня правоў чалавека законнай

06.02.2014 Суд Салігорскага раёна палічыў забарону пікета да Дня правоў чалавека законнай

Выявілася, што нагодай для забароны пікету сталася просьба заяўніка мерапрыемства ўскласці абавязкі па забеспячэнні гармадскага парадку, медыцынскаму абслугоўванню ды прыборцы тэрыторыі на мясцовыя органы ўлады.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства