Падтрымка моладзі ў Еўропе: прынцыпы, палітыка, практыка

12.02.2014 Падтрымка моладзі ў Еўропе: прынцыпы, палітыка, практыка

Беларускі нацыянальны моладзевы савет “РАДА”, пры падтрымцы Еўрапейскага Моладзевага Форума, запрашае прыняць удзел у семінары, скіраваным на пашырэнне ведаў маладых беларусаў па тэмах, звязаных з моладзевай палітыкай і прасоўваннем інтарэсаў моладзі на розных узроўнях.

У штаце Вашынгтон уведзены мараторый на смяротнае пакаранне

12.02.2014 У штаце Вашынгтон уведзены мараторый на смяротнае пакаранне

Губернатар штата Вашынгтон Джэй Інслі ўвёў мараторый на прывядзенне ў выкананне смяротных прысудаў. Пра гэта паведамляе агенцыя Associated Press.

Палова прэтэндэнтаў на дэпутацкі мандат у Брэсцкай вобласці з’яўляюцца дзеючымі дэпутатамі мясцовых саветаў

12.02.2014 Палова прэтэндэнтаў на дэпутацкі мандат у Брэсцкай вобласці з’яўляюцца дзеючымі дэпутатамі мясцовых саветаў

Сярод партыйцаў 36 чалавек прадстаўляюць Беларускую сацыял-дэмакратычную партыю (Грамада), 31 - Камуністычную партыю Беларусі, 20 - Беларускую партыю левых “Справядлівы свет”, 13 - Рэспубліканскую партыю працы і справядлівасці, 11 - Ліберальна-дэмакратычную партыю, 10 - Партыю БНФ і 8 – Аб’яднаную грамадзянскую партыю.

Заява Сакратарыята ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" — Алесь Бяляцкі

12.02.2014 Заява Сакратарыята ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" — Алесь Бяляцкі

Як стала вядома, 11 лютага 2014 года Ашмянскі раённы суд прыняў рашэнне аб забароне на ўвоз выдадзенай у Вільні кнігі літаратуразнаўцы, сябра ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” Алеся Бяляцкага “Асьвечаныя беларушчынай”.

Юрась Копцік: У пасведчанні аб смерці пазначалі не “расстрэл”, а “запаленне мозгу”

11.02.2014 Юрась Копцік: У пасведчанні аб смерці пазначалі не “расстрэл”, а “запаленне мозгу”

Праз перасыльную турму ў Воршы, якая месцілася ў будынках Езуіцкага калегіуму, прайшла незлічоная колькасць ахвяраў сталінскага рэжыму. Аршанскі даследчык Юры Копцік сабраў унікальны матэрыял – успаміны сведкаў расстрэлаў і сваякоў расстраляных.

Баранавічы: Рыгор Грык збіраеццае судзіцца з гарвыканкамам

11.02.2014 Баранавічы: Рыгор Грык збіраеццае судзіцца з гарвыканкамам

Грамадскі актывіст Рыгор Грык падаў скаргу ў суд Баранавіцкага раёна і горада Баранавічы на неправамоцныя дзеянні гарадскіх чыноўнікаў, якія не толькі незаконна адмовілі яму ў правядзенні пікета, але і несвоечасова паведамілі пра забарону.

Гродна: Сябраў АГП выклікаюць у міліцыю

11.02.2014 Гродна: Сябраў АГП выклікаюць у міліцыю

Старшыню гродзенскай гарадской арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Аляксандру Васілевіч, а таксама шэраг іншых сябраў суполкі гэтай партыі выклікаюць у міліцыю на 12 лютага. Ім паведамілі, што на іх складзены пратаколы пра адміністрацыйныя правапарушэнні.

Гомельская вобласць: агітаваць можна ў парках і на стадыёнах

11.02.2014 Гомельская вобласць: агітаваць можна ў парках і на стадыёнах

Райвыканкамы Гомельскай вобласці вызначылі, што марознай зімой стадыёны і паркі з'яўляюцца месцамі масавага наведвання людзьмі. Якраз там дазволена праводзіць агітацыю кандыдатам у дэпутаты.

Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Беларускім Радыё Рацыя

11.02.2014 Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Беларускім Радыё Рацыя

“Падзея тыдня”: даклад "Індэкса цэнзуры" пра сітуацыю са свабодай прэсы ў Беларусі. “Асоба. Дзяржава. Грамадства”: госця рубрыкі – Лідзія Аўтуховіч, маці палітвязня, ваўкавыскага прадпрымальніка Мікалая Аўтуховіча.

Алесь Бяляцкі - першы фіналіст праваабарончай прэміі Front Line Defenders

11.02.2014 Алесь Бяляцкі - першы фіналіст праваабарончай прэміі Front Line Defenders

10 лютага міжнародная арганізацыя Front Line Defenders прадставіла беларускага праваабаронцу Алеся Бяляцкага - першага з шасці фіналістаў 10-й штогадовай прэміі Front Line Defenders для праваабаронцаў у небяспецы, якая ўручаецца штогод.

Экспертызу кнігі “Асьвечаныя Беларушчынай” суд прызнаў непрымальнай, але кнігу забараніў

11.02.2014 Экспертызу кнігі “Асьвечаныя Беларушчынай” суд прызнаў непрымальнай, але кнігу забараніў

11 лютага ў судзе Ашмянскага раёна суддзя Таццяна Емельяновіч агучыла рашэнне па выніках разгляду грамадзянскай справы сябры ПЦ «Вясна» Таццяны Рэвяка супраць Ашмянскай мытні, што забараніла ўвозіць кнігу Алеся Бяляцкага ў Беларусь. Праваабаронцы лічаць гэтае судовае рашэнне незаконным і неабгрунтаваным, таму яно будзе абскарджана ў Гродзенскім абласным судзе.

Мінчука збілі і даставілі ў міліцыю за бел-чырвона-белы сцяг на балконе

11.02.2014 Мінчука збілі і даставілі ў міліцыю за бел-чырвона-белы сцяг на балконе

Віктар Шаршун падаў скаргу ў пракуратуру Цэнтральнага раёна Мінска з просьбай правесці пракурорскую праверку адносна неправамерных дзеянняў міліцыі і прыцягнуць вінаватых асоб да адказнасці.

11.02.2014 Еўразвяз запатрабуе ў ААН вызваленьня палітвязьняў

Рада Эўразьвязу мае намер запатрабаваць у ААН «хутчэйшага і безумоўнага вызваленьня і рэабілітацыі ўсіх палітвязьняў у Беларусі». Пра гэта гаворыцца ў адмысловай пастанове Рады міністраў замежных спраў ЭЗ, прынятай 10 лютага. Пастанова «Аб прыярытэтах ЭЗ на міжнародных форумах па правах чалавека» прысьвечана маючай адбыцца чарговай сэсіі Рады ААН па правах чалавека.

У Гродне камісія адмовілася прыняць дакументы на рэгістрацыю

10.02.2014 У Гродне камісія адмовілася прыняць дакументы на рэгістрацыю

Па словах Верамеенкі, ён прыйшоў падаваць дакументы на рэгістрацыю кандыдатам за паўгадзіны да заканчэння працоўнага часу камісіі. Перад кабінетам, дзе засядае камісія, была чарга. Верамеенка сцвярджае, што ён зайшоў у камісію за дзве хвіліны да 19-й, аднак яго дакументы прымаць ужо адмовіліся.

Ярмошына: “Цэнтральная камісія не дае прававую ацэнку форме працы райвыканкамаў”

10.02.2014 Ярмошына: “Цэнтральная камісія не дае прававую ацэнку форме працы райвыканкамаў”

Жыхарка Бярозы Тамара Шчапёткіна звярнулася ў Цэнтральную выбарчую камісію са скаргай на закрытасць працэдуры прыняцця рашэння Бярозаўскім райвыканкамам адносна складу ўчастковых выбарчых камісій, а менавіта – на адмову паведаміць, ці стала яна сябрам участковай выбарчай камісіі № 11.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства