13.02.2014 Віктар Шаршун атрымаў медычныя дакументы аб збіцці міліцыянтамі
52-гадовы мінчук, якога 8 лютага збілі міліцыянты за тое, што ён вывесіў на сваім балконе на бульвары Шаўчэнкі бел-чырвона-белы сцяг, мае медыцынскае сведчанне траўмаў, якія былі яму нанесеныя.
13.02.2014 Менская гарадзкая камісія скасавала папярэджанне, вынесенае актывісту БХД
Менская гарадская выбарчая камісія скасавала папярэджанне, вынесенае раней Кастрычніцкай раённай выбарчай камісіяй актывісту аргкамітэту па стварэнні партыі Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя Максіму Гацаку.
13.02.2014 Прававое асяродзьдзе для НКА істотна не зьмянілася ў 2013 годзе
Асамблея НДА і Цэнтар прававой трансфармацыі падрыхтавалі гадавы агляд “Свабода асацыяцыяў і прававы стан некамэрцыйных арганізацыяў у Беларусі” за 2013 год.
13.02.2014 Пікеты ў Оршы: забарона і цяпер, і на будучыню
Аршанскія актывісты Юры Нагорны і Яўген Анішчанка спрабавалі праз суд змусіць міліцыю, паліклініку і камунальнае прадпрыемства "Спецаўтабаза" заключыць дамовы на абслугоўванне пікету. Але 12 лютага суддзя Алеся Котава адмовіла актывістам - падтрымала прадстаўнікоў адказных служб у іх нежаданні супрацоўнічаць з апазіцыянерамі.
12.02.2014 Гродна: штрафы чатыром удзельнікам выбарчага пікету АГП
У выніку тры чалавекі – Аляксандра Васілевіч, Ежы Грыгенча і Руслан Кулевіч былі аштрафаваны на 15 базавых велічынь кожны. Ірына Давідовіч, сябра АГП з Іўя, была аштрафавана на 10 базавых велічынь. Суд улічыў, што яна беспрацоўная і на яе ўтрыманні знаходзяцца двое непаўналетніх дзяцей.
12.02.2014 Павел Левінаў ініцыяваў дзве праверкі ў выбарчых камісіях
“Група грамадзян накіравала мяне назіральнікам у гарадскую выбарчую камісію 27 снежня мінулага года. І ўжо назаўтра сябры камісіі пачалі абыходзіць кватэры гэтых грамадзян, патрабуючы пісьмовых сведчанняў, ці вылучалі яны мяне ў назіральнікі".
12.02.2014 Бабруйск: участковыя камісіі – без апазіцыянераў
Сітуацыя з фармаваннем участковых камісій у Бабруйску пагоршылася: на гэты раз у склад камісій не ўвайшоў ні адзін прадстаўнік дэмакратычнай супольнасці. Але, па старой традыцыі, тут дастаткова прадстаўнікоў праўладных арганізацый і аб'яднанняў.
12.02.2014 Фільм «Урок беларускай мовы» і запіс канцэрту «Салідарныя з Беларуссю» ў спісе экстрэмісцкіх матэрыялаў
Сёння газета «Рэспубліка» надрукавала афіцыйны спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў».
12.02.2014 У Барысаве на заводзе «Агрэгаты» чакаецца звальненне 216 рабочых
Амаль кожны сёмы работнік ААТ «БЗА» будзе адпраўлены на вуліцу. Звальненні будуць адбывацца штомесяц.
12.02.2014 Алесь Францкевіч: Чаму нам трэба «Ежа замест бомбаў»
Беспрытульных прыходзіць нямала — людзі з разнастайнымі лёсамі. Нехта дайшоў да гэтага па сваёй волі, а некага давёў злы рок. Здараецца, што да бездані падштурхоўваюць і іншыя людзі, часам нават блізкія. Маладыя людзі ў Мінску займаюцца гэтай ініцыятывай ужо каля васьмі год, не прыцягваючы ніякіх спонсараў, не дзеля справаздач — дзеля самой ідэі.
12.02.2014 У Магілёве пад знос пайшоў будынак XVIII стагоддзя
Дом не меў статуса гісторыка-культурнай каштоўнасці. Пра знос гістарычнага будынка паведаміў старшыня Магілёўскай абласной арганізацыі ГА "Беларускае добраахвотнае Таварыства аховы помнікаў архітэктуры і культуры" Уладзімір Краўчанка.
12.02.2014 Суд Ленінскага раёна Магілёва нагадвае пра судовыя пасяджэнні смс-паведамленнямі (фота)
Новая дадатковая магчымасць інфармаваць грамадзян аб даце, месцы і часе судовага пасяджэння з’явілася ў раённым судзе горада. Адным з першых такое смс-паведамленне атрымаў грамадскі актывіст Аляксандр Хамратаў.
12.02.2014 Стала вядомая колькасць вылучаных кандыдатаў на мясцовыя выбары
ЦВК Беларусі агучыў статыстычныя вынікі чарговага этапа выбарчай кампаніі.
12.02.2014 Старшыня ЦВК казала няпраўду?
У заяве Валерый Каранкевіч сцвярджае, што жыхары Крычаўскай выбарчай акругі №83 хочуць мець сапраўднага дэпутата Палаты прадстаўнікоў, а не “вясельнага генерала”, якім з’яўляецца дзеючы дэпутат ад гэтай акругі, старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Краўцоў.
12.02.2014 Індэкс свабоды прэсы: Беларусь на 157-м месцы
Міжнародная арганізацыя «Рэпартэры бязь межаў» апублікавала індэкс свабоды прэсы ў сьвеце.










