20.02.2014 У 16-гадовай сіраты адабралі сына
Чыноўнікі службы апекі над непаўналетнімі дзецьмі адабралі сына ў Іны Герашчанкі — былой выхаванкі аднаго зь сірочых дамоў Менску, і паспрыялі яго ўсынаўленьню ў чужую сям’ю.
20.02.2014 Апазіцыйных актывістаў не прапусцілі на выбары ў Віцебскі гарсавет
Прычым у кандыдаты не трапілі найбольш вядомыя ў Віцебску асобы – праваабаронцы Павел Левінаў, каардынатар аргкамітэту па стварэнні БХД Тацяна Севярынец, каардынатар руху "За свабоду" ў Віцебскай вобласці Хрыстафор Жаляпаў, каардынатарка кампаніі "Гавары праўду" па Віцебскай вобласці Лідзія Сагідуліна ды іншыя.
20.02.2014 Начальства Клімавіцкага РАУС адмаўляецца прыцягваць да адказнасці свайго супрацоўніка за паклёп
Супрацьстаянне спадарыні Марчанкі з мясцовымі ўладамі пачалося пасля таго, як яна выступіла супраць знішчэння сваіх свіней у сувязі з небяспекай распаўсюджання афрыканскай чумы свіней.
20.02.2014 Партыйнае заканадаўства ў Беларусі паправілі
20 лютага набылі моц папраўкі ў некаторыя законы па дзейнасці палітычных партый і грамадскіх аб'яднанняў.
20.02.2014 Дэпутаты Горак і Дрыбіна “выйшлі з ценю”
Горацкая і Дрыбінская "раёнкі" апублікавалі цэлую нізку артыкулаў пра мясцовых дэпутатаў і іх дасягненні – упершыню за ўсю кадэнцыю гэтых Саветаў.
20.02.2014 Вярхоўны суд разгледзіць скаргу Аляксандра Грунова на паўторны смяротны прысуд
Разгляд касацыйнай скаргі паўторна асуджанага да вышэйшай меры пакарання жыхара Гомеля Аляксандра Грунова і яго адваката Сяргея Краснова прызначаны на 9.30 раніцы 8 красавіка бягучага года ў судовай калегіі па крымінальных справах Вярхоўнага суда.
19.02.2014 Чарговае пракурорскае папярэджанне незалежнаму журналісту
19 лютага Юрый Дзяшук быў чарговы раз выкліканы ў пракуратуру, дзе журналісту і было ўручана афіцыйнае папярэджанне. Гаворка ў папярэджанні ідзе пра забарону працаваць без акрэдытацыі на карысць замежных сродкаў масавай інфармацыі, а таксама пра недапушчальнасць публікацыі неправеранай інфармацыі. Цікава, што пісьмовую копію папярэджання журналісту ў пракуратуры перадаць адмовіліся.
19.02.2014 Маладафронтавец абскарджвае накіраванне ў псіхлячэбніцу
Аляксандр Латышаў падаў скаргу начальніку упраўлення аховы здароўя Гомельскага аблвыканкама, бо лічыць, што жлобінскі псіхіятр незаконна накіраваў яго на лячэнне.
19.02.2014 Еўрасаюз і Беларусь запускаюць новы фармат супрацоўніцтва з удзелам грамадзянскай супольнасці
Еўрапейскі саюз і Беларусь гатовы запусціць "Часовую фазу" супрацоўніцтва — новы дыялогавы фармат з удзелам грамадзянскай супольнасці. Пра гэта паведаміў у эксклюзіўным інтэрв`ю БелаПАН кіраўнік дэпартамента Усходняга партнёрства Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў Дзірк Шубель, які знаходзіцца з рабочым візітам у Мінску.
19.02.2014 ЦВК ўнесла змены ў Палажэнне аб накіраванні назіральнікаў на ўчасткі пасля звароту БХК
Цэнтральная камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў 19 лютага задаволіла зварот Беларускага Хельсінкскага камітэта і ўнесла змены ў Палажэнне аб накіраванні назіральнікаў на ўчасткі: цяпер вылучаць назіральнікаў будуць мець магчымасьць цэнтральныя кіруючыя органы партый ды іншых грамадзкіх аб'яднанняў.
19.02.2014 “Райаддзел так супраць, што гэта жах…”
Віктар Бугаёў з горада Дуброўна Віцебскай вобласці, асуджаны ў 2008 годзе, нават пасля вызвалення не пакідае спробаў дамагчыся змены прысуду. І некаторыя акалічнасці яго справы, на думку праваабаронцаў, прымушаюць усумніцца ў бесстароннасці супрацоўнікаў Дубровенскага РАУС у адносінах да былога зняволенага.
19.02.2014 Лукашэнка пагражае прадпрымальнікам, якія будуць удзельнічаць у забастоўках
18 лютага на нарадзе, дзе прысутнічалі чыноўнікі і прадпрымальнікі, Лукашэнка заявіў апошнім: “Мяне не трэба пужаць. Калі хтосьці з вас пачне баставаць, я выдам такі ўказ, што вы ўжо не зможаце выйсці на працу не толькі на сваёй гандлёвай кропцы, але ні ў адным месцы краіны”.
19.02.2014 У Жодзіне зарэгістравалі ўсіх, каго вылучалі
17 лютага на паседжанні Жодзінскай ГВК былі абвешчаныя кандыдатамі ўсе прэтэндэнты, якія вылучыліся на мясцовыя выбары ад працоўных калектываў (39) і інцыятыўнымі групамі (9).
19.02.2014 У Магілёве незалежныя журналісты пад увагай чыноўнікаў і праваахоўнікаў
Старшыня Магілёўскага аблвыканкама Пётр Руднік загадаў “сцерці ў парашок пісак” з незалежнай маланакладнай газеты “НАШ Магілёў”, а ўчастковы цікавіцца, чым займацца незалежны журналіст Алесь Буракоў (старэйшы).
19.02.2014 Альтэрнатыўная служба — 2,5 гады замест 1,5 звычайнай
Новы варыянт праекта закона “Аб альтэрнатыўнай службе” паступіў у Палату прадстаўнікоў 6 лютага. Калі будзе разгледжаны — невядома.










