11.12.2020 "Мяне жорстка затрымалі, запалохвалі і пагражалі. Як зафіксаваць парушэнні правоў?"
Пры затрыманні мірных пратэстоўцаў міліцыя і АМАП па-ранейшаму ўжываюць залішнюю фізічную сілу, спецсродкі і іншыя формы забароненага звароту, якія часам прыводзяць да трагічных наступстваў. Праваабаронцы "Вясны" працягваюць дакументаваць выпадкі катаванняў і гвалту ў дачыненні да затрыманых.
11.12.2020 Справа “скрадзенай” у амапаўца рацыі: акалічнасці высвятляе суд
Інцыдэнт, за які судзяць берасцейца Змітра Шчурко, адбыўся 20 верасня. У гэты час на рагу вуліц Савецкай і Гогаля сабраліся ўдзельнікі акцыі пратэсту. Да іх пад'ехаў мікрааўтобус з сілавікамі, пачаліся затрыманні.
11.12.2020 “Вясна” атрымала Польскую прэмію імя Сержыу Віера дзі Мелу
Асацыяцыя Віла Дэцыя дзясятага снежня ў 17-ты раз абвясціла лаўрэатаў Польскай прэміі імя Сержыу Віера дзі Мелу. У катэгорыі “Няўрадавая арганізацыя” лаўрэатам стаў Праваабарончы цэнтр “Вясна”.
11.12.2020 "Рэпарцёры без межаў" прызналі Беларусь самай небяспечнай для журналістаў краінай Еўропы
"Рэпарцёры без межаў" прызналі Беларусь самай небяспечнай краінай для працы журналістаў у Еўропе. Пра гэта гаворыцца ў дакладзе арганізацыі.
11.12.2020 Вынікі разгляду адміністрацыйных спраў удзельнікаў акцый пратэсту за 11 снежня
У пятніцу, 11 снежня, суды ў Мінску і ў іншых гарадах працягваюць разглядаць адміністрацыйныя справы ўдзельнікаў шматлікіх акцый пратэсту і тых, каго затрымлівалі кропкава ў розных месцах як у нядзелю, 6 снежня, так і ў ранейшыя дні.
11.12.2020 “Рэйкавы” артыкул 309: дзесяткі затрыманняў па ўсёй краіне
Следчыя органы і пракуратура Беларусі паведамляюць пра ўсё новыя факты блакавання руху чыгуначнага транспарту шляхам накладання металічнага дроту на рэйкі, псавання сігналізацыі і іншых крымінальных дзеянняў на чыгунцы.
11.12.2020 У Маладзечне затрымалі праваабаронцу, калі ён раздаваў Дэкларацыю правоў чалавека
У Міжнародны дзень правоў чалавека 10 снежня ў Маладэчне быў затрыманы праваабаронца “Вясны” Алесь Капуцкі.
10.12.2020 Палітвязень Мікола Дзядок змешчаны ў карцэр на сем сутак
Палітвязню Міколу Дзядку было вынесенае спагнанне ў СІЗА-1 г. Мінска за "міжкамерную сувязь". З 8 снежня яго змясцілі ў карцэр тэрмінам на сем сутак.
10.12.2020 Справа Мікіты Самарына: на судзе мастак прызнаўся, што яго прымусілі агаварыць сябе
На судзе Самарын заявіў, што яго фізічным прымусам заставілі гаварыць на відэа тое, што і як ён рабіў, пры тым фактычна ён агаварыў сябе.
10.12.2020 Названыя лаўрэаты Нацыянальнай праваабарончай прэміі
У Міжнародны Дзень правоў чалавека, дзясятага снежня, адбылася цырымонія ўзнагароджання штогадовай Нацыянальнай Прэміі праваабарончай супольнасці Беларусі.
10.12.2020 Справа аб гвалце над міліцыянтам: падсуднага абвясцілі ў вышук
У судзе Савецкага раёна горада Мінска пачаўся разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да Аляксея Каралёва, сістэмнага архітэктара з "EPAM". Яго абвінавачваюць у артыкуле 364 КК РБ (Гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў).
10.12.2020 WATCH DOCS Belarus запрашае на прагляды фільмаў пра правы чалавека
З 8 па 13 снежня ў Мінску праходзіць традыцыйны фестываль дакументальнага кіно пра правы чалавека WATCH DOCS Belarus. У гэтым годзе тэма фестывалю - "Паважаныя грамадзяне".
10.12.2020 Палітвязень Дзяніс Граханаў: Гэта быў паказальны працэс, каб запалохаць іншых людзей
Восьмага снежня суд Фрунзенскага раёна Мінска асудзіў пяць палітычных зняволеных за абнаўленне надпісу "Не забудзем!" 9 верасня на Пушкінскай каля народнага мемарыяла, прысвечанага забітаму пратэстуючаму Аляксандру Тарайкоўскаму.
10.12.2020 Справа Сяргея Рымшы: cуд разбіраецца з кавалкамі бетону ў заплечніку абвінавачанага
З судовых матэрыялаў вядома, што Сяргей Рымша быў на Савецкай плошчы Гародні 9 жніўня ў 23.15, калі ў таніраваны мікрааўтобус з сілавікамі паляцеў камень. Неўзабаве Сяргея затрымалі, збілі, завезлі ў Ленінскі РАУС.
10.12.2020 Уручэнне Нацыянальнай Прэміі праваабарончай супольнасці Беларусі праходзіць 10 снежня. Анлайн
10 снежня ў 16:00 анлайн пройдзе традыцыйная цырымонія ўручэння Нацыянальнай Прэміі праваабарончай супольнасці.










