07.03.2014 У Бабруйску два чалавекі выступілі супраць развязвання вайны ва Украіне (фота)
Старшыня бабруйскай суполкі РЭП Галіна Смірнова правяла вечарам 6 сакавіка пікет супраць развязвання вайны ва Украіне. У пікеце бралі ўдзел два чалавекі, яны прайшлі па вуліцы Урыцкага з расцяжкай "Мы супраць вайны!" Калі актывісты склалі расцяжку, да іх пад'ехалі супрацоўнікі міліцыі.
07.03.2014 У Магілёве з'явіліся графіці "Банду гэць!" (фота)
Сцяна размалявана ў цэнтры горада па 2-му завулку Крутому.
07.03.2014 Актывісты руху "За свабоду" пакараныя арыштам за салідарнасць з Украінай
Арцём Лява і Алесь Марчанка атрымалі па 5 сутак арышту за учорашнюю акцыю салідарнасці з Украінай, праведзеную каля расійскай амбасады, паведамляе намеснік старшыні руху Юрась Губарэвіч.
07.03.2014 13 сакавіка - навучанне назіральнікаў за масавымі мерапрыемствамі
ПЦ “Вясна” і БХК запрашаюць далучыцца да назірання. - удзельнікі даведаеюцца пра функцыі і практычны досвед у назіранні.
07.03.2014 Вазьняка аштрафавалі за правядзеньне перадвыбарчага пікету
Судзьдзя Савецкага раённага суду Менску Марына Фёдарава аштрафавала на 40 базавых велічынь (5 мільёнаў 200 тысяч рублёў) кандыдата ў дэпутаты Менскага гарадзкога савета па Кальварыйскай выбарчай акрузе № 38 Сяргея Вазьняка.
07.03.2014 Гродзенскі абласны суд не задаволіў скаргу Івана Крука на адмову ў рэгістрацыі кандыдатам
Не задаволенай засталася скарга астравецкага грамадскага актывіста Івана Крука на адмову ў рэгістрацыі кандыдатам у дэпутаты раённага савета. 6 сакавіка суддзя Гродзенскага абласнога суда Людміла Малючок, выслухаўшы пазіцыі бакоў, падтрымала прадстаўнікоў камісій.
07.03.2014 Віцебскі абласны суд падтрымаў падман выбаршчыкаў камісіяй
Каардынатарка аргкамітэту па стварэнні БХД Тацяна Севярынец і актывістка таго ж аргкамітэту Алена Шабуня спрабавалі аспрэчыць нерэгістрацыю ў якасці кандыдатаў – давесці, што выбаршчыкаў падманулі, прымусіўшы прызнаць свае подпісы за вылучэнне апазіцыянерак несапраўднымі. Суд не заўважыў у падмане нейкага парушэння.
07.03.2014 Ігар Пастноў накіраваў скаргу ў Камітэт па правах чалавека ААН
Скарга датычыць судовага рашэння наконт накіравання яго на прымусовае лячэнне ў псіхіятрычнай клініцы. Ігар Пастноў лічыць, што падчас суду ў дачыненні да яго асобы было парушана адразу некалькі артыкулаў Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах.
07.03.2014 Беларускі ДПЧ імя Б. Звозcкава супраць увядзення расійскага войска ва Украіну
3 сакавіка прадстаўнікі Беларускага ДПЧ імя Барыса Звозcкава прынялі ўдзел у акцыі супраць увядзення расійскага войска на тэрыторыю Украіны, а 5 сакавіка паслу Расійскай Федэрацыі ў Літве быў перададзены зварот ад імя Беларускага ДПЧ з заклікам не дапускаць далейшай эскалацыі канфлікту.
07.03.2014 Баранавічы: перадвыбарчы пікет – за грамадзянскі кантроль за дзейнасцю ўладаў (фота)
У Баранавічах кандыдат у дэпутаты гарсавета Рыгор Грык правёў 5 сакавіка першы перадвыбарчы агітацыйны пікет. Удзельнікі трымалі шматлікія плакаты і транспаранты “Дзейнасці ўладаў – грамадзянскі кантроль”, “Кантракт – рабства для рабочага чалавека”, “Кантракт – пятля для працоўных”, “Улада жадае, каб мы маўчалі” і іншыя.
07.03.2014 Апазіцыйныя кандыдаты з Оршы не могуць распачаць агітацыйную кампанію
Аршанская друкарня адмаўляецца друкаваць агітацыйныя ўлёткі, патрабуючы пісьмовага дазволу з райвыканкаму, распавёў кандыдат ў дэпутаты райсавету, сябра Партыі БНФ Ігар Казмярчак. Праблема не вырашаецца ўжо некалькі дзён, нягледзячы на ўмяшальніцтва абласной выбарчай камісіі.
07.03.2014 Таццяна Рэвяка абскарджвае забарону ўвозу кнігі “Асьвечаныя беларушчынай” у Гарадзенскім аблсудзе
Праваабаронца Таццяна Рэвяка падала касацыйную скаргу на рашэнне суда Ашмянскага раёна Гродзенскай вобласці, які, прызнаўшы непрымальнай экспертызу кнігі Алеся Бяляцкага “Асьвечаныя беларушчынай”, кнігу ўсё ж забараніў.
06.03.2014 У Магілёўскі гарсавет балатуецца тры чалавекі з пагашанымі судзімасцямі
Гэта Уладзімір Пунчанка, Аляксандр Камкоў і Ільясаў Ільяс Ніяз-аглы. 45-гадовы Аляксандр Камкоў з’яўляецца дырэктарам таварыства з абмежаванай адказнасцю “Будмантажрэклама”. У 2005 годзе быў асуджаны па артыкулу 424 ч.2 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь “Злоўжыванне ўладаю альбо службовымі паўнамоцтвамі”.
06.03.2014 Бабруйск: дыскрымінуеш свабодны прафсаюз - балатуйся ў аблсавет!
Трапіў у спіс кандыдатаў і дырэктар БЗ ТДіА (завод трактарных дэталяў і агрэгатаў) Аляксандр Аграновіч, з якім звязаныя шматлікія выпадкі дыскрымінацыі сябраў Свабоднага прафсаюза беларускага. Нагадаем, на прадпрыемстве ідуць масавыя скарачэнні "свабодаўцаў", іх пазбавілі памяшкання, ільгот, магчымасці займацца ў фізкультурна-аздараўленчым комплексе.
06.03.2014 У Магілёве кандыдаты не спяшаюцца ствараць свае выбарчыя фонды
На 5 сакавіка 2014 года стварылі свае ўласныя выбарчыя фонды толькі 10 кандыдатаў у дэпутаты Магілёўскага гарадскога Савета дэпутатаў. Сярод дэмакратычных кандыдатаў гэта актывіст “Руху за Свабоду” Уладзімір Пунчанка і актывіст “Грамадзянскага форума” Юрый Стукалаў.










