Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі. Люты 2014 года

10.03.2014 Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі. Люты 2014 года

Нягледзячы на вострыя дыскусіі вакол праблемы палітвязняў, іх лёс на працягу лютага заставаўся нязменным. Не адбылося ніякай пазітыўнай дынамікі і ў іншых адчувальных сферах правоў чалавека ў Беларусі. Сітуацыя заставалася закансерваванай і стабільна кепскай.

Міністр Шуневіч: Сур'ёзныя змяненні закрануць Унутраныя войскі

10.03.2014 Міністр Шуневіч: Сур'ёзныя змяненні закрануць Унутраныя войскі

Сур'ёзныя змяненні закрануць унутраныя войскі МУС Беларусі, паведаміў міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч, адказваючы на пытанні ў час прамой лініі ў рэдакцыі газеты «Советская Белоруссия».

10.03.2014 Еўрапарламент лічыць палітвязнямі ў Беларусі 11 чалавек

Еўрапарламент лічыць палітвязнямі 11 беларускіх грамадзян. Гэта вынікае з адказу кіраўніка дэлегацыі Еўрапарламента па Беларусі Філіпа Качмарака на запыт БелаПАН з просьбай пракаментаваць сітуацыю з палітвязнямі.

Суд па справе "Стоп падатак" пакінуў у сіле рашэнне ДАІ аб штрафе

10.03.2014 Суд па справе "Стоп падатак" пакінуў у сіле рашэнне ДАІ аб штрафе

Дзмітрый Дзмітрыеў атрымаў штраф памерам 3 базавыя велічыні за тое, што нібыта падчас акцыі без патрэбы падаваў гукавыя сігналы. Абвінавачаны спрабаваў абскардзіць рашэнне ДАІ, але суд Маскоўскага раёна пакінуў яго ў сіле.

10.03.2014 Заўтра павінен выйсці на волю палітвязень Уладзімір Яроменак

11 сакавіка з арыштнага дома ў Баранавічах павінен вызваліцца актывіст міжнароднай арганізацыі «Малады фронт» (Чэхія) былы палітзняволены Уладзімір Яроменак, пра гэта паведаміла яго жонка Валянціна.

Гомель: ціхія выбары, белыя аркушы замест агітацыі (ФОТА)

10.03.2014 Гомель: ціхія выбары, белыя аркушы замест агітацыі (ФОТА)

Да выбараў у мясцовыя Саветы засталося менш за два тыдні, а ў Гомелі пра палітычную падзею гавораць толькі плакаты на будынках «23 сакавіка – выбары ў мясцовыя Саветы». На інфармацыйных стэндах «Выбары-2014» - нуль інфармацыі, толькі белыя аркушы паперы сярод абвестак пра канцэрты зорак і спартыўныя мерапрыемствы.

Гомель: кандыдата ад АГП выбарчая камісія настойліва просіць зняцца з выбараў

10.03.2014 Гомель: кандыдата ад АГП выбарчая камісія настойліва просіць зняцца з выбараў

Ужо тройчы прасілі сябры Гомельскай гарадской выбарчай камісіі зняцца з выбараў актывіста АГП Дзмітрыя Карпенка, які зарэгістраваны кандыдатам у дэпутаты па Студэнцкай акрузе №32. Як паведаміў кандыдат, такія прапановы яму паступалі, у прыватнасці, ад сябра гарадской выбарчай камісіі Ірыны Анатольеўны Абрамцавай.

10.03.2014 Суд за плакат «Аўтапошліна? Пайшлі на...»

Працэс над актывістам АГП Сяргеям Пальчэўскім адбудзецца сёння ў Савецкім судзе Менску.

Брэсцкія ўлады забаранілі запланаванае на 10 сакавіка шэсце ў знак салідарнасці з украінскім народам

10.03.2014 Брэсцкія ўлады забаранілі запланаванае на 10 сакавіка шэсце ў знак салідарнасці з украінскім народам

Як паведаміў заяўнік акцыі, старшыня Брэсцкай абласной арганізацыі Аб'яднанай грамадзянскай партыі Уладзімір Вуек, з адказу гарвыканкама вынікае, што маршрут шэсця праходзіць бліжэй чым за 50 метраў ад адміністрацыйных будынкаў, а гэта забаронена законам “Аб масавых мерапрыемствах”.

Баранавічы: афіцыйная газета адмаўляецца друкаваць перадвыбарчую праграму кандыдата

09.03.2014 Баранавічы: афіцыйная газета адмаўляецца друкаваць перадвыбарчую праграму кандыдата

Баранавіцкая дзяржаўная газета “Наш край” адмовілася друкаваць перадвыбарчую праграму кандыдата ў дэпутаты абласнога савета Мікалая Чарнавуса. Як яму стала вядома, яго праграму адправілі ў Цэнтральную выбарчую камісію.

У Бялыніцкім раёне звесткі пра судзімасці кандыдатаў абяцаюць надрукаваць у інфармацыйных матэрыялах

08.03.2014 У Бялыніцкім раёне звесткі пра судзімасці кандыдатаў абяцаюць надрукаваць у інфармацыйных матэрыялах

Незалежны журналіст з Бялыніцкага раёна Барыс Вырвіч змог атрымаць тлумачэнні ад старшыні Бялыніцкай раённай выбарчай камісіі Ірыны Фурсавай, чаму ж у газеце “Зара над Друццю” у апублікаваных звестках пра кандыдатаў у дэпутаты Бялыніцкага райсавета не была ўказана інфармацыя пра маючыеся ў кандыдатаў судзімасці.

Шклоўская раённая выбарчая камісія паабяцала апублікаваць дадзеныя аб судзімасцях кандыдатаў

08.03.2014 Шклоўская раённая выбарчая камісія паабяцала апублікаваць дадзеныя аб судзімасцях кандыдатаў

"Улады самі змянілі выбарчае заканадаўства, аднак чамусьці не хочуць публікаваць дадзеныя пра судзімасці кандыдатаў у дэпутаты, падобная сітуацыя не толькі ў Шклове, а і па ўсей Беларусі. Такога масавага вылучэння раней асуджаных кандыдатаў у дэпутаты ад улады раней не было, вось яны і вымушаны гэта неяк прыхоўваць".

Правы чалавека ў Беларусі абмеркавалі на сесіі Савета па правах чалавека ААН

08.03.2014 Правы чалавека ў Беларусі абмеркавалі на сесіі Савета па правах чалавека ААН

6 і 7 сакавіка 2014 года ў рамках сесіі Савета па правах чалавека ААН у Жэневе адбыўся шэраг сустрэч і публічнае мерапрыемства па становішчы правоў человека ў Рэспубліцы Беларусь. Ініцыятарам і арганізатарам выступала FIDH - Міжнародная Федэрацыя за правы чалавека.

 “Паміж Расіяй і Украінай ідзе інфармацыйная вайна”

07.03.2014  “Паміж Расіяй і Украінай ідзе інфармацыйная вайна”

Вядомы ўкраінскі медыя-аналітык Алег Хамянок увесь мінулы тыдзень правёў у Міжгор’і, дзе вывучаў фінансавыя справаздачы, якія экс-прэзідэнт Януковіч пакінуў у рэзідэнцыі. Журналіст распавёў, у чым каштоўнасць гэтых дакументаў і як украінская прэса супрацьстаіць у інфармацыйнай вайне з Расіяй.

07.03.2014 Анатоля Лябедзьку чакае суд

7 лютага старшыню Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзьку выклікалі ў РАУС Савецкага раёна Менску для дачы тлумачэнняў па факту правядзення пікета салідарнасці з Украінай, які адбыўся ў мінулыя выходныя ў Менску каля Камароўскага рынку.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства