12.03.2014 Лябедзьку пакаралі штрафам на 3.9 млн рублёў
Сёння ў судзе Савецкага раёна Мінску лідэра АГП прызналі вінаватым у правядзенні несанкцыянага масавага мерапрыемства і аштрафавалі на 30 б.в. Суддзя - Якубоўскі.
12.03.2014 Выкладчык БДУІР стаміўся ад «рабскага жыцця» і забунтаваў супраць нізкага заробку: Менш, чым тут, я нідзе атрымліваць не буду
Уладзімір Шылкін больш за 30 гадоў выкладае ў БДУІР вышэйшую матэматыку. Чалавек, які ведае пра лічбы ўсё, не разумее, чаму яго заробак складае ўсяго 3,5 мільёна.
12.03.2014 Бабруйскую журналістку хочуць прыцягнуць за акцыю, якую яна асвятляла
6 сакавіка журналістка «Бобруйского курьера» Марына Маўчанава асвятляла антываенны пікет. 11 сакавіка яна атрымала позву як асоба, у дачыненні да якой вядзецца адміністрацыйны працэс.
12.03.2014 Еўрапарламент: Інфармацыя пра 11 беларускіх палітвязняў не з'яўляецца афіцыйнай
Інфармацыя аб тым, што Еўрапарламент лічыць палітычнымі вязнямі 11 беларускіх грамадзян, абвешчаная кіраўніком дэлегацыі ЕП па сувязях з Беларуссю Філіпам Качмаракам, не з'яўляецца афіцыйнай пазіцыяй Еўрапарламента, заявіла БелаПАН памочнік Качмарака Сільвія Фодар.
12.03.2014 Мінгарвыканкам пераконвае: будаўніцтва новай дарогі не закране Севастопальскі парк
Тым часам жыхары Першамайскага раёна, якія актыўна адстойвалі зялёную зону, занепакоеныя новым праектам, прапанаваным уладамі.
12.03.2014 Студэнтаў навучаць этыкету інваліднасці і прынцыпам даступнасці
Офіс па правах людзей з інваліднасцю пачаў супрацоўніцтва з шэрагам юрыдычных клінік вышэйшых навучальных установаў.
12.03.2014 Ярмошына: Арганізатары «Народнага рэферэндуму» дзейнічаюць абсалютна незаконна
Падчас анлайн-канферэнцыі на сайце БелТА старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына адказала на пытанне пра «Народны рэферэндум», подпісы за правядзенне якога збіраюць некаторыя апазіцыйныя сілы Беларусі.
12.03.2014 Гары Паганяйла: Куды глядзіць улада, калі прызначае на пасады карупцыянераў?
Аляксандр Лукашэнка заклікаў чыноўнікаў і кіраўнікоў арганізацый зрабіць высновы з падзеяў ва Украіне і не дапускаць праяваў карупцыі. Пра тое, чаму ў Беларусі ўжо доўгія часы ўлады безвынікова змагаюцца з карупцыяй, наш карэспандэнт гутарыць з юрыстам і праваабаронцам Гары Паганяйлам.
12.03.2014 Гомельскіх актывістаў за салідарнасць з Украінай пакаралі арыштам
Учора актывісты "Маладога фронту" выйшлі з плакатамі пад расійскую амбасаду ў Мінску. Літаральна праз 1.5 хвіліны іх затрымалі і адвезлі ў Цэнтральны РАУС. Учора ж адбыўся суд - Стас Буда атрымаў 11 сутак арышту, Зміцер Карашкову - 15 сутак.
12.03.2014 Родныя расстралянага Уладзіслава Кавалёва звярнуліся да Генеральнага пракурора
Любоў Кавалёва -- маці Уладзіслава Кавалёва, аднаго з расстраляных 2 гады таму па абвінавачванні ў здзяйсненні тэракта ў менскім метро, і ягоная сястра Таццяна Казяр накіравалі Генеральнаму пракурору РБ Аляксандру Канюку заяву з патрабаваннем узнавіць расследаванне справы па адкрытых новых абставінах з наступнай рэабілітацыяй.
11.03.2014 Гродна: абласны суд не задаволіў скаргі сябраў АГП
У Гродзенскім абласным судзе 11 сакавіка прайшоў разгляд скаргаў трох актывістаў АГП – Аляксандры Васілевіч, Ежы Грыгенчы і Ірыны Давідовіч. Усе яны імкнуліся аспрэчыць пастанову суддзі Алены Пятровай, якая пакарала партыйных актывістаў за правядзенне 7 лютага бягучага году нібыта несанкцыянаванага пікету вялікімі штрафамі.
11.03.2014 Вадзіма Саранчукова пазбавілі кандыдацкага статусу
Адзінага кандыдата ў дэпутаты Гродзенскага гарсавету ад Партыі БНФ Вадзіма Саранчукова гарадская выбарчая камісія “зняла” з выбарчага працэсу. Пра гэта Саранчукову паведамілі на чарговым пасяджэнні гарадской камісіі.
11.03.2014 Віцебскі апазіцыйны кандыдат Вадзім Кузьмін: "Інфармацыю пра мяне сказілі знарок!"
У выніку "праўкі" знікла інфармацыя пра тое, што Вадзім Кузьмін ўзнагароджаны трыма ордэнамі за працу па ліквідацыі наступстваў на Чарнобыльскай АЭС. Зніклі звесткі і пра 5 медалёў, якімі кандыдат узнагароджаны. Нідзе не згадана, што ён мае 4 адукацыі.
11.03.2014 У Гомелі хуліганы напалі на пікет кандыдата ў дэпутаты ад АГП
У Гомелі 11 сакавіка агітацыйны пікет праводзіў кандыдат у дэпутаты гарсавету па Студэнцкай акрузе Зміцер Карпенка, сябра АГП. На адным з плакатаў ён выказаў свае адносіны да падзей ва Украіне, напісаўшы «Кандыдат Зміцер Карпенка – супраць вайны, за Украіну!».
11.03.2014 У Менску судзяць гомельскіх актывістаў
У судзе Цэнтральнага раёна Менска пачаўся разгляд адміністратыўных спраў гомельскіх актывістаў Стаса Булы і Зміцера Карашкова.










