У Мінску пройдзе лекцыя "Прававыя механізмы ў праваабарончай дзейнасці"

14.03.2014 У Мінску пройдзе лекцыя "Прававыя механізмы ў праваабарончай дзейнасці"

Удзельнікі пачуюць адказы на пытанні: Ці бываюць праваабаронцы без юрыдычнай адукацыі? Як праз права вырашаць грамадскія праблемы?

Ганцавіцкі выбаркам вынес папярэджанне кандыдату ў дэпутаты Ганцавіцкага райсавета Пятру Гузаеўскаму

14.03.2014 Ганцавіцкі выбаркам вынес папярэджанне кандыдату ў дэпутаты Ганцавіцкага райсавета Пятру Гузаеўскаму

Камісія ўгледзела парушэнне ў тым, што 6 сакавіка Пётр Гузаеўскі апублікаваў у газеце "Ганцавіцкі час" свой перадвыбарчы выступ.

Гродна: “дэпутат” як сінонім заможнасці

14.03.2014 Гродна: “дэпутат” як сінонім заможнасці

Калі звярнуць увагу на сацыяльны і маёмасны стан кандыдатаў у дэпутаты гродзенскага гарадскога савету, то высвятляецца, што сярод вылучаных уладай асобаў – спрэс высокія чыноўнікі, службоўцы і кіраўнікі прадпрыемстваў, якія маюць досыць вялікія па мерках Беларусі заробкі і высокі маёмасны стан.

Бабруйск: Толькі пяць кандыдатаў стварылі фонды

14.03.2014 Бабруйск: Толькі пяць кандыдатаў стварылі фонды

З 88 кандыдатаў у мясцовы Савет і 26 у абласны толькі пяць скарысталіся магчымасцю стварэння ўласных выбарчых фондаў. Нагадаем, што з бягучага года кандыдатам не выдаткоўваюцца сродкі на вядзенне перадвыбарчай агітацыі, і яны павінны самі фармаваць свае фонды праз афармленне спецыяльных выбарчых рахункаў у банку.

Сёння ў Ваўкавыску суд за акцыю ў падтрымку Украіны

14.03.2014 Сёння ў Ваўкавыску суд за акцыю ў падтрымку Украіны

Віталь Гуляк выйшаў з украінскім жоўта-блакітным сцягам і плакатам “Не вайне! Пуцін прэч!” у сквер воінаў-інтэрнацыяналістаў а 17-тай гадзіне, у людны час, каб пабольш людзей убачылі яго пратэст. У аддзяленні на Вітала Гуляка быў складзены пратакол за правядзенне несанкцыянаванай акцыі.

Мазыр: кандыдату ў абласны савет вынеслі папярэджанне

13.03.2014 Мазыр: кандыдату ў абласны савет вынеслі папярэджанне

Як паведамляе назіральнік Уладзімір Целяпун, кандыдата абвінавацілі ў тым, што ён распаўсюджваў свае агітацыйныя матэрыялы без стварэння выбарчага фонда кандыдата і парушыў артыкулы 45 і 47 Выбарчага кодэкса Беларусі. Уладзмір Рэпко балатуецца ад Аб'яднанай грамадзянскай партыі.

Магілёўская міліцыя зрывае акцыю “За добрыя дарогі”

13.03.2014 Магілёўская міліцыя зрывае акцыю “За добрыя дарогі”

На арганізатара традыцыйнай вясенняй акцыі аўтамабілістаў Іллю Палоннікава заведзена адміністрацыйная справа, а падчас агляду яго кватэры міліцыянтамі забраны на экспертызу два ноўтбукі. Акцыю “За добрыя дарогі” аўтамабіліст Ілля Палоннікаў арганізоўваў праз групу ў сацыяльнай сетцы “Укантакце”.

У ЦІП на Акрэсціна адмовіліся прымаць ад грамадзян тэлевізары для затрыманых

13.03.2014 У ЦІП на Акрэсціна адмовіліся прымаць ад грамадзян тэлевізары для затрыманых

Начальнік Цэнтра патлумачыў, што бязвыплатную дапамогу арганізацыям маюць права аказваць толькі юрыдычныя асобы і індывідуальныя прадпрымальнікі.

Следчы камітэт праводзіць праверку па справе падлогу дакументаў старшынёй віцебскай гарадской выбарчай камісіі

13.03.2014 Следчы камітэт праводзіць праверку па справе падлогу дакументаў старшынёй віцебскай гарадской выбарчай камісіі

Віцебскія актывісты Аляксей Гаўруцікаў і Хрыстафор Жаляпаў лічаць старшыню камісіі вінаватай у крымінальным злачынстве – падлогу і фальсіфікацыі дакументаў падчас праверкі сапраўднасці подпісаў і рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты.

Праваабаронцы запускаюць інтэрактыўны рэсурс па назіранні за мясцовымі выбарамі

13.03.2014 Праваабаронцы запускаюць інтэрактыўны рэсурс па назіранні за мясцовымі выбарамі

Далучыцца да кампаніі зможа кожны ахвотны - дастаткова запоўніць на сайце анкету і даслаць свае вынікі назірання на канкрэтным выбарчым участку.

Гродна: Петыцыю супраць тытунёвых кіёскаў падпісала больш за 3000 чалавек

13.03.2014 Гродна: Петыцыю супраць тытунёвых кіёскаў падпісала больш за 3000 чалавек

Аўтары петыцыі патрабуюць, каб колькасць кіёскаў у адкрытай гарадской прасторы была змешчана, кіёскі зніклі з прыпынкаў грамадскага транспарту і былі перанесеныя ў існуючыя крамы, рынкі, супермаркеты. Яны таксама лічаць, што колеры кіёскаў павінны быць менш яскравымі і на іх не павінна быць надпісу “Табак”.

У Магілёве высяляюць з інтэрната жанчыну з двума непаўнагадовымі дзецьмі

13.03.2014 У Магілёве высяляюць з інтэрната жанчыну з двума непаўнагадовымі дзецьмі

Такое рашэнне 12 сакавіка прыняў суд Ленінскага раёна горада.

Баранавічы: кандыдат працягвае змаганне за  друкаванне сваёй перадвыбарчай праграмы

13.03.2014 Баранавічы: кандыдат працягвае змаганне за друкаванне сваёй перадвыбарчай праграмы

Кандыдат у дэпутаты Брэсцкага абласнога савета дэпутатаў Мікалай Чарнавус працягвае змаганне за друкаванне сваёй перадвыбарчай праграмы. Ён накіраваў галоўнаму рэдактару дзяржаўнай газеты “Наш край” заяву, у якой паведаміў, што ўнёс некаторыя змены ў сваю праграму і просіць яе надрукаваць.

БРСМаўцаў адправяць будаваць Астравецкую АЭС

13.03.2014 БРСМаўцаў адправяць будаваць Астравецкую АЭС

Беларускі Рэспубліканскі Саюз Моладзі накіруюць на будоўлю атамнай электрастанцыі ў Астраўцы. Аляксандр Лукашэнка надаў АЭС статус Усебеларускай моладзевай будоўлі.

Актывісты ў Наваполацку падалі заяўку на пікет у Дзень Волі

13.03.2014 Актывісты ў Наваполацку падалі заяўку на пікет у Дзень Волі

Мэта пікету - патрабаванне ад уладаў Беларусі неадкладнага вызвалення палітвязняў. У выпадку, калі мясцовыя ўлады адмовяць заяўнікам, яны збіраюцца абскардзіць рашэнне выканкаму ў судзе.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства