19.03.2014 У Бараўлянах на выбарчых участках не было звестак пра альтэрнатыўнага кандыдата
У Бараўлянах на выбарчых участках № 1 і 3 1-й Бараўлянскай выбарчай акругі № 5 па выбарах у Мінскі раённы савет дэпутатаў у першы дзень датэрміновага галасавання не было інфармацыі (фота і кароткая біяграфія) пра прамоўцу Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Паўла Пракаповіча, тады як пра яго суперніка інфармацыя была.
19.03.2014 Бараніць Курапаты праз суд
Так вырашылі прадстаўнікі грамадскасці. У сваёй скарзе, накіраванай 17 сакавіка ў суд Цэнтральнага раёна Мінска, яны просяць абавязаць Генеральную пракуратуру прадпрыняць дзеянні для выпраўлення парушэнняў заканадаўства аб ахове Курапатаў з боку СТАА «БелРэстІнвест», а таксама для вынасу 4 дамкоў аб’екту прыдарожнага сервісу з першапачатковай назваю «Бульбаш-хол» з тэрыторыі ахоўнай зоны гісторыка-культурнай каштоўнасці.
18.03.2014 Грамадзяне адмаўляюцца ісці на выбары: "Навошта галасаваць за дэмагогаў, якія ігнаруюць нас і законы"
18 сакавіка група грамадзянаў з розных рэгіёнаў Беларусі заявіла пра сваю адмову ад удзелу ў маючых адбыцца мясцовых выбарах. На сустрэчы з журналістамі ў Мінску яны распавялі пра свае прычыны недаверу да «кішэнных» дэпутатаў.
18.03.2014 Назіральнікі фіксуюць парушэнні на выбарчых участках у Віцебску
"Не магу ўстрымацца, каб не працытаваць адказ старшыні Ігара Керасёва. Ён напісаў літаральна наступнае: "этот фальшивый и гнусно поганый опус я оставляю без удовлетворения и рассматриваю его как попытку создания препятствий для проведения выборов".
18.03.2014 Брэст: ад назіральніка запатрабавалі не прадугледжаны заканадаўствам дакумент
17 сакавіка падчас акрэдытацыі назіральнікам на выбарчым участку № 52 Брэста сябры камісіі запатрабавалі ў Уладзіміра Вялічкіна пакінуць заяву грамадзян на вылучэнне яго ў якасці назіральніка.
18.03.2014 Пасля вызвалення над Аўтуховічам устаноўлены прэвентыўны нагляд (абноўлена)
Тэрмін нагляду - 1 год і 4 месяцы. Вызваленне палітвязня чакаецца 8 красавіка.
18.03.2014 Орша: за адну гадзіну на ўчастку запісалася галасаваць на даму 340 чалавек
"Мы дзяжурым на ўчастку папераменна з Мікалаем Клешчанком, даверанай асобай кандыдата Віталя Тамашэвіча. Яму і паведамілі, што ў першую ж гадзіну галасавання запісаліся адразу 340 чалавек, якія хочуць, каб да іх прыехалі са скрыняй. Гэта – амаль трэцяя частка ад колькасці ўсіх выбаршчыкаў на ўчастку!"
18.03.2014 Мінкультуры выйграла суд па будаўніцтву моста ў Брэсцкай крэпасці
17 сакавіка суддзя суду Цэнтральнага раёну Мінска Алена Семак не задаволіла скаргу сябры Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры (БДТАПГіК) Дзяніса Турчаняка на дзеянні Міністэрства культуры па ўхваленню праектнай дакументацыі на пабудову аўтамабільна-пешаходнага маста праз роў Кобрынскага ўмацавання Брэсцкай крэпасці.
18.03.2014 21 сакавіка - прэзентацыя кнігі Дашкевіча "Чарвяк"
Актывіст "Маладога фронту" і былы палітвязень прэзентуе зборнік турэмных твораў. У збронік увайшлі творы, напісаныя у турмах і калоніях, дзе актывіст знаходзіўся з 2006 па 2013 гады.
18.03.2014 Блогера Алега Жалнова аштрафавалі на 45 базавых велічынь
Бабруйскі раённы суд 17 сакавіка аштрафаваў мясцовага блогера на 5.850.000 рублёў за размешчаны на Youtube запіс з прыёму грамадзян службовай асобай.
18.03.2014 У Воршы на адным участку на галасаванне па хатах "запісаліся" 340 чалавек
У Воршы на большасці выбарчых участкаў назіральнікам не даюць магчымасці адзнаёміцца са спісамі выбаршчыкаў, пра гэта паведаміў каардынатар аргкамітэту па стварэнні партыі "Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя" Яўген Анішчанка.
18.03.2014 Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Беларускім Радыё Рацыя
"Падзея тыдня": паляванне на інфармацыйную прадукцыю апазіцыйных кандыдатаў і незалежных назіральнікаў напярэдадні датэрміновага галасавання. “Асоба. Дзяржава. Грамадства”: Галіна Мамедава распавядае пра складаную справу свайго сына, незаконна абвінавачанага ў забойстве і зняволенага на 24 гады.
18.03.2014 Прымушаюць галасаваць датэрмінова – інфармуй праваабаронцаў
Зварот прадстаўнікоў кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” да выбаршчыкаў Беларусі
18.03.2014 Смяротнае пакаранне: ад помсты да абаліцыянізму
У наш час расце рух абаліцыяністаў - прыхільнікаў поўнай адмены смяротнага пакарання. У свеце налічваецца 98 краінаў–абаліцыяністаў, дзе смяротнае пакаранне адсутнічае наогул – за злачынствы, здзейсненыя як у мірны час, так і падчас вайны.
18.03.2014 Пачынаецца датэрміновае галасаванне на выбарах дэпутатаў мясцовых саветаў
18 сакавіка ў Беларусі пачынаецца датэрміновае галасаванне на выбарах дэпутатаў мясцовых саветаў. Выбарчыя ўчасткі будуць працаваць па 22 сакавіка ўключна з 10 да 14 гадзін і з 16 да 19 гадзін.










