17.12.2020 100 “хросных” для палітвязняў Беларусі
Дэпутат Бундэстагу і былы шматгадовы лідар “Альянсу 90/Зялёныя” Джэм Эздэмір стаў 100-ым дэпутатам, які ўзяў на сябе абавязкі “хроснага” для палітвязняў у Беларусі.
17.12.2020 Суд пачаў разгляд крымінальнай справы Іллі Туркова па падзеях 14 ліпеня
17 снежня ў судзе Першамайскага раёна г. Мінска пачаўся разгляд крымінальнай справы супраць Іллі Туркова. Яго вінавацяць паводле арт. 342 і 364 Крымінальнага кодэкса за падзеі, якія адбываліся каля ст. м. Плошча Перамогі 14 ліпеня.
16.12.2020 Палітычны пераслед у Беларусі 15 і 16 снежня
15 і 16 снежня "Вясна" працягвае фіксаваць новыя факты палітычнага пераследу ў Беларусі: затрыманні, выклікі ў міліцыю, вобшукі і іншыя формы ціску на грамадзянаў.
16.12.2020 "Так выказваць сваю палітычную пазіцыю недапушчальна" — пацярпелы міліцыянт нарэшце прыйшоў на справу Гэсс
У судзе Заводскага раёну горада Мінска 16 снежня працягнуўся разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да мінчанкі Алены Гэсс. Пацярпелы міліцыянт Кажамякін нарэшце прыйшоў на судовае пасяджэнне і заявіў аб матэрыяльнай кампенсацыі маральнай шкоды ў 1000 рублёў, а абвінавачванне Алены Гэсс раптам перакваліфікавалі.
16.12.2020 Справа Фаміных: адна са сведак паказала, што сям'я Івановых збівала Фаміна
У судзе Ваўкавыскага раёна 15-16 снежня працягнуўся разгляд крымінальнай справы мужа і жонкі Алега і Анастасіі Фаміных.
16.12.2020 Скарга Міколы Дзядка на парушэнні яго правоў дзяржавай на працягу трох гадоў знаходзіцца на фінальнай стадыі
Камітэт па правах чалавека ААН разглядае зарэгістраванае ў красавіку гэтага года індывідуальнае паведамленне журналіста "Новага Часу", актывіста анархісцкага руху і палітвязня Міколы Дзядка. Мікола паскардзіўся ў ААН на сістэматычнае парушэнне беларускімі ўладамі яго правоў з 2017 па 2019 год.
16.12.2020 Жыхара Гомеля з анкалогіяй пакаралі годам турмы за абразу Лукашэнкі
Прысуд яшчэ не набыў сілу і можа быць абскарджаны. Аляксея Раманава ўзялі пад варту ў залі суду.
16.12.2020 Дэмакратычнай апазіцыі Беларусі ўручылі прэмію імя Сахарава
16 снежня ў Брусэлі адбылося ўрачыстае ўручэнне прэміі імя Андрэя Сахарава “За свабоду думкі”, якая была прысуджаная дэмакратычнай апазіцыі Беларусі 22 кастрычніка.
16.12.2020 Уладзіслава Макавецкага з Віцебска асудзілі на два гады калоніі за замахванне дубінкай на міліцыянера
16 снежня ў 11 гадзін у судзе Кастрычніцкага раёна г. Віцебска суддзя Сняжана Кіндзеева вынесла прысуд у дачынені да мастака Уладзіслава Макавецкага, якога абвінавачвалі па арт. 364 Крымінальнага кодэкса.
16.12.2020 Юрыст Аляксей Лойка: "Ліст Чайчыца — гэта не што іншае, як узмацненне цэнзуры ў дачыненні да адвакатаў"
Юрыст ПЦ "Вясна" Аляксей Лойка прааналізаваў дакумент – ліст старшыні Беларускай рэспубліканскай калегіі адвакатаў Віктара Чайчыца.
16.12.2020 Суды над удзельнікамі мірных пратэстаў працягваюцца 16 снежня
16 снежня ў раённых судах Мінска працягваюцца разгляды адміністрацыйных спраў у дачыненні да затрыманых на нядзельным маршы мірных дэманстрантаў. Таксама судзяць і тых, каго схапілі на Маршы сталых людзей у панядзелак.
15.12.2020 Хто тыя 23 жанчыны, якіх праваабаронцы прызналі палітзняволенымі
Па стане на 15 снежня ў Беларусі налічваецца 155 палітычных зняволеных, 23 з якіх — жанчыны. «Вясна» распавядае пра жанчын, якіх беларускія ўлады крымінальна пераследуюць па палітычных матывах.
15.12.2020 Наваградак: палітвязень кажа, што правяраў адэкватнасць сведак – сведкі палічылі гэта праверкай міліцыі
15 снежня ў судзе Наваградскага раёна пачаўся разгляд крымінальнай справы ў адносінах да палітвязняў Уладзіміра Гароха і Дзяніса Кірэшчанкі. Заслуханыя матэрыялы справы, абвінавачаныя і сведкі.
15.12.2020 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
Дзень правоў чалавека, Фестываль Дакументальнага кіно аб правах чалавека WATCH DOCS Belarus 2020, крымінальны пераслед грамадзянаў і — невызваленне Марфы Рабковай.
15.12.2020 Палітвязням Ігару Лосіку і Мікалаю Статкевічу прад'явілі новыя абвінавачванні
Як стала вядома ПЦ "Вясна", палітвязням Ігару Лосіку і Мікалаю Статкевічу прад'явілі абвінавачванне па арт. 293 Крымінальнага кодэкса - "падрыхтоўка да ўдзелу ў масавых беспарадках".










