Шаран Барроу патрабуе спыніць рэпрэсіі ў дачыненні да сябраў свабоднага прафсаюза Бабруйскага завода ТдіА

02.04.2014 Шаран Барроу патрабуе спыніць рэпрэсіі ў дачыненні да сябраў свабоднага прафсаюза Бабруйскага завода ТдіА

Шаран Барроу патрабуе ад ад дырэктара прадпрыемства Аляксандра Аграновіча неадкладна спыніць рэпрэсіі супраць працоўных-сябраў свабоднага прафсаюза.

ПЦ "Вясна" прыносіць прабачэнні за недакладнасць суддзі Гродзенскага абласнога суда Вячаславу Міхневічу

02.04.2014 ПЦ "Вясна" прыносіць прабачэнні за недакладнасць суддзі Гродзенскага абласнога суда Вячаславу Міхневічу

Недакладнасць мела месца пры згадванні імя дадзенага суддзі ў інфармацыі праваабаронцаў пра разгляд у Гродзенскім абласным судзе касацыйнай скаргі на забарону кнігі Алеся Бяляцкага.

Брэст: міліцыя спыніла справу па факце распаўсюду рашэння Камітэта па правах чалавека ААН

01.04.2014 Брэст: міліцыя спыніла справу па факце распаўсюду рашэння Камітэта па правах чалавека ААН

Гэта рашэнне датычыцца справы Уладзіслава Кавалёва - аднаго з расстраляных два гады таму па абвінавачанні ў здзяйсненні тэракту ў мінскім метро.

Калінкавіцкі суд пастанавіў спагнаць з актывіста АГП больш за 2 мільёны рублёў

01.04.2014 Калінкавіцкі суд пастанавіў спагнаць з актывіста АГП больш за 2 мільёны рублёў

1 красавіка ў судзе Калінкавіцкага раёна было абвешчана рашэнне па грамадзянскаму зыску супраць актывіста АГП з Калінкавіч Дзяніса Рабянка. Згодна з рашэннем суддзі Кугейка, актывіст АГП павінен выплаціць 2 мільёны 220 тысяч рублёў.

Магілёўскі журналіст просіць міліцыю знайсці ўзломшчыкаў сайта “Свабодны фармат”

01.04.2014 Магілёўскі журналіст просіць міліцыю знайсці ўзломшчыкаў сайта “Свабодны фармат”

Адпаведную заяву Алесь Буракоў накіраваў у магілёўскую міліцыю. Ён просіць устанавіць асоб, якія ўзламалі паролі і выдалілі кантэнт сайта, каб прыцягнуць іх да аказнасці, вызначанай заканадаўствам.

Маніторынг прызыву на тэрміновую службу

01.04.2014 Маніторынг прызыву на тэрміновую службу

У дакуменце ідзе гаворка аб парушэннях беларускага заканадаўства прадстаўнікамі Мінабароны , лекарамі ў адносінах да прызыўнікоў і радавых запасу.

Больш за 50 пытанняў уключана ў парадак дня парламента

01.04.2014 Больш за 50 пытанняў уключана ў парадак дня парламента

Усяго ж у парламенцкім партфелі каля 80 законапраектаў. Найбольшыя дыскусіі ў грамадстве выклікаюць праекты аб альтэрнатыўнай службе, аб беларусах замежжа, папраўкі ў крымінальнае і адміністрацыйнае заканадаўства.

Бялыніцкія ўлады абяцаюць захаваць сярэднюю школу ў аграгарадку Вялікая Машчаніца

01.04.2014 Бялыніцкія ўлады абяцаюць захаваць сярэднюю школу ў аграгарадку Вялікая Машчаніца

Напрыканцы сакавіка незалежны журналіст, жыхар аграгарадка Вялікая Машчаніца Барыс Вырвіч атрымаў адказ з на свой зварот да старшыні Бялыніцкага райвыканкама Мікалая Кадаценкі з патрабаваннем захаваць у Машчаніцы сярэднюю школу, якую мясцовыя ўлады збіраліся ператварыць у базавую.

Баранавічы: экс-кандыдат просіць суд прыцягнуць да адказнасці старшыню камісіі

01.04.2014 Баранавічы: экс-кандыдат просіць суд прыцягнуць да адказнасці старшыню камісіі

Мікалай Чарнавус звяртаецца ў Брэсцкі абласны суд і просіць адмяніць рашэнне гарадскога суда адносна непадлегласці справы суду і разгледзець яе па сутнасці, а дакладней -- прыцягнуць да адказнасці былую старшыню камісіі Ларысу Антонаву за парушэнне выбарчага заканадаўства і перадузятаць ў адносінах да незалежных кандыдатаў у дэпутаты.

Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Беларускім Радыё Рацыя

01.04.2014 Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Беларускім Радыё Рацыя

“Асоба. Дзяржава. Грамадства”: каардынатар кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі” Андрэй Палуда. "Падзея тыдня": касацыйны суд прыняў рашэнне па скарзе на забарону кнігі Алеся Бяляцкага “Асьвечаныя Беларушчынай” за тры хвіліны.

Вярхоўны суд падтрымаў рашэнне баранавіцкага гарадскога і брэсцкага абласнога судоў у справе Мілавідскага фэсту

01.04.2014 Вярхоўны суд падтрымаў рашэнне баранавіцкага гарадскога і брэсцкага абласнога судоў у справе Мілавідскага фэсту

Грамадскі актывіст катэгарычна не згодны з рашэннем Вярхоўнага суда і мае намер скардзіцца Генеральнаму пракурору Беларусі на паспешнае і несправядлівае высвятленне акалічнасцяў яго адміністрацыйнай справы.

Салігорск: Газета "Шахцёр" адказала актывісту АГП праз восем месяцаў

31.03.2014 Салігорск: Газета "Шахцёр" адказала актывісту АГП праз восем месяцаў

Каб атрымаць ад выканкамаўскай газеты “Шахцёр” адказы на вострыя пытанні салігорскаму актывісту Аб’яднанай грамадзянскай партыі Віктару Малочку спартэбілася некалькі скаргаў у органы пракуратуры розных узроўняў і восем месяцаў чакання.

Справа Марозава: «Не дай Бог, хоць адна мярзота прыйдзе да цябе ў суд!»

31.03.2014 Справа Марозава: «Не дай Бог, хоць адна мярзота прыйдзе да цябе ў суд!»

Адзін з лідэраў фанацкага руху Барысава Аляксандр Марозаў быў арыштаваны 25 сакавіка на пяць сутак нібыта за нецэнзурную лаянку на пероне барысаўскага чыгуначнага вакзала. Ён вёз з Гродна спартыўную атрыбутыку і майкі з надпісам «Асобны атрад БНР». Аляксандра ўжо выпусцілі, атрыбутыку вярнулі, а вось майкі адправілі на экспертызу.

"Лепшая прафілактыка - гэта турма"

31.03.2014 "Лепшая прафілактыка - гэта турма"

Такога меркавання прытрымліваецца начальнік Галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй па Гомельскай вобласці Андрэй Заяц.

Касацыйны суд падтрымаў забарону кнігі Алеся Бяляцкага

31.03.2014 Касацыйны суд падтрымаў забарону кнігі Алеся Бяляцкага

31 сакавіка Гродзенскі аблсуд пакінуў у сіле рашэнне пра забарону кнігі Алеся Бяляцкага “Асьвечаныя Беларушчынай”. Рашэнне было прынятае за тры хвіліны, а старшынюючы ў паседжанні суддзя Аляксандр Калеснікаў [выпраўлена - рэд.], па словах заяўнікоў, паводзіў сябе агрэсіўна і па-хамску. Ён не дазволіў праваабаронцам падчас паседжання выказацца ў поўным аб’ёме і данесці да суда свае меркаванні.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства