Ціск на актывістаў у Мікашэвічах

14.04.2014 Ціск на актывістаў у Мікашэвічах

Былы кандыдат у дэпутаты ад кампаніі "Гавары Праўду" і сябра Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Наталля Стражэвіч з Мікашэвіч у хуткім часе можа застацца без працы.

Свабода асацыяцый у Беларусі за І квартал 2014 году

14.04.2014 Свабода асацыяцый у Беларусі за І квартал 2014 году

Асамблея НДА і Цэнтар прававой трансфармацыі падрыхтавалі маніторынг “Свабода асацыяцыяў і прававы стан некамэрцыйных арганізацыяў у Беларусі” за першы квартал 2014 году (пэрыяд агляду: 1 студзеня – 31 сакавіка).

Брэст: на зборшчыцу подпісаў за “Народны рэферэндум” былы міліцыянер выклікаў міліцыю

13.04.2014 Брэст: на зборшчыцу подпісаў за “Народны рэферэндум” былы міліцыянер выклікаў міліцыю

Жыхар адной з кватэр, да якога звярнулася Нікадзімук, спаслаўся на тое, што яму трэба лепш азнаёміцца з прапанаванымі пытаннямі “Народнага рэферэндума”, запрасіў жанчыну ў пакой і зачыніў дзверы. Пасля гэтага гаспадар кватэры назваўся “міліцыянерам на пенсіі” і па тэлефоне выклікаў нарад міліцыі.

Гродзенскія праваабаронцы абскарджваюць пакаранне за фота ў інтэрнэце

12.04.2014 Гродзенскія праваабаронцы абскарджваюць пакаранне за фота ў інтэрнэце

Пры разглядзе адміністрацыйных пратаколаў суддзя Наталля Козел узяла бок міліцыі і кваліфікавала размешчаныя ў інтэрнэце фотаздымкі праваабаронцаў з беларускай і ўкраінскай сімволікай у Дзень Волі 25 сакавіка як правядзенне несанкцыянаванага пікету.

Гарадоцкі суд не падтрымаў актывіста

12.04.2014 Гарадоцкі суд не падтрымаў актывіста

Суддзя Гарадоцкага райсуду Алена Віхаценка адмовіла ў задавальненні скаргі віцебскага актывіста КХП БНФ Яна Дзяржаўцава, які хацеў прыцягнуць да адказнасці работнікаў райвыканкаму за парушэнне закона «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб».

Суд адхіліў і другую скаргу Генадзя Лойкі на дыскрымінацыю беларускай мовы

11.04.2014 Суд адхіліў і другую скаргу Генадзя Лойкі на дыскрымінацыю беларускай мовы

11 красавіка суддзя Цэнтральнага раёна Мінска Алена Сямак адхіліла пазоў беларускамоўнага мастака і грамадзянскага актывіста Генадзя Лойкі супраць “Белінвестбанка”, праігнараваўшы аргументы заяўніка і прадстаўніка грамадскасці Валянціна Стэфановіча аб дыскрымінацыйным падыходзе банка да беларускай мовы.

Павел Сапелка: “Пракурор біўся за кіроўцу-забойцу, як за роднага брата”

11.04.2014 Павел Сапелка: “Пракурор біўся за кіроўцу-забойцу, як за роднага брата”

Кіроўца Chrysler, які насмерць збіў двух чалавек, вызвалены ад крымінальнай адказнасці паводле рашэння Следчага камітэта і Генпракуратуры. Пра тое, як ішло расследаванне, «Ежедневнику» распавёў бацька загінулага, юрыст Павел Сапелка.

Як на мытні Каменны Лог не заўважылі інваліда-вазочніка

11.04.2014 Як на мытні Каменны Лог не заўважылі інваліда-вазочніка

9 красавіка журналістка Дар’я Ліс разам з бацькамі паехала на машыне ў Вільню. Даша — інвалід-вазочніца, таму ў багажніку яны везьлі электравазок, на якім дзяўчына лёгка перасоўваецца па горадзе.

Баранавічы: скарга па справе Мілавідскага фэсту накіравана ў Генеральную пракуратуру

10.04.2014 Баранавічы: скарга па справе Мілавідскага фэсту накіравана ў Генеральную пракуратуру

Адзін з арганізатараў Мілавідскага фэсту Віктар Сырыца 10 красавіка накіраваў наглядную скаргу Генеральнаму пракурору на рашэнні Баранавіцкага гарадскога суда, Брэсцкага абласнога і Вярхоўнага суда па справе Мідавідскага фэсту.

Камітэт па правах чалавека зарэгістраваў зварот Аляксандра Грунова

10.04.2014 Камітэт па правах чалавека зарэгістраваў зварот Аляксандра Грунова

8 красавіка Вярхоўны суд пакінуў ў сіле смяротны вырак 25-гадоваму гамельчуку Грунову. З гэтай нагоды ён звярнуўся ў Камітэт па правах чалавека ААН.

Мікалай Аўтуховіч: Пасля пяці гадоў зняволення выйшаў у вялікую турму

10.04.2014 Мікалай Аўтуховіч: Пасля пяці гадоў зняволення выйшаў у вялікую турму

Так у інтэрв'ю галоўнаму рэдактару charter97.org Наталлі Радзінай былы палітвязень, прадпрымальнік, афіцэр Мікалай Аўтуховічназваў сённяшнюю Беларусь.

Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі. Сакавік 2014 года

10.04.2014 Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі. Сакавік 2014 года

На сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі значны ўплыў аказвалі падзеі, якія фарміравалі грамадска-палітычную павестку месяца. Самай вострай праблемай па-ранейшаму заставалася наяўнасць палітычных зняволеных. Сітуацыя з шырокім спектрам правоў усё болей кансервавалася ў самых негатыўных праявах.

Што стаіць за прэсінгам Раміза Мамедава ў ПК-5?

10.04.2014 Што стаіць за прэсінгам Раміза Мамедава ў ПК-5?

Маці зняволенага івацэвіцкай папраўчай калоніі №5 скардзіцца на масіраваны прэсінг на сына, які ажыццяўляецца, на яе думку, па замове лідскіх і гродзенскіх праваахоўнікаў, што маюць дачыненне да фальсіфікацыі яго крымінальнай справы.

Судзьдзя Сямак груба парушае ГПК і Закон аб мовах, — праваабаронцы

10.04.2014 Судзьдзя Сямак груба парушае ГПК і Закон аб мовах, — праваабаронцы

Праваабаронца Валянцін Стэфановіч перакананы: тое, што адбываецца сёньня ў судзе Цэнтральнага раёну, — грубае парушэньне нацыянальнага заканадаўства. Адхіліўшы пазоў Гэніка Лойкі да КДБ, суд Цэнтральнага раёна прызнаў, што чыноўнікі не абавязаныя карыстацца беларускай мовай у адносінах з грамадзянамі.

“Халоднае крыло Радзімы” – назва новай кнігі Алеся Бяляцкага

10.04.2014 “Халоднае крыло Радзімы” – назва новай кнігі Алеся Бяляцкага

Стала вядомая назва новай кнігі Алеся Бяляцкага. “Халоднае крыло Радзімы” - так будзе называцца кніга зняволенага палітвязня Алеся Бяляцкага, якая рыхтуецца да выдання. У кнігу ўвойдуць занатоўкі, эсе, інтэрв’ю, успаміны. Такую назву абраў аўтар кнігі – зняволены праваабаронца Алесь Бяляцкі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства