25.04.2014 Тры гады даказвае былы рабочы Гомельскага хімзаводу, што атрымаў траўму на вытворчасці
Тры гады дамагаецца справядлівасці ў розных інстанцыях былы рабочы ААТ «Гомельскі хімічны завод» Аляксандр Клімаў, які пасля траўмы на прадпрыемстве зрабіўся інвалідам і страціў працу. Нарэшце толькі ў канцы красавіка 2014 года экспертыза прыйшла да высновы, што траўма сапраўды была цяжкай.
24.04.2014 Міхась Кукабака наведаў мясціны “Скрадзенай Бацькаўшчыны” (фотарэпартаж)
23 красавіка Міхась Кукабака сустрэўся з землякамі ў Бабруйску. У родным горадзе, дзе вядомы дысідэнт і публіцыст не быў з пачатку 1990-х гадоў, ён прайшоўся гістарычнымі мясцінамі ды сцежкамі, якія апісваў у сваім нарысе “Скрадзеная Бацькаўшчына”, калі вярнуўся у Бабруйск пасля першага тэрміну палітычнага зняволення.
24.04.2014 Сапелка: “Дасудовае пагадненне – прагрэсіўная норма, якая спрацуе толькі пры незалежным судзе"
У Беларусі можа быць створаны механізм дасудовага пагаднення аб супрацоўніцтве з падазраваным (абвінавачаным) па крымінальнай справе. З такой ініцыятывай выступае Следчы камітэт.
24.04.2014 Бабруйск: Начальства цісне на супрацоўніцу, якая настойвае на нармальных умовах працы
Праблемы пачаліся, калі новая загадчыца змяніла правілы ўнутранага працоўнага распарадку. Згодна з імі, у супрацоўніц па тры перапынкі на перакусы і адпачынак: адзін раз 30 хвілін, і два разы па 10 хвілін. То бок, усяго 50 хвілін на 12-гадзінны працоўны дзень.
24.04.2014 Віцебск: суд скаргу палічыў за паклёп і пакараў скаржніка штрафам
Уласніка дома № 66 па вул. Леніна Кастрычніцкі райсуд прызнаў вінаватым у паклёпе на дырэктара ТДА «Навукова-вытворчае прадпрыемства “Мера”» Сяргея Літвінчука. Гэта прадпрыемства распачало будаўніцтва і хоча знесці некалькі дамоў у гістарычнай частцы Віцебску. Незадаволеныя жыхары напісалі скаргу…
24.04.2014 Ад бялыніцкіх прадпрымальнікаў патрабуюць адпрацаваць на суботніку і яшчэ пералічыць грошы (фота)
“Ніякія грошы я пералічваць не збіраюся, - кажа Алег Мяцеліца. – Мне абсалютна незразумела, чаму, пасля таго, як мы добрасумленна адпрацавалі на суботніках па добраўпарадкаванні Бялыніч, мы яшчэ і павінны пералічваць за гэта грошы”.
24.04.2014 Брэсцкі абласны суд разгледзіць скаргу Мікалая Чарнавуса
Мікалай Чарнавус: "Я звярнуўся са скаргай ў гарадскі суд на незаконныя дзеянні старшыні Баранавіцкай-Заходняй выбарчай акругі № 21 Ларысы Антонавай, якая зрабіла ўсё, каб не дапусціць мой выступ на баранавіцкім радыё".
24.04.2014 Арыштаваныя яшчэ двое актывістаў “Альтэрнатывы”
У Менску 22 красавіка былі затрыманыя актывісты “Альтэрнатывы” Аляксандр Сцепаненка і Уладзімер Сяргееў. Пра гэта стала вядома з паведамлення ў сацыяльнай сетцы Facebook Алега Корбана.
23.04.2014 Палітвязень Васіль Парфянкоў — у ПКТ на паўгода
7 красавіка палітвязьня Парфянкова, які адбывае пакараньне ў папраўчай калёніі № 9 строгага рэжыму ў Горках, на 6 месяцаў зьмясьцілі ў так званае памяшканьне камэрнага тыпу. Пра гэта сам Васіль Парфянкоў напісаў у лісьце да актывісткі грамадзянскай кампаніі «Эўрапейская Беларусь» Юліі Сцяпанавай.
23.04.2014 Салігорск: Праваабаронцы падтрымалі палітвязняў паштоўкамі (фота)
"Мы хацелі нагадаць усім вязням, і найперш нашаму калегу Алесю Бяляцкаму, што многія беларусы не заўважаюць сваёй турмы, бо яе краты нябачныя. Але ёсць людзі, якія застаюцца свабоднымі нават у няволі", - кажа прадстаўнік БХК у рэгіёне Леанід Мархотка.
23.04.2014 За бел-чырвона-белыя сцяжкі – арышт на 10 сутак
Суддзя Заводскага раёна Менска Анастасія Асіпчык 23 красавіка пакарала арыштам на 10 сутак актывіста Іллю Дабратвора.
23.04.2014 У Лідзе сем чалавек будуць судзіць за "нямы мітынг"
На грамадскіх актывістаў склалі пратаколы "за ўдзел у мітынгу без слоў". Суд над імі адбудзецца 24 красавіка.
23.04.2014 Вярхоўны суд адмовіўся пакараць суддзю, які забараніў журналістам весці запіс
Вярхоўны суд Беларусі адмовіўся распачаць дысцыплінарную вытворчасць у дачыненні да суддзіАляксандра Якунчыхіна, які забараніў журналістам карыстацца дыктафонамі падчас разгляду адміністратыўнай справы.
23.04.2014 Гродна: забаронены пікеты на чарнобыльскія ўгодкі
Сябры Гродзенскай Рады Партыі БНФ Вадзім Саранчукоў і Мікола Лемяноўскі атрымалі з гарвыканкаму афіцыйныя адмовы ў правядзенні інфармацыйных пікетаў. Дзве заяўкі падаваліся на 26-га красавіка – на дзень чарговых угодкаў чарнобыльскай катастрофы.
23.04.2014 Эштан асудзіла расстрэл Селюна
Вярхоўны прадстаўнік Эўразьвязу ў замежных справах Кэтрын Эштан рашуча асудзіла выкананьне сьмяротнага прысуду ў дачыненьні да Паўла Селюна. Пра гэта гаворыцца ў паведамленьні прэс-службы кіраўніка дыпляматыі ЭЗ.










