“Чарнобыльскі шлях-2014” (анлайн, відэа затрымання)

26.04.2014 “Чарнобыльскі шлях-2014” (анлайн, відэа затрымання)

Сёння, у дзень гадавіны аварыі на Чарнобыльскай АЭС, у Менску пройдуць дазволеныя гарадскімі ўладамі дэманстрацыя і мітынг «Чарнобыльскі шлях».

Libereco прапануе да падпісання петыцыю за амністыю для палітвязняў Беларусі

26.04.2014 Libereco прапануе да падпісання петыцыю за амністыю для палітвязняў Беларусі

Нямецка-швейцарская праваабарончая арганізацыя Libereco - Partnership for Human Rights заклікае прэзідэнта Лукашэнку вызваліць усіх палітвязняў, каб праводзіць чэмпіянат свету па хакеі ў Мінску без парушэнняў правоў чалавека.

Міхась Кукабака: Галоўнае - не губляць веру (фота)

26.04.2014 Міхась Кукабака: Галоўнае - не губляць веру (фота)

Непажаданы для ўладаў савецкай Беларусі дысідэнт, гледзячы на сённяшняе жыццё краіны, адзначае, што сітуацыя для праваабаронцаў не простая, як і ва ўсіх краінах з посттаталітарнымі рэжымамі, але раіць не губляць веру.

Бярозаўскіх праваабаронцаў выклікаюць у міліцыю

26.04.2014 Бярозаўскіх праваабаронцаў выклікаюць у міліцыю

Праваабаронцы Сяржук Русецкі і Тамара Шчапёткіна 25 красавіка атрымалі позвы ў міліцыю. Калі Сяржуку Русецкаму прынеслі дадому позву ў абед, то Тамары Шчапёткінай у 22 гадзіны. Праваабаронцы лічаць, што выклік у міліцыю -- перасцярога, каб актывісты не паехалі на Чарнобыльскі шлях у Мінск.

Бяроза: адсяленне “без правілаў” (фота і дакумент)

26.04.2014 Бяроза: адсяленне “без правілаў” (фота і дакумент)

Святлана Севярын з двума дзецьмі, адно з якіх інвалід, замест бацькоўскага дома больш сарака чатырох квадратаў з хляўчукамі і 20-цю соткамі зямлі атрымала аднапакаёўку па дамове найму метражом каля 35 квадратных метраў агульнай плошчы.

Спецдакладчык ААН па Беларусі: Спыніце далейшыя смяротныя пакаранні

26.04.2014 Спецдакладчык ААН па Беларусі: Спыніце далейшыя смяротныя пакаранні

Зварот сп. Харашці быў распаўсюджаны пасля паведамленняў пра пакаранне смерцю Паўла Селюна і рашэнне Вярхоўнага суда, які на мінулым тыдні пакінуў у сіле смяротны прысуд Эдуарду Лыкаву. Спецдакладчык ААН заклікаў беларускія ўлады ўвесці неадкладны мараторый на смяротныя прысуды і ўстрымацца ад выканання смяротных прысудаў у будучыні.

Былы палітвязень Аляксандр Францкевіч затрыманы ў Мінску

26.04.2014 Былы палітвязень Аляксандр Францкевіч затрыманы ў Мінску

Пра гэта паведамляе яго маці Таццяна Францкевіч ў Facebook. "Ніяк не можам высветліць за што. А восьмай гадзіне пасля працы. Зараз таксама на Акрэсціна", - піша яна.

26.04.2014 Незалежнага журналіста ізноў выклікаюць у міліцыю

Незалежнага журналіста з Берасця Яўгена Скрабцавыклікаюць у міліцыю. Ён мусіць з’явіцца ў аддзяленне міліцыі дзеля апытання. Так пазначана ў позве, якую журналісту прынеслі дадому двое міліцыянтаў, адзін з якіх прадставіўся ўчастковым.

“Міжнародная амністыя” асудзіла чарговую смяротную кару ў Беларусі

25.04.2014 “Міжнародная амністыя” асудзіла чарговую смяротную кару ў Беларусі

Пра гэта гаворыцца ў заяве арганізацыі з нагоды паведамлення ад выкананні прысуду ў дачыненні 23-гадовага Паўла Селюна.

Кіраўніка суполкі СПБ не прынялі ў ветэранскую арганізацыю  ААТ «Полацак-Шкловалакно»

25.04.2014 Кіраўніка суполкі СПБ не прынялі ў ветэранскую арганізацыю ААТ «Полацак-Шкловалакно»

Віктара Стукава адмовіліся прыняць у арганізацыю, хаця перад тым ажно двойчы павіншавалі з уступленнем і нават узялі ўнёскі – 2% ад пенсіі. Як распавёў Віктар Стукаў, усё пачыналася паводле звыклай завядзёнкі, але потым "механізм" уступлення ў арганізацыю ветэранаў вайны і працы "Шкловалакна" нечкана ўскладніўся.

25 сутак арышту Зміцеру Дашкевічу

25.04.2014 25 сутак арышту Зміцеру Дашкевічу

Учора ў Менску, прыкладна ў 22 гадзіны, каля пад’езду дома, быў затрыманы грамадскі актывіст, былы палітвязень Зміцер Дашкевіч.

Спорт - для спорту

25.04.2014 Спорт - для спорту

Зварот праваабарончых арганізацый да ўрадаў краін-удзельніц Чэмпіянату свету па хакеі 2014 года ў Мінску

Фотафакт: у Салігорску з'явіліся ўлёткі з інфармацыяй пра расстрэл Паўла Селюна

25.04.2014 Фотафакт: у Салігорску з'явіліся ўлёткі з інфармацыяй пра расстрэл Паўла Селюна

Акрамя інфармацыі аб выканні чарговага расстрэлу “імем Рэспублікі Беларусь”, ва ўлётках паведамляецца пра грубае парушэнне дзяржавай правіл Камітэта па правах чалавека ААН і ўзятых на сябе міжнародных абавязальніцтваў.

Наваполацкі аддзел унутраных справаў  праводзіць праверку "Свабоднага рэгіёну"

25.04.2014 Наваполацкі аддзел унутраных справаў праводзіць праверку "Свабоднага рэгіёну"

"Свабодны рэгіён" – гэта нефармальная суполка, якая мае аргкамітэт па стварэнні паўнавартаснага грамадскага аб'яднання. Аднадумцы стварылі інтэрнэт-старонку http://freeregion.info. Некаторыя з размешчаных там матэрыялаў і прыцягнулі ўвагу міліцыі, тлумачыць заснавальнік сайта Вадзім Драздоў.

Паўлу Вінаградаву працягнулі прэвентыўны нагляд

25.04.2014 Паўлу Вінаградаву працягнулі прэвентыўны нагляд

Сёння актывіст з'явіўся ў РАУС, каб адзначыцца ў апошні дзень нагляду. Аднак супрацоўнікі паведамілі яму, што тэрмін могуць працягнуць. Справу будуць разглядаць у судзе Маскоўскага раёна.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства