07.05.2014 У Магілёве незалежны прафсаюз Радыёэлектроннай прамысловасці правёў акцыю супраць кантрактнай сістэмы (фота)
Мясцовыя актывісты апранулі тэматычныя майкі з надпісам "За Беларусь без кантрактаў" і раздалі мінакам прафсаюзныя бюлетэні. Мерапрыемства было накіравана на прыцягненне ўвагі грамадскасці да праблемы, якая звязаная з працоўнымі кантрактамі.
07.05.2014 Бабруйчан інфармавалі наконт "георгіеўскіх стужак"
-Я ўзяў стос асобнікаў газеты "Новы Час" ад 2 траўня, дзе на першай паласе размешчаны артыкул Сяргея Пульшы пад назвай "Парадокс "георгіеўскай стужкі", - кажа Віктар Бузінаеў. - Там даходліва ўсё тлумачыцца, і дадатковыя каментары не патрабуюцца.
07.05.2014 Аляксандра Сцепаненку папярэдзілі, каб не “рыпаўся” пад час ЧС па хакеі
Актывіст АГП Аляксандр Сцепаненка напісаў ў Facebook аб тым, што нядаўна вярнуўся з апорнага пункта аховы парадку № 83, дзе з ім была праведзеная "прафілактычная размова". Сцепаненку афіцыйна папярэдзілі пра "недапушчальнасць здзяйснення супрацьпраўных дзеянняў" падчас правядзення ў Мінску чэмпіянату свету па хакеі.
07.05.2014 Пачаўся суд над Андрэем Ткачовым
У Савецкім судзе Менска судзяць Андрэя Ткачова, вядомага раней, як мадэратара суполак «Толькі ШОС!» і «Надакучыў нам гэты Лукашэнка» у сацыяльнай сетцы «Укантакце».
07.05.2014 Затрыманы Леанід Кулакоў
Супрацоўнікі міліцыі ў другой палове дня 7 траўня затрымалі актывіста кампаніі "Еўрапейская Беларусь” Леаніда Кулакова. Зараз яго вязуць у Першамайскі РУУС Мінска.
07.05.2014 Кіраўніка Östgruppen Марціна Углу не пусцілі ў Беларусь напярэдадні ЧС-2014
Кіраўніка шведскай праваабарончай арганізацыі Östgruppen Марціна Углу, які намерваўся наведаць Беларусь, затрымалі ў транзітнай зоне нацыянальнага аэрапорта “Мінск-2”. Як стала вядома праваабаронцам, Углу прапанавалі набыць зваротны квіток, альбо чакаць нядзелі, паколькі на гэты дзень ён мае зваротны квіток у транзітнай зоне.
07.05.2014 Затрыманні і арышты напярэдадні Чэмпіянату свету па хакеі-2014 працягваюцца (спіс дапаўняецца)
У Беларусі працягваюцца адвольныя затрыманні і арышты грамадзян звязаныя з правядзеннем Чэмпіянату свету па хакеі-2014.
07.05.2014 Следчыя настойліва запрашаюць да сябе актывіста АГП Зміцера Кавалгіна
6 траўня дамоў да актывіста АГП Зміцера Кавалгіна заявіліся двое супрацоўнікаў СК. Дома была толькі маці, якая дала ім тэлефон Зміцера. А сёння следчыя па тэлефоне настойліва запрасілі актывіста на размову.
07.05.2014 Бабруйск: Актывістку ледзь не збілі з-за "георгіеўскіх" сцяжкоў (фота)
"Калі я адыйшла бліжэй да двароў, дзе было мала людзей, гэты прадавец дагнаў мяне і пачаў жэстамі патрабаваць, каб я аддала яму фотаапарат, махаў кулакамі, жэстамі паказваў, што мне будзе дрэнна, калі я гэта не зраблю. Мне стала не па сабе, ён бы мог мяне пабіць, гледзячы па настрою".
07.05.2014 Гендырэктар “Граніту” на прадпрыемства актыўных грамадзян не бярэ
У гэтым пераканаўся чарговы прэтэндэнт на працу на гэтым прадпрыемстве, экс-кандыдат у гарадскі і абласны саветы Віталь Каліноўскі, якога на “Граніт” накіраваў цэнтр занятасці ў сувязі з наяўнасцю свабодных вакансій.
07.05.2014 Баранавічы: талака каля Крыжа сталінскіх ахвяраў
Прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці Баранавічаў 6 траўня арганізавалі талаку ў скверы на скрыжаванні вуліц Смаленская і Пірагова, дзе ў 1992 годзе быў усталяваны Крыж – знак памяці пра ахвяраў бальшавіцкіх рэпрэсій 1939-1953 гг.
07.05.2014 У Гомелі міліцыя затрымала Зміцера Карашкова
Раніцай 7 траўня ў Гомелі міліцыя затрымала каардынатара ініцыятывы «Хопіць піць – трэба жыць» Зміцера Карашкова. Прычыны і абставіны затрымання невядомыя. Малады чалавек толькі паспеў сказаць па тэлефоне свайму паплечніку Кастусю Жукоўскаму, што ён затрыманы міліцыяй, і ў яго забіраюць мабільны тэлефон.
07.05.2014 Палякова асудзілі з другой спробы
Затрыманага 6 траўня ў Менску прадстаўніка арганізацыйнага камітэта па стварэнні нацыянал-бальшавіцкай партыі Аляксандра Палякова асудзілі з другой спробы.
07.05.2014 Фанатам сталічнага клуба «Партызан» па 10 сутак арышту
6 траўня раніцай у Менску былі затрыманыя чацвёра актыўных фанатаў сталічнага клуба «Партызан». Пасля складання пратаколаў па арт. 17.1 КаАп (дробнае хуліганства) іх адвезлі ў суд Партызанскага раёна. Суддзя Юрый Гарбатоўскі пакараў арыштамі на 10 сутак усіх: Іллю Валавіка, Сяргея Пазняка, Кірылу Ермаловіча.
07.05.2014 Сяргею Казакову параілі не высоўвацца
Былы палітвязень распавёў карэспандэнту Свабоды, што яго выпусьцілі зь Ленінскага РУУС. Ён паведаміў падрабязнасьці свайго затрыманьня.










