10.05.2014 Абвяшчаецца конкурс на ўдзел у летніх Школах па правах чалавека для моладзі - 2014
Беларуская праваабарончая школа, арганізаваная міжнароднай супольнасцю праваабарончых арганізацый, абвяшчае конкурс на ўдзел у Летніх школах па правах чалавека на 2014 год.
10.05.2014 Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі. Красавік 2014 года
У красавіку сітуацыя з правамі чалавека захоўвалася стабільна цяжкай. Самая вострая праблема – наяўнасць палітвязняў – заставалася нявырашанай. Зафіксаваны сур’ёзныя абмежаванні свабоды мірных сходаў і прэвентыўныя адвольныя затрыманні і арышты.
10.05.2014 У Баранавічах ушанавалі памяць ахвяраў гітлераўскіх і сталінскіх рэпрэсій
У Баранавічах прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці 9 траўня адзначылі Дзень Перамогі ўшанаваннем памяці загінулых як у гады вайны з фашыстамі, так і ў часы сталінскіх рэпрэсій.
09.05.2014 Маці асуджанага на расстрэл: “Пакуль не ўбачу цела сына, не паверу, што яго забілі” (відэа)
Тамара Сялюн распавядае пра апошнія лісты ад Паўла, сустрэчу з суддзём, які пакінуў яму смяротны вырак, і міжнародную падтрымку асуджэння смяротнага пакарання ў Беларусі.
08.05.2014 Салігорск: актывістам выносяць папярэджанні аб недапушчальнасці супрацьпраўных дзеянняў
Па словах саміх актывістаў, міліцыянтаў цікавяць іх планы на бліжэйшыя выходныя. Зрэшты, прадстаўнікі так званых праваахоўных органаў нават не хаваюць, што іх інтарэс да “неблаганадзейных” звязаны з правядзеннем у Беларусі чэмпіянату свету па хакеі.
08.05.2014 Брэст: беларускаму ўраду прапануюць ініцыяваць змены ў заканадаўства наконт адзіночных пікетаў
Актывіст Руху “За свабоду” Дзмітрый Рабцэвіч заклікае ўрад унесці ў парламент прапанову аб выключэнні са сферы дзеянняў Закона “Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь” адзіночнага пікетавання.
08.05.2014 У Менску працягваюцца суды і пераслед грамадскіх актывістаў (абнаўляецца)
У судах Менска пачаліся разгляды адміністратыўных спраў адразу чатырох грамадскіх актывістаў, затрыманых міліцыяй напярэдадні і ўначы. Гэта Сяргей Мацкойць, Настасся Кухта, Аляксандр Арлоў і Леанід Кулакоў.
08.05.2014 Гародня: маладафронтавец Станіслаў Рачкель засуджаны да 10 сутак адміністрацыйнага арышту
8 траўня ў Гародні ў судзе Кастрычніцкага раёну адбыўся разгляд адміністрацыйных пратаколаў у дачыненні да сябра “Маладога Фронту” Станіслава Рачкеля і ягонага сябра. Суддзя Алена Тоўсцік-Самойла не захацела ўзяць пад увагу акалічнасці справы і засудзіла абодвух нібыта за дробнае хуліганства да 10 сутак адміністрацыйнага арышту.
08.05.2014 У Вярхоўным судзе пацвердзілі – Паўла Селюна расстралялі
Маці асуджанага на смерць спрабуе высветліць, ці прыведзены ў выкананне прысуд яе сыну. І хоць адвакату пра расстрэл паведамілі яшчэ 18 красавіка, сваякам Селюна дагэтуль не прыходзілі афіцыйныя пацверджанні з суда.
08.05.2014 Паўлу Севярынцу вынеслі афіцыйнае папярэджанне
Сёння аб 11-й гадзіне сустаршыня аргкамітэту па стварэнні партыі "Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя" Павал Севярынец быў выкліканы ў крымінальна-выканаўчую інспекцыю Фрунзенскага раёну Менска, дзе яму вынеслі афіцыйнае папярэджанне аб недапушчальнасці супрацьпраўных дзеянняў.
08.05.2014 Марціна Углу выдварылі зь Беларусі
Беларускія памежнікі не змаглі адказаць на пытаньне швэдзкага праваабаронцы, ці сапраўды скончыўся ў Беларусі абвешчаны ўладай год гасьціннасьці.
08.05.2014 З віцебскай турмы вызвалілі палітвязня Андрэя Гайдукова
Андрэю Гайдукову загадалі пачаць збіраць рэчы а 6-й раніцы, хоць звычайна з калоніі выпускаюць аб 11-й, а 7-й яго пасадзілі ў міліцэйскі аўтамабіль, адвезлі на вакзал у Віцебску, далі 20 тысяч рублёў, каб ён змог даехаць да сваякоў.
07.05.2014 Віцебскі абласны суд не разглядаў публічна справу Георгія Станкевіча
Настаўнік з Бешанковічаў, паэт і бард Георгій Станкевіч падаў касацыйную скаргу на рашэнне раённага суда, які 3 красавіка аштрафаваў яго на 50 базавых велічынь за выраб і распаўсюд газеты "Крывінка", якая выдаецца на ўласныя сродкі заснавальніка. Аднак сам Станкевіч не змог прыехаць на разгляд скаргі.
07.05.2014 Магілёў: суд не ўбачыў дыскрымінацыі
Паўлоўскі хацеў дамагчыся таго, каб яго праз суд працаўладкавані на гэтае прадпрыемства. Паводле актывіста, ён раней ужо звяртаўся з накіраваннем на працаўладкаванне ад Магілёўскага гарадскога цэнтра занятасці ў аддзел кадраў гэтага завода, аднак прыняць яго на працу адмовіліся.
07.05.2014 Гродна: 8 траўня – суд над маладафронтаўцам Станіславам Рачкелем
8 траўня ў судзе Кастрычніцкага раёна Гродна адбудзецца адміністрацыйны працэс у дачыненні актывіста “Маладога Фронту” Станіслава Рачкеля. Станіслаў разам з сябрам былі беспадстаўна затрыманы яшчэ 25 красавіка.










