21.12.2020 Затрыманне валанцёра ў судзе, журналістка на "сутках". Пераслед 21 снежня
21 снежня праваабаронцы "Вясны" працягваюць фіксаваць факты палітычнага пераследу ў Беларусі: затрыманні і іншыя формы ціску на грамадзянаў за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволеннасць дзеяннямі ўладаў.
21.12.2020 Усе актуальныя звесткі пра палітвязняў Беларусі — у абноўленым раздзеле на нашым сайце
Праваабарончы цэнтр “Вясна” зрабіў рэбрэндынг старонкі, прысвечанай палітычным зняволеным Беларусі. Цяпер актуальную інфармацыю пра палітвязняў можна знайсці на prisoners.spring96.org.
21.12.2020 У Слоніме за абразу супрацоўніка міліцыі судзяць маці ў дэкрэце
Разгляд справы ў дачыненні да Кацярыны Салевіч адклалі да выздараўлення пацярпелага.
21.12.2020 Мужчыну, які хадзіў на акцыі пратэсту з расійскім сцягам у Мінску, асудзілі за супраціў міліцыі
Суд Першамайскага раёна Мінска 21 снежня асудзіў па ч. 1 арт. 363 Крымінальнага кодэкса (супраціў супрацоўніку органаў унутраных спраў) 46-гадовага індывідуальнага прадпрымальніка Святаслава Зайцава. Мужчыну абвінавацілі ў тым, што ён супраціўляўся пры затрыманні 17 верасня пасля Ланцуга салідарнасці ва Уруччы.
21.12.2020 Два з паловай гады "хіміі" за заклікі ў тэлеграм-канале "Светлагорск для жыцця"
У судзе Светлагорскага раёна 21 снежня быў агучаны прысуд па справе Сяргея Міраеўскага за допісы ў тэлеграм-канале “Светлагорск для жыцця”. Яго вінавацілі па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса.
21.12.2020 Судовы пераслед па адміністрацыйных справах 21 снежня
3 раніцы 21 снежня ў раённых судах Мінска адбываюцца разгляды адміністрацыйных спраў у дачыненні да затрыманых на мірных акцыях пратэстаў.
21.12.2020 Палітвязня Пяскова паставілі ў калоніі на прафілактычны ўлік. Лічуць, што ён схільны да экстрэмізму
Палітычнага зняволенага Паўла Пяскова з Маладэчна, асуджанага на 3 гады і 3 месяцы калоніі за супраціўленне АМАПаўцу падчас ланцуга салідарнасці, паставілі на прафілактычны ўлік у бабруйскай калоніі.
20.12.2020 Затрыманні на маршах 20 снежня
У нядзелю, 20 снежня, у Беларусі працягваюцца традыцыйныя акцыі пратэсту.
19.12.2020 Затрыманні за БЧБ-фіранкі працягваюцца. Хроніка пераследу 19 снежня
19 снежня праваабаронцы "Вясны" працягваюць фіксаваць факты палітычнага пераследу ў Беларусі: затрыманні і іншыя формы ціску на грамадзянаў за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволеннасць дзеяннямі ўладаў.
19.12.2020 Адміністратарку тэлеграм-чата «Контроль автозаков Минск» асудзілі на 15 сутак за ўдзел у Маршы
Затрыманую супрацоўнікамі ГУБАЗіКа 14 снежня ў Мінску адміністратарку тэлеграм-чатаў «Контроль автозаков Минск» і «Чат лошков-петушков» 25-гадовую Ганну Аленскую суд Савецкага раёну арыштаваў на 15 сутак за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве 25 кастрычніка.
18.12.2020 Патрабум неадкладнага вызвалення палітвязня Арцёма Сарокіна
Мы, прадстаўнікі беларускіх праваабарончых арганізацый, лічым, што ў крымінальным пераследзе Арцёма Сарокіна маецца відавочны палітычны матыў з боку ўладаў Рэспублікі Беларусь, яго крымінальны пераслед з'яўляецца палітычна матываваным, а сам Арцём Сарокін - палітычным зняволеным.
18.12.2020 Жыхара Жлобіна асудзілі на 4 гады калоніі за гвалт у адносінах да намесніка начальніка РАУС
Жлобінскі раённы суд 18 снежня асудзіў за гвалт у адносінах да супрацоўніка міліцыі (арт. 364 Крымінальнага кодэкса) на чатыры гады калоніі 27-гадовага Аляксандра Французава, таксама ён мусіць сплаціць міліцыянту 1500 рублёў.
18.12.2020 Суд па справе аб "скрадзенай" міліцэйскай рацыі: пракурор запрасіў два гады "хіміі"
20 верасня 2020 года ў Брэсце была чарговая акцыя пратэсту. Каля 16 гадзін дня Дзмітрый Шчурко апынуўся ў эпіцэнтры падзей. А пасля стаў абвінавачаным па крымінальнай справе паводле ч. 1 арт. 205 Крымінальнага кодэкса.
18.12.2020 Працавала ў мытні, была незалежнай назіральніцай на выбарах. Што вядома пра палітзняволеную Марыю Несцераву
"Вясна" працягвае распавядаць пра людзей, якія крымінальна пераследуюцца ў нашай краіне па палітычных матывах. Мы распавядалі аб палітычных зняволеных жанчын Беларусі, сярод якіх і 54-гадовая мінчанка Марыя Несцерава. Яе абвінавачваюць ва ўдзеле ў масавых беспарадках і ўтрымліваюць пад вартай ужо другі месяц. Сёння мы раскажам гісторыю Марыі падрабязней.
18.12.2020 Шуміліна: тры з паловай гады "хіміі" за пагрозу гвалту і абразу
18 снежня суд Шумілінскага раёна агучыў прысуд у адносінах да Дзмітрыя Кулакова.










