12.05.2014 Калі актывісты выйдуць на волю? (спіс абнаўляецца)
ПЦ "Вясна" вядзе спіс з датамі вызвалення актывістаў, затрыманых па надуманых прычынах напярэдадні і падчас чэмпіянату свету па хакеі ў Мінску. За кратамі знаходзяцца 32 чалавекі.
12.05.2014 Лукашэнка ігнаруе зварот кіраўніка Федэрацыі хакея Швецыі
Дыктатар не адказаў на патрабаванне Крыстэра Энглунда растлумачыць дэпартацыю праваабаронцы Марціна Углы.
12.05.2014 Грамадзяніну Расіі забаранілі ўезд у краіну на 10 гадоў (дакумент)
Затрыманага падчас «Чарнобыльскага шляху» 26 красавіка ў Менску грамадзяніна Расіі Уладзіміра Новікава дэпартавалі з Беларусі і забаранілі ўезд у краіну на 10 гадоў.
12.05.2014 Уладзіміра Кумца пакаралі арыштам на 20 сутак
У судзе Ленінскага раёна Менска разглядаецца адміністратыўная справа Уладзіміра Кумца. Ён быў затрыманы 10 траўня каля 15 гадзін. Калі актывіст выйшаў з дому і сеў у аўтамабіль, некалькі невядомых ў цывільным спынілі яго на сваёй машыне.
12.05.2014 Суд над актывісткай БХД перанеслі на тыдзень
У Нясвіжы 12 мая распачаўся судовы працэс над актывісткай аргкамітэту па стварэнні партыі "Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя" Наталляй Бордак, якую затрымалі 9 траўня за антываенны плакат.
12.05.2014 Міжнародныя праваабаронцы: Чэмпіянат свету па хакеі 2014 у Мінску азмрочаны затрыманнямі
Праваабарончыя арганізацыі з Германіі, Швейцарыі, Швецыі, Бельгіі, Чэхіі і Польшчы асуджаюць рэпрэсіі супраць тых, хто падчас Чэмпіянату свету па хакеі гатовы выказацца супраць жудаснага становішча з правамі чалавека ў Беларусі, і заклікаюць Міжнародную федэрацыю хакея адмовіцца ад супрацы з беларускім рэжымам.
12.05.2014 У Бялыніцкім раёне ліквідуецца гаспадарка, за газетны артыкул пра праблемы ў якой пераследаваўся актывіст
Незразумела толькі, што ж хацелі даказаць бялыніцкія ўлады і слаўныя супрацоўнікі мясцовай міліцыі, якія ніяк не хацелі пагадзіцца з тым, што эканоміка СВК “Лебедзянка” дыхае на ладан і пераследавалі грамадскага актывіста за яго крытычны выступ у газеце “Магілёўскі Выбар”.
12.05.2014 Суддзяў, якія паклалі “пад сукно” скаргу Стэфановіча, прыцягнуць да адказнасці
Мінскі гарадскі суд разгледзеў зварот намесніка Праваабарончага цэнтра “Вясна” Валянціна Стэфановіча, які тычыўся працяглага непрызначэння слухання па прыватнай скарзе праваабаронцы судом Цэнтральнага раёна Мінска.
12.05.2014 Дэпутата Еўрапарламента Марэка Мігальскага не пусцілі ў Беларусь
Услед за кіраўніком шведскай праваабарончай арганізацыі Östgruppen Марцінам Углам, на Чэмпіянат свету па хакеі не пусцілі дэпутата Еўрапейскага парламента Марэка Мігальскага.
11.05.2014 Двух нарвэскіх палітыкаў, якія ехалі на чэмпіянат, высадзілі зь цягніка і адправілі дадому
Беларускія памежнікі забаранілі ўезд у краіну двум нарвэскім палітыкам. Паведамляецца, што Эміль Андрэ Эрстад і Лінэ Нордхаўг ехалі зь Літвы ў Беларусь, каб паглядзець гульню ў хакей 10 траўня ў Менску.
11.05.2014 Міліцыянер — маці Кумца: «Вы што, багатая? Хочаце штраф заплаціць?»
У Мінску затрымалі Уладзімера Кумца, у панядзелак суд. Уладзімера Кумца адвезлі на Акрэсціна, судзіць будуць у панядзелак. Пра гэта «Нашай Ніве» паведаміла яго маці
11.05.2014 У Нясвіжы за антываенную акцыю затрымана актывістка БХД Наталля Бордак
У Нясвіжы 9 мая за антываенную акцыю была затрымана актывістка аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» з Нясвіжа Наталля Бордак, паведамляе прэс-служба арганізацыі.
11.05.2014 Міліцыя бездапаможная ў адносінах інтэрнэт-паклёпнікаў?
На інтэрнэт-сайце пачалі з’яўляцца новыя матэрыялы паклёпніцкага зместу ў адносінах дэмакратычных актывістаў Магілёўскай вобласці. Грамадскі актывіст з Хоцімска Валерый Каранкевіч накіраваў скаргу на імя начальніка ўпраўлення ўнутраных спраў Магілёўскага аблвыканкама з просьбай дапамагчы знайсці інтэрнэт-паклёпнікаў.
10.05.2014 Баранавічы: Статкевіча-старэйшага павіншавалі з Днём Перамогі
Успомнілася, як немец забіў яго бацьку, як у гады вайны сяляне вадзілі на ноч свае каровы ў суседнюю вёску Рачкавічы да паліцаяў, каб зберагчы сваю хатнюю жывёлу ад партызанскіх канфіскацый, як партызаны ўсё ж такі забралі каня.
10.05.2014 Салігорск: Міліцыя папярэдзіла актывістку кампаніі "Без візы!"
Актывістку кампаніі “Без візы!” з Саліорску Вікторыю Фогель выклікалі ў мясцовае аддзяленне міліцыі, дзе вынеслі ёй афіцыйнае папярэджанне аб недапушчальнасці супрацьпраўных дзеянняў.










