19.05.2014 Сёння суд над актывістам акцыі “Ежа замест бомб”
У судзе Партызанскага раёна Менска сёння разглядаецца адміністратыўная справа сацыяльнага актывіста Аляксандра Курца. Суддзя вынесла рашэнне - 15 сутак арышту.
18.05.2014 Палітвязень Мікалай Дзядок: Камусьці яшчэ цяжэй, чым мне
Палітвязень магілёўскай турмы Мікалай Дзядок падзякаваў былога палітвязьня Мікалая Аутуховіча за ліст падтрымкі, які той адправіў яму ў дзень свайго вызваленьня.
18.05.2014 Затрыманні за раздачу ежы
Пад час правядзення акцыі “Ежа замест бомб” 17 траўня ў цэнтры Менску, каля Міхайлаўскага сквера, дзе праходзіла раздача ежы, быў затрыманы сацыяльны актывіст Аляксандр Курэц.
18.05.2014 Міліцыя затрымала ветэранаў, якія прынеслі кветкі да шыльды мітрапаліту Мелхісэдэку
17 мая міліцыянты з Ленінскага РУУС затрымалі вернікаў, якія прыйшлі ўскласці кветкі да памятнай шыльды мітрапаліту Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы Мелхіседеку. Шыльда вісіць на Інстытуце тэалогіі, які месціцца ў Архіерэйскім доме на праспекце Незалежнасці 24.
18.05.2014 Брэст: заўтра суд над Яўгенам Скрабцом
У міліцэйскім пастарунку ўдакладнілі, што на Скрабца складзены адміністрацыйны пратакол за дробнае хуліганства, выходныя ён правядзе ў ізалятары часовага ўтрымання, а 19 траўня адбудзеца суд. Што канкрэтна зрабіў Яўген, у міліцыі распавядаць адмовіліся.
18.05.2014 Віцебск: грамадскасць рэагуе на знікненне планаў будаўніцтва новай паліклінікі
Жыхары мікрараёнаў Білева-1 і Білева-2 патрабуюць захавання сацыяльных стандартаў, прынятых уладамі Беларусі. Для тутэйшых насельнікаў гэта вельмі важна: яшчэ летась павінна было распачацца будаўніцтва паліклінічнага комплексу, але сёлета з планаў інвестыцыйнай праграмы гэты пункт знік, нібыта яго і не было.
18.05.2014 У Брэсце вучыліся “ведаць свае правы”
У Брэсце адбыўся семінар “Ведай свае правы”. Удзельнікамі мерапрыемства, якое было арганізавана мясцовым прадстаўніцтвам РГА “Беларускі Хельсінкскі камітэт”, былі актывісты грамадскіх арганізацый і палітычных партый, а таксама тыяі, хто жадае ведаць, як абараніць свае правы.
18.05.2014 Клімавічы: штраф замест папярэджання пасля ўказання на незаконнасць фармавання адміністрацыйнай камісіі
Магілёўскі праваабаронца Барыс Бухель лічыць, што вынесшы пакаранне ў выглядзе штрафа ў памеры 15 базавых велічынь, адміністрацыйная камісія Клімавіцкага райвыканкама проста адпомсціла Алене Марчанка за яе прынцыповую пазіцыю ў адстойванні сваіх правоў.
17.05.2014 Бабруйск: суд абараніў працоўныя правы Святланы Бушынскай
У бабруйскім судзе 16 траўня разгледзелі справу, якая тычылася канфлікта прадавачкі-касіркі Святланы Бушынскай і кіраўніцтва УПГП "Ноеў каўчэг". Нагадаем, пару месяцаў таму дзяўчына паскардзілася начальству на дрэнныя ўмовы працы, а ў адказ пачула пагрозы звальнення і перажыла моцны маральны ціск.
17.05.2014 Баранавічы: грамадскі актывіст патрабуе ад суда вярнуць яму ўкраінскі сцяг
"У сваёй заяве я напісаў, што грамадзяне нашага горада абураныя варварскім рашэннем гарадскога суда аб знішчэнні дзяржаўнага сімвала братняй нам Украіны. Такія дзеянні суда разбураюць цывілізаваныя міждзяржаўныя і міжнацыянальныя зносіны Рэспублікі Беларусь з суседнімі дзяржавам"і.
17.05.2014 У Віцебску пададзены заяўкі на пікеты супраць умяшальніцтва Расіі ва ўнутраныя справы Украіны
Заяўкі пададзеныя сябрамі Кансерватыўна-Хрысціянская партыі БНФ ва ўсе тры раённыя адміністрацыі Віцебска. Усе тры пікеты запланаваныя на 5 чэрвеня. Паводле арганізатараў акцый, яны гатовы публічна прадэманстраваць сваё негатыўнае стаўленне да выкарыстання Расійскай Федэрацыяй сваіх ваенных сіл для ўплыву на сітуацыю ва Украіне.
17.05.2014 Міліцыя апытвае суседзяў і сваякоў наваполацкага актывіста, які жыве ў замежжы
Паводле Вадзіма Драздова, праверка ў дачыненні да ягонай асобы вядзецца з пачатку красавіка. Паводле звестак, атрыманых ад адваката, супрацоўнікі міліцыі пільна зацікаваліся сайтам freeregion.info, заснавальнікам якога з'яўляецца Вадзім Драздоў.
17.05.2014 Дзяніс Карноў: На "Акрэсціна" зараз сядзяць апазіцыя, бамжы і прастытуткі
Увечары 16 траўня з Цэнтру ізаляцыя правапарушальнікаў на вуліцы Арэсціна ў Мінску пасля адбыцця дваццацісуткавага арышту выйшаў на волю салігорскі маладафронтавец Дзяніс Карноў. Пасля вызвалення ён распавёў пра акалічнасці свайго затрымання, судовы канвеер і ўмовы ўтрымання ў ізалятары.
17.05.2014 Брэст: жыхары мікрараёна Рэчыца скардзяцца ў албвыканкам на мясцовых чыноўнікаў
Ініцыятары скаргі просяць забавязаць гарадскія ўлады і прадпрыемствы Брэсцкай жыллёва-камунальнай гаспадаркі выканаць працы па комплексным добраўпарадкаванні вуліцы Рэчыцкай.
16.05.2014 Бабруйск: сябраў Свабоднага прафсаюза "апранулі" ў форму афіцэраў СС
На прахадной, а таксама на тэрыторыі завода ТДіА (трактарных дэталяў і агрэгатаў) некалькі дзён правісеў плакат, на якім прафсаюзнікі-"свабодаўцы" былі з дапамогай фоташопа "апранутыя" ў форму афіцэраў СС.










