viasna on patreon

Супрацоўнік АМАПу ў Гомелі на акцыі пратэсту так  штурхнуў жанчыну, што яна зламала нагу

2020 2020-09-21T11:18:49+0300 2020-09-21T11:27:59+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/gomel-expertyza-2020-09-21-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Затрыманні ў Гомелі 20 верасня. Фота: "Моцныя навіны".

Затрыманні ў Гомелі 20 верасня. Фота: "Моцныя навіны".

У Гомелі падчас мірнай акцыі 20 верасня, калі сілавікі пачалі выцясняць пратэстоўцаў ад будынку цырка, супрацоўнік АМАПу штурхнуў 48-гадовую жанчыну, зламаўшы ёй нагу. Вольга звязалася з рэдакцыяй «Моцных Навін» і расказала, што адбылося ў той дзень.

У нядзелю жанчыне толькі знялі гіпс з нагі, таму хутка хадзіць яна не магла. Аднак, калі АМАП пайшоў на людзей, пратэстоўцы пачалі адступаць у бок танка, жанчыну нагналі сілавікі. «Праходзьце хутчэй», — сказалі яны ёй. Жанчына спрабавала растлумачыць, што хутчэй ісці яна не ў стане, што ёй толькі – толькі сёння  знялі гіпс з нагі, але гэта не спрацавала.

"Я казала гэта гучна, яны чулі. "Я табе зараз і другую зламаю", — пагражаў супрацоўнік.

"Адзін з іх падскочыў ззаду і штурхнуў раз-другі. Пасля гэтага я падвярнула нагу, яна хруснула і зноўку пералом", - распавядае Вольга.

Жанчына звярнулася па дапамогу ў траўмапункт, дзе выдалі даведку з дыягназам "закрыты пералом".

Фота:
Фота: "Моцныя навіны".

Вольга напісала заяву ў РАУС Цэнтральнага раёна з просьбай прыцягнуць да адказнасці супрацоўніка АМАПа, які, брыдка лаючыся, штурхнуў яе ў спіну, у выніку чаго ў жанчыны апынулася зламаная нага. Сёння яна мае намер падаць такія ж заявы ў Следчы камітэт і пракуратуру.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства