viasna on patreon

“Пяць жанчын у Беларусі”. Спявачка арганізавала збор грошай для рэпрасаваных беларускіх жанчын

2020 2020-09-06T10:24:21+0300 2020-09-06T10:25:51+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/nasta_niakrasava.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Спявачка беларускага фальклору, якая жыве ў Польшчы, Наста Някрасава арганізавала дабрачынную акцыю па збору грошай для рэпрэсаваных беларускіх жанчынаў. На выплату іх штрафаў за ўдзел у акцыях пратэсту было сабрана каля трох тысяч еўра.

Наста Някрасава. Фота: budzma.by
Наста Някрасава. Фота: budzma.by

 “У апошнія месяцы адбыліся гвалтоўныя затрыманні нявінных людзей падчас мірных вулічных акцый супраць рэжыму Лукашэнкі. Многія людзі былі пакараныя буйнымі штрафамі, выплата якіх перавышае магчымасці сярэднестатыстычнага грамадзяніна. Я ведаю імёны пяці жанчын, якія ў выніку затрыманняў падчас выбарчых пікетаў у Беларусі атрымалі штрафы на агульную суму 9630 беларускіх рублёў”, — распавядае пра акцыю Наста Някрасава.

У акцыі прынялі ўдзел 76 чалавек. Паведмаляецца, што сабраныя сродкі будуць перададзеныя пяці жанчынам, якія былі пакараныя буйнымі штрафамі за ўдзел у мірных акцыях пратэсту.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства