Узяліся за студэнтаў. У першы дзень восені працягваюцца затрыманні Фота Відэа Дапоўнена
Раніца 1 верасня ў Мінску азмрочылася затрыманнямі грамадзян і студэнтаў. У гэты дзень у многіх гарадах Беларусі адбываюцца мірныя пратэсты супраць фальсіфікацыі выбараў і жорскіх разгонаў акцый у паслявыбарчы перыяд.
Студэнты і выкладчыкі БДУІР рыхтуюць зварот да ўладаў, а калона студэнтаў Беларускага нацыянальнага тэхнічнага універсітэта рушыла ў цэнтр Мінска, да яе далучаюцца студэнты іншых ВНУ.
Так на вуліцы Мсціслаўца каля 8-40 невядомыя запхнулі ў аўто проста на вуліцы Кавальчук Любоў і звезлі ў невядомым накірунку. Жанчына збірала подпісы за адкліканне дэпутата ў сваёй акрузе. Пазней стала вядома, што жанчыне прысудзілі штраф у памеры 10 базавых велічынь нібыта за ўдзел у несанкцыянаавным масавым мерапрыемстве.
ТUT.BY - навіны ў тэлеграм-канале паведамілі, што каля вучэбнага корпусу БНТУ былі затрыманыя двое студэнтаў. Прозвішчы затрыманых - Уладзіслаў Стасевіч і Вікторыя Гранкоўская.
У Мінску з працы супрацоўнікі міліцыі забралі Алега Мазгова, дома праводзіцца ператрус. Сябры Мазгова звязваюць гэта з размяшчэннем відэаролікаў на ютубе і ўдзеле акцыях пратэсту 9 жніўня.
Журналістаў "Еўрарадыё", якія вялі стрым са студэнцкай акцыі пратэсту, затрымалі ў жывым эфіры: журналістка Марыя Вайтовіч і Раман Гадун (Беларусы і Рынак).
Затрыманы яшчэ адзін студэнт - Дзмітрый Астроўскі. Затрыманы на супрацьлеглым баку ад БДЭУ. Пад'ехаў сіні бус і яго забралі.
Паведамляюць, што АМАП затрымаў некалькі дзясяткаў студэнтаў на плошчы Перамогі і разагнаў калону пратэстуючых студэнтаў. Акрамя студэнтаў затрыманы былі жуналісты і іншыя людзі.
Спіс затрыманых за 1 верасня ў Мінску:
- Астроўскі Дзмітрый
- Стасевіч Уладзіслаў, дастаўлены ў Савецкі РУУС
- Гранкоўская Вікторыя (сірата), дастаўлены ў Савецкі РУУС
- Самуйлаў Раман Ігаравіч, дастаўлены ў Савецкі РУУС
- Марыя Вайтовіч - журналістка, адпусцілі
- Раман Гадун - журналіст, адпусцілі
- Кузьміч Алег Андрэевіч
- Крыванос Дзмітрый, дастаўлены ў Савецкі РУУС
- Шулюк Дзмітрый
- Вадзім Белявец, выкладчык гістфак БДУ, пазней стала вядома што яго вызвалілі.
- Зарэ Севасцьян, дастаўлены ў Савецкі РУУС
- Шаўчэнка Глеб Юр'евіч, дастаўлены ў Маскоўскі РУУС
- Бабіч Арцём
- Шэрышэўская Марыя, затрыманая каля БДЭУ, дастаўленая ў Заводскі РУУС
- Гаўрыленка Ангеліна Уладзіміраўна, затрыманнем кіраваў падпалкоўнік міліцыі Бандаровіч Аляксей Сцяпанавіч, асабісты нумар А01207
- Савіч Андрэй Генадзьевіч
- Высоцкі Арсен Вячаслававіч
- Мацюшэўскі Максім Уладзіміравіч
-
Пятровіч Аляксандр
-
Кліцуноў Багдан Аляксеевіч
-
Нікіфарава Вольга Аляксандраўна
- Пузырок Сяргей Аляксандравіч
- Каліноўская Дыяна Міхайлаўна
- Шкрабава Аляксандра
- Аніферык Ягор - адпусцілі ноччу з Ленінскага РУУС
- Жарын Кірыл
- Дзевалтоўскі-Гінтаўт Арсен Андрэевіч
- Скрыцкі Павел Александравіч
- Сасункевіч Сяргей Аляксеевіч
- Неўдах Сяргей
- Барысава Караліна
- Ільюкевіч Канстанцін
- Сенько Ільля
- Дзенісенка Яўген (непаўнагадовы)
- Дарафееў Даніл
- Данііл Ярмалкевіч, затрыманы каля Ліцэя БДУ
-
Калабук Дзмітрый
-
Субоцін Ягор,
-
Трус Аляксей, затрыманы каля Ліцэя БДУ, адпусцілі ноччу, перапісалі дадзеныя
-
Сінюк Зміцер
-
Шляхценка Пётр
-
Шуляк Ягор
-
Забаўскі Анатоль
-
Гладчанка Станіслаў, затрыманы ў раёне МТЗ
-
Ісачанка Уладзіслаў, затрыманы ў раёне МТЗ
-
Астроўскі Мікіта - вызвалены
-
Плужнікава Ксенія, затрыманая ў раёне МТЗ
-
Смаляк Іван
-
Шаўлюга Аляксей, пазаштатны карэспандэнт БелаПАН
- Кавальчук Любоў - вызвалена, аштрафавалі на 10 б.в. за ўдзел у акцыі.
- Гаўрыловіч Юрый
- Бартніцкі Ян
- Карпінчык Данііл
-
фатограф "Комсомольской правды" Святаслаў Зоркі
-
аператар "Комсомольской правды" Мікіта Недаверкаў
-
карэспандэнт "Комсомольской правды" Марыя Элешэвіч.
-
Журналіст TUT.BY Надзея Калініна
-
Журналіст Аляксей Суднікаў
-
фрылансер Васіль Сямашка.
- Казленя Сяргей
- Моніна Вера
- Шведаў Аляксандр
- Фядотаў Сямён
- Кавалёў Валерый
- Базылька Алег
- Шчарбакоў Павел
- Кастраміч Юлія
- Картошнікаў Дзмітрый
- Герашчанка Антон
- Шукаловіч Аляксей
- Карзюк Глеб
- Крамсаеў Уладзімір - вызвалены
- Волчак Міхась
- Мухамор Андрэй
- Ермаловіч Святлана
- Ганічаў Серафім
- Вячаслаў Быкоўскі
- Бандарэнка Ігар - у ІЧУ на вул. Акрэсціна
- Сталяр Алег
- Хадаркевіч Станіслаў
- Зенчанка Мікіта
Магілёў
У Магілёве затрымалі аднаго з лідэраў пратэставага руху Валадара Цурпанава. Актывіст прыйшоў на лінейку ў 43-ю мясцовую школу, каб заклікаць пэдагогаў, якія працавалі ў выбарчых камісіях, прызнаць фальсіфікацыі выбараў і «пакаяцца». Там яго і затрымалі. Цяпер ён у Кастрычніцкім аддзеле міліцыі.
Раней на Валадара Цурпанава склалі пратакол за арганізацыю 23 жніўня несанкцыянаванага пікету на плошчы Леніна.
Калінкавічы
Тут пасля лінейкі ў гімназіі затрымалі маці і мастачку Марыну Міхееву. Жанчыну абвінавацілі ў хуліганстве і ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве.
Гомель
У Гомелі каля Цэнтральнага універмага 1 верасня быў затрыманы Дзяніс Гаўрыленка... 1995 года нараджэння.
Інфармацыя будзе дапаўняцца.
Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:
- +375 29 543 38 66 (у тым ліку Viber)
- @ViasnaSOS - тэлеграм
- + 375 17 377 55 40