viasna on patreon

3атрыманні 30 жніўня ў Мінску і рэгіёнах. Спіс Дапоўнена

2020 2020-08-30T15:36:15+0300 2020-09-01T18:10:35+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/akcia_protesta_30.08.2020.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Мірная акцыя пратэсту ў Мінску 30 жніўня 2020 года. Фота spring96.org

Мірная акцыя пратэсту ў Мінску 30 жніўня 2020 года. Фота spring96.org

30 жніўня - 22 дзень мірных пратэстаў Беларусі супраць фальсіфікацыі выбараў і жорскіх разгонаў акцый у паслявыбарчы перыяд. Людзі выходзяць у розных гарадах краіны і патрабуюць сыходу Лукашэнкі, вызвалення палітвязняў і правядзення новых празрыстых выбараў.

На 14 гадзін прызначаныя акцыі пратэсту ў Мінску і рэгіёнах. Сілавікі выставілі агароджы і спецтэхніку на плошчы Незалежнасці і каля стэлы "Мінск - горад-герой". Закрытыя станцыі метро ў цэнтры, а таксама назіраюцца праблемы з мабільнай сувяззю. 

На плошчы Незалежнасці каля 14 гадзін пачаліся кропкавыя затрыманні. Пераважна затрымліваюць мужчын. 

Праваабарончаму цэнтру "Вясна" вядома, што затрыманыя: 

  1. Акуліч Ігар
  2. Анішчанка Глеб
  3. Ахрэм Ягор
  4. Багуцкі Павел
  5. Балановіч Ягор
  6. Бандарчык Аляксандр
  7. Баравік Аляксандр
  8. Баравік Аляксей
  9. Баравік Андрэй
  10. Барановіч Ягор
  11. Басаў Максім - адпусцілі
  12. Басеннка Максім
  13. Бацюшкоў Антон - дастаўлены ў ЦІП на Акрэсціна
  14. Быкоўскі Вячаслаў
  15. Варанюк Аляксандр
  16. Васілевіч Павал
  17. Васілёк Яўген
  18. Васкрасенскі Мікалай
  19. Вашкевіч Юры
  20. Вількевіч Аляксей
  21. Волкаў Сяргей - дастаўлены ў ЦІП на Акрэсціна
  22. Ворса Алег
  23. Вярбіцкая Наталля - адпусцілі з аўтазака
  24. Галіеўскі Аляксей
  25. Ганчароў Раман
  26. Грыневіч Аляксей
  27. Гуленкоў Максім
  28. Дубовік Наталля
  29. Жоўна Міхаіл
  30. Жукаў Сяргей
  31. Запрудскі Ігар - адпусцілі
  32. Запрудскі Ігнат - адпусцілі
  33. Зарыхта Аляксандр
  34. Івашкевіч Яўген
  35. Кабярэц Аляксандр
  36. Кавалеўскі Дзяніс
  37. Каваленка Павел - непаўнагадовы
  38. Кавалёў Валер
  39. Кавалёнак Кірыл
  40. Кавалькоў Максім
  41. Казека Сяргей - затрыманы за пашкоджанне міліцэйскага мікрааўтобусу, быў збіты пры затрыманні
  42. Казлоў Сяргей
  43. Калін Аляксандр
  44. Калыганаў Іван - карэспандэнт ТАСС, дастаўлены у Кастрычніцкі РУУС, адпусцілі пасля праверкі дакументаў
  45. Калькоў Уладзіслаў
  46. Каралевіч Яўген
  47. Карніевіч Канстанцін
  48. Касакоўскі Дзмітрый
  49. Катляр Мікалай
  50. Кебіч Павел
  51. Кішкурно Мікалай
  52. Кішкурно Ягор
  53. Кляшторны Андрэй
  54. Косінаў Дзмітрый
  55. Крахоткін Ягор
  56. Крывецкі Аляксандр
  57. Крэнь Юрый
  58. Ламан Валерый
  59. Лахардаў Дзмітрый
  60. Лойка Аляксандр
  61. Луцік Анатоль - адпусцілі
  62. Лысакоўскі Арцём - непаўнагадовы
  63. Лыскавец Яраслаў
  64. Лянцэвіч Аляксандр
  65. Маеўскі Юры - адвезлі ў ІЧУ г. Жодзіна
  66. Маёраў Аляксандр
  67. Макаўчык Мікалай
  68. Макарэвіч Андрэй
  69. Максіменка Ігар
  70. Макаед Міхаіл
  71. Малайчук Сяргей - адпусцілі
  72. Малышаў Міхаіл
  73. Марозаў Ігар 
  74. Марозаў Ягор
  75. Марышаў Павел - грамадзянін РФ
  76. Міцковіч Аляксандр
  77. Міронаў Вадзім
  78. Мудры Віталь
  79. Нарольскі Андрэй
  80. Некрашэвіч Віктар
  81. Нікалаеў Арцём
  82. Нікіценка Арцемій
  83. Нікіцін Сяргей
  84. Падзько Андрэй - адпусцілі пасля складання пратакола
  85. Паканечны Сяргей
  86. Паляшчук Аляксандр
  87. Пасажэннікаў Максім - дастаўлены ў ЦІП на Акрэсціна
  88. Пахомаў Юрый
  89. Покуць Генадзь
  90. Прыгодзіч Станіслаў
  91. Пудзенкоў Раман
  92. Пупко Васіль
  93. Пятруцік Назар
  94. Разько Аляксей
  95. Рак Сяргей
  96. Ралінскі Аляксей
  97. Расолька Павел - затрыманы за пашкоджанне міліцэйскага мікрааўтобусу, быў збіты пры затрыманні
  98. Рудэнка Аляксандр
  99. Русак Дзяніс
  100. Сачышын Дзяніс - непаўнагадовы
  101. Сідараў Мікалай
  102. Скаралёў Аляксей
  103. Скаралёў Артур
  104. Слаўнікаў Аляксандр
  105. Смольскі Уладзімір - дастаўлены ў ЦІП на Акрэсціна
  106. Спечанок Павел
  107. Старынскі Арцём
  108. Старынскі Канстанцін
  109. Стогні Станіслаў
  110. Струй Віталь
  111. Судноўскі Станіслаў
  112. Супрановіч Сяргей
  113. Сырэвіч (Бялко) Кацярына
  114. Тарасюк Дзмітрый
  115. Татур Уладзіслаў - дастаўлены ў ЦІП на Акрэсціна
  116. Уласовіч Дзіяна - адпусцілі
  117. Хіжанок Павел
  118. Хісамаў Яўген - вязуць у ІЧУ г. Жодзіна
  119. Хохлаў Дзмітрый - грамадзянін РФ
  120. Цімко Аляксей
  121. Цынкевіч Ягор
  122. Чарвінскі Аляксей - затрыманы за пашкоджанне міліцэйскага мікрааўтобусу
  123. Частаў Аляксей
  124. Шавель Глеб - непаўнагадовы
  125. Шавыра Раман
  126. Шіла Іван
  127. Шкуратаў Віталь
  128. Шкурко Юры
  129. Юхновіч Ілля
  130. Якушаў Арцём
  131. Ярмаш Канстанцін
  132. Яроменка Антон

У Мінску за дзве гадзiны акцыі пратэсту ў нядзелю затрымалі 125 чалавек, заявілі «РИА Новости» у МУС Беларусі. Пра гэта паведамляе "Наша Ніва".

Жодзіна

У Жодзіна быў затрыманы Дзмітрый Сямашка. Магчыма гэта яго брутальна круцілі міліцыянты, выкарыстоўваючы задушлівы прыём. 

Пінск

Паведамляецца, што быў затрыманы Антонік Віктар. Ён быў дастаўлены ў ГАМ. 

Як паведамляе БАЖ, у Пінску знік карэспандэнт "Медыя-Палесся" Яўген Нікалаевіч. Відавочцы распавялі, што яго з камерай двое міліцыянтаў павялі ў свой аўтамабіль. Журналіста адпусцілі, калі скончылася акцыя ў горадзе.

Орша

Вядома, што ў Оршы затрыманыя мінімум два чалавекі. Адзін з іх Болдыраў Аляксей. Паздней яго адпусцілі без складання пратаколу.

Магілёў

Як піша Белсат, за мітынгоўцамі ў Магілёве ездзіць шэры бус і выцягвае людзей з натоўпу. Пакуль не масава, а кропкава. Забралі маладога хлопца з БЧБ-сцягам. Людзі яго адбіць не змаглі. 

Таксама на вуліцы Першамайскай у раёне кінатэатра "Чырвоная Зорка" затрыманы малады хлопец на ровары, паведамляе TUT.BY. Хлопца затрымалі "коратка стрыжаныя мужчыны ў цывільным" і завялі ў мікрааўтобус.

У Магілёве затрымалі журналіста 6tv.by Алеся Сабалеўскага, а таксама актывіста Андрэя Бодзілева. Яны змешчаныя ў ІЧУ да суда.

zatrymanne_sabaleuski.jpg
Затрыманне журналіста Алеся Сабалеўскага. Фота Белсат

Мажораў Павел быў затрыманы на вул. Піянерскай у Магілёве. На яго склалі пратакол паводле ч. 1 арт. 23.34 КаАП і адпусцілі да суда.

Супрацоўнікі ДАІ даставілі ў Ленінскі РАУС Магілёва Андрэя Лапо. Ён быў затрыманы ў яго аўтамабілі.

Гродна

У Гродне АМАП затрымаў каля 16 гадзінаў мужчыну, загрыміраванага пад Лукашэнку, з плакатам "Прэзідэнт ненастаяшчы". Гэта Андрэй Янковіч

Каля свайго дому была затрыманая міжнародная сакратарка Беларускага незалежнага прафсаюза Лізавета Мерляк. Жанчыну адпусцілі, склаўшы пратакол за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве.

Шыкуць Віктар быў затрыманы ў раёне вул. Пралетарская, каля школы № 5. 

Каля 18.30 на аўтавакзал пад'ехалі два мікраатобусы з АМАПам. Пачаліся затрыманні. Сярод затрыманых:

  • Анішчык Вадзім
  • Боган Аляксандр
  • Васюхоўскі Станіслаў
  • Дораш Павел
  • Мамуль Павел
  • Розмысл Дзмітрый

Рэчыца

У Рэчыцы не абыйшлося без затрыманняў. Там затрыманыя:

  • Агафонаў Мікалай (Рух За Свабоду) - адпусцілі да суда
  • Алмаеў Аляксандр
  • Змушко Аляксей (БХД)
  • Гапоненка Таццяна - адпусцілі да суда
  • Шчучко Юрый
  • Арцём (прозвішча ўдакладняецца)

Горкі

У Горках затрымалі Віктара Каралькова і Андрэя Юркова. Быў затрыманы непаўнагадовы сын рэдактаркі газеты "Узгорак" Галіны Буднай, пазней яго адпусцілі.

Слуцк

У Слуцку быў затрыманы Дзмітрый Кастуноў.

Гомель

Журналістка Ларыса Шчыракова паведаміла на сваёй старонцы ў Фэйсбуку, што яе затрымалі супрацоўнікі міліцыі каля дома і вязуць у РАУС Гомельскага раёна.

Бабруйск 

У Бабруйску зноў затрымалi актывiста з Белшыны Вiталя Краснiцкага, паведамляе Белсат.

Брэст

У Брэсце ў 17:30 затрымалі Галіну Лесняк, яе даставілі ў Ленінскі РАУС, верагодна пакінуць да суда. Таксама затрыманы Якаў Несяненка.

Вядома, што была затрыманая і Святлана Пуганкіна, зараз яна знаходзіцца ў Ленінскім РАУС Брэста, магчыма да суда.

Каля 20.00 па вул. Карбышава ў Брэсце затрымалі Сяргея Еўтухова.

Жодзіна

У Жодзіна былі затрыманыя Некрашэвіч Віктар, Васілюк Яўген.

У Жлобіне быў затрыманы Змеяў Мікіта, яго дапытвалі і запалохвалі больш за 5 гадзін.

Інфармацыя будзе дапаўняцца


Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:

  • +375 29 543 38 66 (у тым ліку Viber)
  • @ViasnaSOS - тэлеграм
  • + 375 17 377 55 40

Кантакты рэгіянальных прадстаўнікоў "Вясны"

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства