viasna on patreon

Былы следчы панёс у РУУС калектыўны зварот... і знік Дапоўнена

2020 2020-08-18T18:44:34+0300 2020-08-19T11:24:40+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/shagov_yury.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Аляксандр Шагаў. Скрыншот з відэазварота

Аляксандр Шагаў. Скрыншот з відэазварота

Жыхары Першамайскага раёна Мінска падпісалі калектыўны ліст з мэтай дамовіцца аб сустрэчы з начальнікамі мясцовага РУУС і РАСК. Па словах аднаго з жыхароў, былога следчага Першамайскага раённага аддзела Следчага камітэта, Аляксандра Шагава, мэта сустрэчы - дамагчыся расследавання жорсткага збіцця супрацоўнікамі АМАПу іх суседзяў прама ў пад'ездзе дома. 

На відэа бачна, як у пад'езд забеглі пяць чалавек - тры хлопцы і дзве дзяўчыны, а за імі шэсць супрацоўнікаў міліцыю, так званых "касманаўтаў". Яны заціснулі маладых людзей, каля зачыненых дзвярэй і пачалі наносіць удары дубінкамі па чарзе. Затым скруцілі кожнага з затрыманых і вывелі з пад'езду. 

"І другі момант - хочам падтрымаць супрацоўнікаў, якія ўнутры РУУС, каб яны адчулі, што ў іх ёсць падтрымка народа, каб яны проста выконвалі сваю працу па законе", - паведамляецца ў тэлеграм-канале Nexta.

Праваабарончаму цэнтру "Вясна" паведамілі, што Аляксандр Шагаў каля 14 гадзін сапраўды пайшоў адносіць калектыўны зварот у Першамайскі РУУС. Перад гэтым ён запісаў відэазварот. У будынак РУУС ён зайшоў, але адтуль дагэтуль не выйшаў.

Група падтрымкі, каля 100 чалавек, чакае яго ля ўваходу. На 18.30 тэлефон Шагава недаступны.

Дапоўнена

Стала вядома, што Аляксандр Шагаў усё ж такі выйшаў з РУУС - яго знаёмыя паглядзелі па камерах. Потым у 16.15 ён выйшаў з дому ў раёне вул. Тураўскага, пасля чаго сувязь з ім перарвалася. 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства