На некалькі гадзін затрымалі работнікаў МЗКТ, куды прыязджаў Лукашэнка Дапоўнена
https://spring96.org/be/news/99094
2020
2020-08-17T17:24:44+0300
2020-08-17T17:24:44+0300
2020-08-17T18:29:05+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/mzkt_lukashenka.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабаронцам "Вясны" паведамілі пра затрыманне работніка Мінскага заводу колавых цягачоў Андрэя Судаса. Як стала вядома пазней, затрыманы былі яшчэ некалькі работнікаў заводу.
Яны прабылі ў РУУС Заводскага раёна некалькі гадзін, затым іх вызвалілі. У РУУС іх апытвалі і глядзелі тэлефоны. Вядома, што менавіта тэлефонную размову Судаса падслухалі і запіс уключылі рабочым на сустрэчы, што выклікала іх дадатковае абурэнне.
Ранкам 17 жніўня прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка наведаў МЗКТ, дзе выступіў перад работнікамі, якія патрабавалі яго сыходу. Пасля сустрэчы паміж Лукашэнкам і некалькімі работнікамі здарыўся слоўны канфлікт.