viasna on patreon

Сваякі просяць медычнай дапамогі для хворых і збітых, якіх утрымліваюць на Акрэсціна!

2020 2020-08-13T12:54:29+0300 2020-08-13T12:54:30+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/akrescina-2020-08-12.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сваякі на Акрэсціна. Фота: belsat.eu

Сваякі на Акрэсціна. Фота: belsat.eu

Праваабаронцам становяцца вядомыя новыя факты неаказання медыцынскай дапамогі грамадзянам, якія ўтрымліваюцца ў ізалятары часовага ўтрымання і Цэнтры ізаляцыі правапарушалінікаў на завулку Акрэсціна ў Мінску.

Вызваленая сёння раніцай Крысціна Вітушка паведаміла журналісту “Новага Часу”, што яна сутыкнулася з цяжкасцямі атрымання інсуліну, які патрэбен пры цукровым дыябеце.

“У мяне быў з сабой інсулін, але яго забрала фельчар, якая заявіла "Карміць вас не збіраюцца — навошта ён вам?" Але потым мне пачалі прыносіць глюкометр і інсулін 2 разы на дзень. Ведаю, што мне спрабавалі таксама перадаць інсуліны, але іх не прынеслі”, - распавяла яна.

З праваабаронцамі “Вясны” 13 жніўня звязаліся бацькі затрыманага ўначы 11 жніўня дваццацігадовага Валерыя Смоліча. Справа ў тым, што ён хворы на эпілепсію і бацькі вельмі непакояцца пра ягоны стан. Усе спробы звязацца з адміністрацыяй ізалятара - марныя. Яны проста ў роспачы. 

Праваабаронцы заклікаюць адміністрацыю ізалятара не спадзявацца на ўласных фельчараў, а тэрмінова дапусціць лекараў да ўсіх хворых і траўмаваных грамадзян.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства