Каго судзілі 12 жніўня ў Беларусі Дапоўнена
У Беларусі 12 жніўня працягваюцца суды над затрыманымі падчас мірных акцый пратэсту, журналістамі і назіральнікамі на выбарах. Праваабаронцам і сваякам затрыманых амаль немагчыма атрымаць інфармацыю пра вынікі судоў, бо часта яны адбываюцца наўпрост у будынках ізалятараў, куды не пускаюць нават адвакатаў.
Інфармацыя абнаўляецца і дапаўняецца.
Суды ў Мінску і рэгіёнах 10 жніўня. Спісы
Да 25 сутак, судовыя канвееры ў ізалятарах. Суды 11 жніўня ў Мінску і рэгіёнах
Мінск
Суд Цэнтральнага раёна Мінска
- Аляксандр Казлоў – 15 сутак;
- Аляксандр Міцкевіч – 15 сутак;
- Аляксандр Задзіран – 15 сутак;
- Мікалай Яўтушэнка – 15 сутак.
Суд Партызанскага раёна Мінска
- Васіль Юфераў – 25 сутак;
- Яраслаў Юфераў – 25 сутак.
Суд Кастрычнікага раёна Мінска
- Алег Пільчук – 15 сутак
- Анатоль Башура – 15 сутак
- Назіральніца Інна Дабратвор – 20 базавых
Суд Маскоўскага раёна Мінска
- Аляксандр Капскі – 15 сутак.
Суд Заводскага раёна
- Аляксей Галькевіч – 15 суток.
Вядома, што ў Жодзіна на 15 сутак асудзілі Арцёма Даніленка.
Баранавічы:
- Яўген Жураўскі – 15 сутак;
- Сінько – 15 сутак.
Дзяржынск:
- Міхаіл Марцінкевіч – 12 сутак арышту (суд Дзяржынскага раёна)
Добруш
- Раман Дурко – 15 сутак (арт. 17.1 КаАП)
- Міхаіл Курылін – 15 сутак (арт. 17.1 КаАП)
Чачэрск
- Сяргей Маслаў – 2 сутак (17.1 КаАП)
Гомель
- Актывіст Legalize Belarus Мікіта Князеў – 10 сутак
Драгічын
Вядома, што ў Драгічыне за два дні акцый пратэсту затрымана больш 200 чалавек. З іх 56 пакінулі да суда. Судзілі 11 жніўня. Суды вёў старшыня Станкевіч. Жанчын асуджалі на “штрафы”, мужчын адпраўлялі на “суткі”:
- Аляксандр Кухареў – 10 базавых;
- Калтунчык – 10 сутак;
- Дзмітрый Угляніца – 10 сутак.
Івацэвічі
Затрыманую 7 жніўня Святлану Варановіч за заклікі пасля выбараў ісці пад Івацэвічскі выканкам 12 жніўня Івацэвічскі суд аштрафаваў на 10 базавых.
Віцебск
- журналіст "Белсата" Дзмітрый Казакевіч – 10 сутак;
- фотакарэспандэнт "Народных новостей Витебска" – пасля трох сутак арышту суд адправіў справу на дапрацоўку;
Барысаў
Затрыманая ў ноч на 10 жніўня Алена Паўловіч – 28 базавых штрафу
Бяроза
- Назіральніца Ірына Грышчук – 45 базавых штрафу (11 жніўня, суддзя Вакульчык)
- Ілля Шыманскі – 10 сутак
Гомель
- Уладзіслаў Цялёскін – 15 сутак арышту
Гродна
- журналіст Руслан Кулевіч – 7 сутак арышту (суд Кастрычніцкага раёна, арт. 23.34 КаАП);
- журналіст Алесь Дзянісаў – суд адправіў справу на дапрацоўку ((суд Кастрычніцкага раёна Гродна, арт. 23.34 КаАП).
Інфармацыю пра суды з Магілёва можна даведацца тут:
Інфармацыя пра затрыманых
Да нас паступаюць шматлікія сведчанні пра тое, што затрыманых збіваюць у Ленінскім РАУС.
- Міхаіл Сінякоў – 7 сутак;
- А. Гайкоў – 15 сутак;
- Удодаў – 15 сутак.
Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:
- +375 29 543 38 66 (у тым ліку Viber),
- @ViasnaSOS - тэлеграм.
- + 375 17 377 55 40
- +375 44 734 45 51
Кантакты рэгіянальных прадстаўнікоў "Вясны"
Як я магу дапамагчы блізкаму?