Да 25 сутак, судовыя канвееры ў ізалятарах. Суды 11 жніўня ў Мінску і рэгіёнах Дапоўнена
Валанцёры і валанцёркі Валанцёрскай службы «Вясны» працягваюць маніторыць суды ў Мінску і некаторых рэгіёнах.
Суды ў Мінску і рэгіёнах 10 жніўня. Спісы
З учарашняга дня ў Жодзіна працягваецца практыка судоў прама ў будынках ізалятара і турмы. Там адбываецца судовы канвеер, у якім бяруць удзел суддзі з навакольных гарадоў і некалькіх раённых судоў сталіцы. Вядома, што 10 жніўня ў Жодзіна асудзілі 20 чалавек. У асноўным, затрыманых мужчын асудзілі на 10 сутак. Вядома, што пяць чалавек адпусцілі на волю. Інфармацыі пра прозвішчы асуджаных і ў чым канкрэтна іх абвінавацілі няма.
Па інфармацыі валанцёраў «Вясны», там усіх судзяць па арт. 17.1 КаАП (дробнае хуліганства). Калі чалавек прызнае віну, то яго адпускаюць. Таксама тыя, хто выйшаў з ізалятара паведамляе пра вельмі дрэнныя ўмовы ўтрымання.
Валанцёры "Вясны" з мінскіх судоў паведамляюць наступныя вядомыя вынікі:
Суд Кастрычніцкага раёна Мінска:
- Назіральніца Марта-Дарыя Клінава – 15 сутак (арт. 17.1, 23.4 КаАП, суддзя Рудэнка)
- Назіральніца Дарына Рэўт,
- Перакладчыца Ганна Шамко – 42 базавыя штрафу;
- Наталля Дзянісава (суддзя Лаўрыновіч) – 30 базавыя штрафу;
Суд Партызанскага раёна Мінска:
- назіральнік Аляксандр Лускін (арт. 23.4, 17.1 КаАП, суддзя Кочык) – 25 сутак арышту;
- Дзмітрый Бахановіч (арт. 17.1 і 23.4 КаАП за 9 жніўня) – 25 сутак;
- Дзмітрый Іваноў (затрыманы 9 жніўня ўвечары каля выбарчага ўчастка, арт. 23.4, 17.1 КаАП) – 20 сутак арышту.
Суд Ленінскага раёна Мінска:
- Аляксандр Фялюта (затрыманы 11 жніўня за акцыю на пуцях у метро) – 10 сутак арышту;
- Аляксандр Шэшка (затрыманы 11 жніўня).
Суды ў Мінску:
- Святлана Сугака – 10 сутак арышту;
- Надзея Бродская – 13 сутак арышту.
Асудзілі ў ЦІП 11 жніўня:
- Марыя Кошчыц – 20 базавых;
- Вераніка Кухараўская – 20 базавых;
- Валерыя Дзмітрыева – 20 базавых;
- Анастасія Цярэнцьева – 20 базавых;
- Дар'я Багушэвіч – 5 базавых;
- Ірына Кравец – 25 базавых;
- Дар'я Андрыянава – 25 базавых;
- Ігар Міраж – 20 базавых;
- Лідзія Галоўка – 25 базавых;
- Уладзіслава Сцяпанава – 5 сутак;
- Артур Хрышчановіч – 30 базавых;
- Вольга Літвіна – 5 сутак;
- Вольга Гром (аг. Клейнікі) – справа адпраўлена на дапрацоўку;
- Аляксей Дзямідовіч – 7 базавых;
- Аляксандр Лускін – 25 сутак;
- Святлана Сугака – 10 сутак арышту;
- Надзея Бродская – 13 сутак арышту.
Праваабаронцам "Вясны" паведамляюць, што на затрыманых 10 жніўня на Камароўскім рынку склалі пратаколы па арт. 23.34 КаАП. Адразу выдалі позву ў суд на 19-га жніўня ў суд Першамайскага раёна Мінска.
Гомель
- Антон Грыбоўскі – 3 суток (ч. 1 арт. 23.34 КаАП).
Старыя Дарогі
Як паведамляюць валанцёры "Вясны", усім затрыманых у Салігорску 9 жніўня павезлі ў Старыя Дарогі, дзе асудзілі на 10 да 15 сутак.
- затрыманы 9 жніўня ў Салігорску Максім Серада – 12 сутак (Старадарожскі РАУС).
"Беларуская асацыяцыя журналістаў" паведаміла, што журналіста Сваніслава Івашкевіча аштрафавалі на 30 базавых. Але невядома пакуль па якому артыкулу яго асудзілі.
Пружаны
Як паведамляюць карыстальнікі тэлеграм-канала "Пружаны: ідэі, падзеі, змены" 11 жніўня ў Пружанах адбыліся суды над затрыманымі 10 жніўня на вуліцах горада Пружан 27 жыхарамі. У асноўным, прысудзілі па 10 сутак.
Магілёў
Таксама судовы канвеер 11 жніўня працягваецца і ў Магілёве. Усіх затрыманых падчас акцый пратэсту судзяць наўпрост у памяшканні ізалятары. Суды праходзяць фактычна ў закрытым рэжыме. Усіх судзяць па ч. 1 арт. 23.34 КаАП.
"Вясне" вядомыя наступныя вынікі судоў:
- М. Бабічаў – 15 сутак;
- А. Кавалёў – 10 сутак;
- І. Рудніцкі – 15 сутак;
- К. Жыланоў – 10 сутак;
Бабруйск
- Галіна Смірнова – суд аб'явіў перапынак да 20 жніўня, актывістку адпусцілі на волю;
- Андрэй Абрамовіч – 20 базавых штрафу;
- журналіст Яўген Васьковіч – 12 сутак арышту.
Пяцьсот чалавек затрымана ў Гомелі 10 жніўня
Ворша
- Екацярына Гарэлікава – па арт. 23.34 КаАП (за ўдзел у акцыі 9 жніўня) – 25 базавых штрафу;
- Аляксандр Гарэлікаў – па арт. 23.34 КаАП (за ўдзел у акцыі 9 жніўня) – 7 сутак арышту;
- Аляксандр Школьнікаў – суд адправіў справу на дапрацоўку 10 жніўня.
Брэст
Суды па ч. 1 арт. 23.34 КаАП:
- Ю. Цімафееў – 12 сутак (суддзя Аляксандр Семянчук);
- Андрэй Якцевіч – 10 сутак (суддзя Святаслаў Каліна);
- Андрэй Шарэнда – 10 сутак (судзьдзя Вера Філонік);
- В. Сычэвіч – 10 сутак (суддзя Дзмітрый Куроўскі);
- Іванюк – 10 сутак (суддзя Алена Кавальчук);
- А. Уладзімір – 10 сутак (суддзя Ала Вінаградава);
- Л. Мышленнік – 10 сутак (суддзя Дзмітрый Куроўскі);
- Р. Каховіч – 15 сутак (суддзя Ала Вінаградава);
- М. Харынскі – 12 сутак (суддзя Ала Вінаградава).
Інфармацыя дапаўняецца і ўдакладняецца.
Калі вас ці вашых знаёмых затрымалі на акцыі пратэсту паведамляйце пра гэта праваабаронцам "Вясны" праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:
- +375 29 543 38 66 (у тым ліку Viber),
- @ViasnaSOS — тэлеграм.
- + 375 17 377 55 40
Спісы затрыманых:
Спіс затрыманых 9 і 10 жніўня ў Мінску
Спіс затрыманых у рэгіёнах Беларусі 9 і 10 жніўня