viasna on patreon

Афіцыйна: Пратэсты былі ў 33 гарадах, затрыманыя каля 3000 чалавек, узбуджаныя крымінальныя справы

2020 2020-08-10T12:26:10+0300 2020-08-10T12:39:08+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/minsk_9_08.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Мінск, 9 жніўня, Фота: Уладзь Грыдзін, "Радыё Свабода"

Мінск, 9 жніўня, Фота: Уладзь Грыдзін, "Радыё Свабода"

Прэс-сакратрка Міністэрства ўнутраных справаў Беларусі Вольга Чамаданава апублікавала ў Telegram заяву аб падзеях вечара 9 жніўня і ночы на 10 жніўня.

«Ачаговыя зборы» грамадзянаў зафіксавалі ў 33 гарадах — на цэнтральных плошчах і каля выбарчых участкаў.

Паводле МУС, затрыманыя каля 3000 чалавек, з іх каля тысячы ў Мінску, «у выніку сутыкненняў» пацярпелі 50 грамадзянаў і 39 супрацоўнікаў міліцыі, некаторыя шпіталізаваныя.

«Неабходна адзначыць, што ў дачыненьні да парушальнікаў баявая зброя не ўжывалася, — піша МУС. — Загінулых няма».

На акцыі пратэсту ў Мінску загінуў адзін з удзельнікаў

Як стала вядома праваабаронцам "Вясны", у Мінску загінуў адзін з удзельнікаў акцыі пратэсту, якая праходзіла ўвечары і ноччу з 9 на 10 жніўня ў Мінску.

Раніцай 10 жніўня Следчы камітэт паведаміў, што па падзеях з ночы 9 на 10 жніўня распачатыя крымінальныя справы па фактах масавых беспарадкаў (арт. 293 Крымінальнага кодэкса) і гвалту ў дачыненні да супрацоўнікаў органаў унутраных спраў (арт. 364 Крымінальнага кодэкса).

"Яны мелі месца на тэрыторыі гораду Мінску і шэрагу іншых рэгіёнаў краіны сёння ўначы, — цытуе дзяржаўнае агенцтва БелТА старшыню Следчага камітэту Івана Наскевіча. — Усе супрацьпраўныя дзеяньні суправаджаліся гвалтам у дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі, дзясяткі з якіх пацярпелі".

Паводле БелТА, правапарушэнні суправаджаліся знішчэньнем маёмасьці, супрацівам прадстаўнікам улады.

«У цяперашні час больш за 100 следчых працуюць на месцах здарэнняў», — сказаў кіраўнік СК.


Калі вас ці вашых знаёмых затрымалі на акцыі пратэсту паведамляйце пра гэта праваабаронцам "Вясны" праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:

  • +375 29 543 38 66 (у тым ліку Viber),
  • @ViasnaSOS — тэлеграм.
  • + 375 17 377 55 40

Спісы затрыманых:

 Затрыманні дзявятага жніўня ў Мінску. Спіс

9 жніўня ў Беларусі праходзяць выбары прэзідэнта. Уся выбарчая кампанія, якая распачалася 8 траўня і цягнулася тры месяцы, суправаджалася масавымі рэпрэсіямі супраць грамадскіх актывістаў, незалежных журналістаў і блогераў.

 У рэгіёнах Беларусі працягваюць затрымліваць актывістаў і назіральнікаў 9 жніўня. Спіс

У асноўны дзень выбараў прэзідэнта па краіне працягваюць затрымліваць грамадзянскіх актывістаў і альтэрнатыўных назіральнікаў. ПЦ "Вясна" збірае звесткі пра затрыманых.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства