viasna on patreon

Праваабаронцы заклікалі супрацоўнікаў міліцыі не прымяняць гвалт і спецсродкі ў дачыненні да мірных дэманстрантаў Відэа

2020 2020-08-07T20:50:23+0300 2020-08-10T09:52:11+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/bialiacki-stefan.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Алесь Бяляцкі і Валянцін Стэфановіч.

Алесь Бяляцкі і Валянцін Стэфановіч.

Старшыня Праваабарончага цэнтра “Вясна” Алесь Бяляцкі і віцэ-прэзідэнт FIDH,  праваабаронца “Вясны” Валянцін Стэфановіч звярнуліся з відэазваротам  да супрацоўнікаў унутраных органаў Беларусі з заклікам не прымяняць гвалт у дачыненні да ўдзельнікаў мірных сходаў і не браць на сябе адказнасць за незаконныя злачынныя загады ўладаў.

“Звяртаюся ў першую чаргу да беларускіх уладаў з заклікам не ўжываць сілу і гвалт супраць мірных дэманстрантаў і маніфестантаў. Праходзіць выбарчая кампанія і мы на ўласныя вочы бачым, як адбываецца грандыёзная масавая фальсіфікацыя гэтых выбараў. Я ўпэўнены, што беларускія грамадзяне, якія хочуць праўды, справядлівасці, чэсных выбараў не будуць мірыцца з фальсіфікацыямі і выйдуць на вуліцы ў знак пратэсту. Іншага шляху выказаць сваю незадаволенасць, свой пратэст у іх няма. І ў гэтай сітуацыі мірныя дэманстрацыі не мусяць быць разагнаныя сіламі амапу, міліцыі, унутраных войск, - заклікае Алесь Бяляцкі.

Ён звяртаецца да тых, хто можа прымаць удзел  і каго будуць прымушаць, ці загадваць браць удзел у разгоне мірных дэманстрантаў – не браць на сябе гэтую адказнасць за незаконныя злачынныя загады.

“Вы ўсе самі адчуваеце, што беларускае грамадства хоча перамен. Знайдзіце магчымасць ухіліцца ад гэтага. Я спадзяюся, што наша міліцыя, супрацоўнікі ўнутраных органаў –  разам з народам. Памятайце пра гэта”, – гаворыць праваабаронца.

Віцэ-прэзідэнт FIDH і праваабаронца “Вясны” Валянцін Стэфановіч звяртаецца да ўладаў Беларусі каб нагадаць, што свабода мірных сходаў і выказванне свайго меркавання гарантавана грамадзянам Беларусі як Канстытуцыяй, так і міжнароднымі нормамі ў галіне правоў чалавека, у прыватнасці, Міжнародным пактам аб грамадзянскіх і палітычных правах.

“Мы заклікаем нашыя ўлады няўхільна кіравацца тымі міжнароднымі абавязацельствамі ў галіне правоў чалавека, якія Беларусь дабраахвотна ўзяла на сябе і абавязкова іх выконваць. Гэта азначае, што свабода мірных сходаў не падлягае ніякім абмежаванням, акрамя тых, якія ўстаноўленыя законам і неабходныя ў дэмакратычных краінах у мэтах нацыянальнай бяспекі, грамадскага парадку, жыцця і здароўя насельніцтва.  Заклікаем супрацоўнікаў міліцыі не прымяняць гвалт, не прымяняць спецсродкі ў дачыненні да мірных дэманстрантаў," - кажа Стэфановіч.

Правабаронца таксама звяртаецца і да грамадзян нашай краіны.

“Максімальна прытрымлівайцеся мірнага фармату правядзення сходаў і не паддавайцеся на правакацыі”, - заклікае Стэфановіч.

FIDH і Вясна: Улады мусяць устрымацца ад гвалту супраць удзельнікаў выбарчых пратэстаў

FIDH і Праваабарончы цэнтр "Вясна" выступілі з сумеснай заявай, у якой заклікаюць беларускія ўлады ўстрымацца ад прымянення гвалту ў дачыненні да мірных дэманстрантаў і забяспечыць празрыстасць на працягу ўсяго выбарчага працэсу.

 “Праваабаронцы за свабодныя выбары”.

Праваабаронцы заклікалі супрацоўнікаў міліцыі не прымяняць гвалт і спецсродкі ў дачыненні да мірных дэманстрантаў

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства