Хворага актывіста забралі на 15 сутак адбываць арышт
https://spring96.org/be/news/98744
2020
2020-08-06T08:08:48+0300
2020-08-06T08:08:48+0300
2020-08-06T08:31:56+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/sud_kulakou_789.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
У сем гадзін раніцы 6 жніўня супрацоўнікі міліцыі затрымалі па месцы жыхарства актывіста “Еўрапейскай Беларусі” Леаніда Кулакова.
Пазней сяброўка Кулакова Мая Наумава паведаміла праваабаронцам, што актывіста забралі адбываць прысуджаныя яму 15 сутак адміністрацыйнага арышту.
У апошні час Леанід Кулакоў мае вялікія праблемы з высокім ціскам, прымае лекі і практычна не выходзіць з дому.
Яшчэ 19 ліпеня суд Першамайскага раёна Мінска вынес пастанову аб прыцягненні Кулакова да адміністрацыйнай адказнасці па ч.3 арт 23.34 КаАП (удзел у неснкцыянаваным масавым мерапрыемстве).
У справе два эпізоды – удзел актывіста у пікетах па зборы подпісаў за вылучэнне Сяргея Ціханоўскага ў кандыдаты каля Камароўскага рынку 30 і 31 траўня.
Новыя затрыманні, суды і выпадкі ціску. Хроніка пераследу за чацвёртае жніўня