viasna on patreon

Патрабуем неадкладнага вызвалення палітвязня Сяргея Коршуна

2020 2020-08-05T19:45:00+0300 2020-08-05T20:16:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/korshyn_siargey2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У сувязі з тым, што праваабаронцам стала вядома, што блогер тэлеграм-канала “Армія з народом” Сяргей Коршун абвінавачваецца па ч.1 і ч.2 арт. 342 КК (Арганізацыя ці актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак), праваабарончая супольнасць Беларусі заяўляе аб прызнанні яго палітычным зняволеным.

Удзельніку тэлеграм-канала "Армія з народам" Сяргею Коршуну прад'явілі абвінавачванне

Затрыманаму ўдзельніку тэлеграм-канала “Армія з народам” Сяргею Коршуну прад’яўлена абвінавачванне па частцы 1 і частцы 2 артыкула 342 Крымінальнага кодэксу Беларусі. Пра гэта “Вясне” паведамілі сваякі затрыманага.

Згодна з прад’яўлнымі абвінавачваннямі Сяргей Коршун абвінавачваецца ў арганізацыі і падрыхтоўцы групавых дзеянняў, якія груба парушалі грамадскі парадак пры правядзенні пікету па зборы подпісаў ініцыятыўнай групай па вылучэнні ў якасці кандыдата ў Прэзідэнты Святланы Ціханоўскай 29 мая 2020 г. у г. Гродна і такім чынам з’яўляецца чарговым фігурантам так званай “справы Ціханоўскага”.

Пры прыняцці гэтага рашэння праваабаронцы кіраваліся раней прынятымі заявамі беларускай праваабарончай супольнасці ад 1, 9 і 11 чэрвеня 2020 года аб прызнанні палітзняволенымі фігурантаў "справы Ціханоўскага”.

На падставе гэтага беларускія праваабаронцы патрабуюць ад беларускіх уладаў неадкладнага вызвалення Сяргея Коршуна і спынення распачатага ў дачыненні да яго крымінальнага пераследу.

Нагадаем, што Сяргей Коршун быў затрыманы міліцыяй 21 ліпеня ў г. Мінску разам з яшчэ адным блогерам тэлеграм-канала “Армія з народам” Сяргеем Лук’янавым.
З таго часу Сяргей Коршун знаходзіцца пад вартай ў СІЗА № 1.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства