viasna on patreon

“Заставайся ў бяспецы”: парады праваабаронцаў і SOS-кантакты для дапамогі

2020 2020-07-29T09:28:25+0300 2020-07-29T09:44:32+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sos-biaspeka.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Асамблея НДА Беларусі стварыла сайт-бібліятэку “Заставайся ў бяспецы”, дзе сабраныя найлепшыя парады, памяткі, відэатлумачэнні праваабарончых арганізацый, каб людзі маглі даведацца пра свае правы, падрыхтавацца да мірных сходаў, абараніць сваю прыватную інфармацыю і ведаць, дзе шукаць дапамогі ў экстраннай сітуацыі.

Рашэнне аб стварэнні старонкі, якая аб’яднае ўсе неабходныя напярэдадні выбараў памяткі і кантакты, было прынята праваабарончымі арганізацыямі. Сваімі матэрыяламі, падрыхтаванымі за доўгія гады працы, падзяліліся Праваабарончы цэнтр “Вясна”, Беларускі Хельсінкскі Камітэт, Human Constanta, Прававая ініцыятыва, Асамблея НДА Беларусі, Офіс па правах людзей з інваліднасцю, Беларускі дом правоў чалавека, Беларуская асацыяцыя журналістаў, Ініцыятыва FoRB і Цэнтр прававой трансфармацыі (Lawtrend), а таксама часопіс 34mag.net.

На старонцы таксама змешчаны SOS-кантакты праваабаронцаў на выпадак затрымання (у тым ліку асобныя кантакты для ўразлівых групаў і тэлефоны грамадзкіх прыёмных).

Акрамя таго на sos.belngo.info асобна размешчаныя парады для сваякоў затрыманых, а таксама створаны цэлы раздзел, прысвечаны памяткам, відэа і карткам пра допыты і ператрусы. Там можна знайсці як скарочаную, так і разгорнутую інфармацыю пра тое:

– Як размаўляць з міліцыяй,

– Як паводзіць сябе пры затрыманні і на судзе,

– Як адбываюцца ператрусы і допыты,

– Як перадаваць перадачы затрыманым і знайсці адваката і інш.

Сайт “Заставайся ў бяспецы” асабліва актуальны перад выбарамі і можа дапамагчы многім беларусам адчуць сябе больш упэўненымі і даведацца, як абезапасіць сябе.

Паводле прэс-рэлізу Асамблеі НДА.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства